Розніца паміж версіямі "Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь"

др
(шмат тарашкевіцы)
Уначы 26 красавіка 2014 году на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Моладзевай [[Гродна|Гародні]] будаўнікі знеслі гістарычны будынак XIX стагоддзя. Будынак уяўляў сабой гістарычную каштоўнасць, але яго частковы знос ухваліла Міністэрства культуры Беларусі<ref>[http://vgr.by/home/society/14621-nochyu-v-tsentre-grodno-snosili-zdanie-kotoromu-bolshe-100-let Ночью в центре Гродно сносили здание, которому больше 100 лет (добавлено видео)] // Вечерний Гродно {{ref-ru}}</ref><ref>[https://news.tut.by/society/480918.html Исторический дом на улице Карла Маркса, 22 в Гродно снесли] // [[TUT.BY]] {{ref-ru}}</ref><ref>[https://grodno24.com/construction/v-czentre-grodno-snesli-istoricheskoe-zdanie-xix-veka.html В центре Гродно снесли историческое здание XIX века] // grodno24.com {{ref-ru}}</ref>. У верасьні 2015 году ў Гародні знеслі будынак пачатку ХХ стагоддзя дзеля новабудоўлі<ref>[http://s13.ru/archives/118710 Фотофакт: в Гродно приступили к сносу здания начала прошлого века. На его месте появится элитная новостройка] // s13.ru {{ref-ru}}</ref>. Зімой 2016 году ў Гародні знеслі гістарычны будынак 1870 году пабудовы<ref>[https://grodno.in/news/10579/ Историческое здание на К. Маркса в Гродно снесли окончательно из-за плохого состояния ] // grodno.in {{ref-ru}}</ref>.
 
7 траўня 2018 году адбыўся знос будынку ў [[Ракаўскае прадмесце|Ракаўскім прадмесці Менску]] па вуліцы Вызвалення, гісторыка-культурнай каштоўнасці XIX стагодзьдзя. Ад будынка засталося толькі дзьве сцяны. Знос адбыўся з ініцыятывы галавы [[Беларуская праваслаўная царква|Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату]] [[Павел (Панамароў)|Паўла (Панамарова)]]. Галоўнай мэтай зносу адзначаная пабудова комплексу Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Нягледзячы на пратэсты [[Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры|Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры]], праект пабудовы комплексу падтрымаў кіраўнік Беларусі [[Аляксандр Лукашэнка]]. Грамадскі актывіст {{нп3|Антон Матолька||ru|Мотолько, Антон Гадимович}}, які быў сведкам зносу, выклікаў міліцыю і звярнуўся ў Міністэрства культуры, аднак з Мінкульту атрымаў адказ, што знос знаходзіцца пад іх кантролем<ref>[https://citydog.by/post/tvj-mitropolit/ Теперь все ясно. Зачем Митрополит Павел просит снести исторические здания в центре Минска] // citydog.by {{ref-ru}}</ref><ref>[https://citydog.by/post/snesli-zdanie/ Как это возможно? Ради нового комплекса Белорусской православной церкви в центре Минска снесли часть исторического здания (фото)] // citydog.by {{ref-ru}}</ref><ref>[https://realty.tut.by/news/building/599849.html?crnd=44126 Ради нового комплекса БПЦ в центре Минска сносят часть исторического здания 19 века] // [[TUT.BY]] {{ref-ru}}</ref>. Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату яшчэ ў 2016 годзе прасіў намесніка прэм'ер-міністра Беларусі [[Наталля Качанава|Наталлю Качанаву]] выключыць будынкі на вуліцы Вызвалення 6 і 6а са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і даць дазвол на іх поўны знос<ref>[https://news.tut.by/society/492040.html "Ситуация очень серьезная". В Сети всплыли намерения БПЦ снести исторические здания в Минске] // [[TUT.BY]] {{ref-ru}}</ref>. Аднак тады міністэрства культуры запэўніла, што яно «не дазволіць зруйнаваць будынкі». Начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў Міністэрства культуры Натальля Хвір у камэнтары БелаПАН адзначала: «Гістарычны цэнтар Менску сам па сабе зьяўляецца каштоўнасьцю. Будынак па вуліцы Вызваленьня можна аднавіць, гэта мы і будзем рэкамендаваць царкве»<ref>[https://news.tut.by/society/493006.html Минкульт встал на защиту исторических зданий в Минске, которые хочет снести БПЦ] // [[TUT.BY]] {{ref-ru}}</ref>.
 
== Структура ==
295

правак