Розніца паміж версіямі "Сярэднедняпроўская культура"

файлы выдалены
(файлы выдалены)
 
'''Сярэднедняпроўская культура'''  — археалагічная культура плямён [[бронзавы век |бронзавага веку]], якія ў 2-й палове 3-га  — 1-й палове 2-га тысячагоддзя да н. э. насялялі Верхняе і Сярэдняе [[Падняпроўе]], у тым ліку тэрыторыю[[ Гомельская вобласць| Гомельскай]], [[Магілёўская вобласць| Магілёўскай]], часткова [[Мінская вобласць| Мінскай]] і [[Віцебская вобласць| Віцебскай]] абласцей.
[[Файл:Посуд 2-га этапа сярэднедняпроўскай культуры.jpg|міні|Посуд 2-га этапа сярэднедняпроўскай культуры ]]
 
=== Перыядызацыя ===
* ранні  26 - 2426—24 ст. да н. э.
* сярэдні  23 - 1823—18 ст. да н. э.
* позні  18 - 1518—15 ст. да н. э.
 
== Сярэднедняпроўская культура на тэрыторыі [[Беларусь| Беларусі]] ==
На тэрыторыі Беларусі сярэднедняпроўская культура распаўсюдзілася на сярэднім і познім этапах. Асноўны занятак насельніцтва  — [[земляробства]] і [[жывёлагадоўля]], дадатковы -[[рыбалоўства]], [[паляванне]] і [[збіральніцтва]]. Вывучаны найбольш буйныя [[могільнік]]і сярэднедняпроўскай культуры [[Рудня Шлягіна]] (урочышча Страліца), [[Сябровічы]] (урочышча Ліпаў Брод), [[Ходасавічы]].
[[Файл:Посуд 3-га этапа сярэднедняпроўскай культуры.jpg|міні|Посуд 3-га этапа сярэднедняпроўскай культуры ]]
 
=== Паселішчы ===
 
=== Пахавальны абрад ===
[[Пахавальны абрад]]  — [[трупапалажэнне]] (галавой на захад у авальных або прамавугольных ямах у скручаным становішчы на баку з падсыпкай попелу і охры) і [[трупаспаленне]] (на курганных могільніках).
 
=== Посуд ===
Насельніцтва сярэднедняпроўскай культуры напачатку вырабляла [[гаршок| гаршкі]], [[кубак| кубкі]], [[слоік]]і, [[чаша| чашы]] з шарападобным, яйцападобным тулавам, слоікападобныя і S-падобныя пасудзіны з плоскім ці патоўшчаным дном, прамым і адагнутым венчыкам, а таксама вялікія пласкадонныя пасудзіны з выпуклым тулавам і прамой адагнутай вонкі шыйкай, пазней  — разнастайныя гаршкі з высокай і кароткай адагнутай шыйкай, выпуклым тулавам, часам з патаўшчэннем пад краем венчыка. У глінянае цеста дамешвалі [[пясок]], [[шамот]] і дробны [[кварц]]. Верхняя частка посуду звычайна ўпрыгожвалася адбіткамі [[шнур]]а, лінейнага і зубчастага [[штамп]]а, наразнымі лініямі, пазногцевымі ўцісканнямі, зашчыпамі і іншымі элементамі, якія ўтваралі гарызантальныя і дыяганальныя рады [[арнамент]]аў, трохкутныя кампазіцыі.
[[Файл:Вырабы з бронзы сярэднедняпроўскай культуры.jpg|міні|Вырабы з бронзы сярэднедняпроўскай культуры ]]
 
=== Упрыгожанні ===
Сярод упрыгожанняў медныя і бронзавыя [[дыядэма| дыядэмы]], шыйныя [[грыўня |грыўні]], [[бранзалет]]ы, трубчатыя [[пранізкі]], [[скроневыя кольцы]], бурштынавыя [[падвеска| падвескі]] ў форме падоўжана-авальнага, плоскага круга, трапецападобнага тыпу.
 
=== Прылады працы ===
Для вырабу асноўных прылад працы ([[сякера |сякер]], наканечнікаў [[страла |стрэл]], [[скрабок |скрабкоў]], [[скобля]]ў, [[нож |нажоў]], [[цёсла]]ў, [[разец| разцоў]], [[праколка |праколак]], [[серп |сярпоў]] і іншых) выкарыстоўвалі [[крэмень]] і [[косць]], пры апрацоўцы крэменю  — струменістую [[рэтуш]], [[шліфаванне]]. Галоўны тып наканечнікаў стрэл  — трохвугольныя з выемкай у аснове ці прамой асновай, з двухбаковай апрацоўкай паверхні.
 
== Літаратура ==
* Калечыц А.  Г.  Сярэднедняпроўская культура // Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі.  — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.
 
{{Археалагічныя культуры Беларусі}}