Якаб Пірлінг: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
Сын [[Баварскае курфюрства|баварскага]] купца<ref>[http://www.biographien.ac.at/oebl/oebl_P/Pierling_Jakob_1784_1870.xml Pinsker, A. Pierling, Jakob (1784—1870), Ordensmann]</ref>. [[16 верасня]] [[1803]] г. у [[Даўгаўпілс|Дынабургу]] прыняты ў [[Таварыства Ісуса]]. У [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкім езуіцкім калегіуме]] вывучаў філасофію (1805—1807) і тэалогію (1807—1811). Пасля заканчэння навучання застаўся ў сваёй альма-матэр. Прафесар грамадзянскай і ваеннай архітэктуры (1811—1816) і [[Нямецкая мова|нямецкай мовы]] (1813—1819), рэгент канвікта [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуікай акадэміі]]. У 1819—1820 гг. - рэгент канвікта і прафесар французскай мовы ў [[Віцебск]]у.
 
Ва ўспамінах Атона Слізня, які разам з братамі [[Рафал Слізень|Рафалам]] і Мячыславам знаходзіліся ў полацкім канвікце апошнія чатыры гады яго існавання, Я.Пірлінгу даецца вельмі станоўчая характарыстыка: ''"Старэйшым у канвікце, альбо рэгентам, быў ксёндз Пірлінг, немец па нацыянальнасці, але які, аднак, гаварыў на чыстай польскай мове. Тут таксама прысутнічалі некалькі канвіктарскіх ксяндзоў: Гаво, Менэ, Плакен - французы і два палякі: Цеханавецкі і Фелькерзамб. З іх толькі Гаво і Цеханавецкаму мы не сімпатызавалі, а астатніх любілі, а больш за ўсіх рэгента, які быў высокі і хударлявы, яшчэ дастакова малады, з прывабным і ясным тварам і на дзіва лёгка выклікаў да сябе прыхільнасць"''<ref>Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – s. 121.</ref>.
 
Пасля выгнання Таварыства Ісуса з Расійскай імперыі ([[1820]]) перабраўся ва ўкраінскія ўладанні [[Габсбургская манархія|аўстрыйскіх Габсбургаў]]. Быў прафесарам, а з [[1829]] па [[1831]] гг. і рэктарам у [[Цярнопаль|Цярнопалі]]. У 1829 г. распачаў навіцыят у [[Грац]]ы, а потым заснаваў калегіумы [[Лінц]]ы і [[Інсбрук]]у. З 1831 па [[1837]] гг. і з [[1843]] па [[1846]] гг. быў правінцыялам [[Галічына|Галіцкай правінцыі]] Таварыства Ісуса. У 1838—1843 гг. і 1846—1850 гг. — віцэ-правінцыял [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыі]]<ref>Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всём мире. М., 2004. — С. 404. </ref>.