Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎What's Next (WAM)!: новы падраздзел
Тэг: дастаўка масавых паведамленняў
→‎Hair Peace Salon: новы падраздзел
Радок 237:
[[User:Saileshpat|Sailesh Patnaik]] using [[Удзельнік:MediaWiki message delivery|MediaWiki message delivery]] ([[Размовы з удзельнікам:MediaWiki message delivery|размовы]]) 07:59, 3 снежня 2018 (MSK)
<!-- Message sent by User:Saileshpat@metawiki using the list at https://meta.wikimedia.org/w/index.php?title=Global_message_delivery/Targets/Wikipedia_Asian_Month_Organisers&oldid=18652404 -->
 
== Hair Peace Salon ==
 
Прывітанне, Artificial123!
 
Тут замежнікі наехалі на старонку [[Hair Peace Salon]] на '''ангельскай''' мове: https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Articles_for_deletion/Hair_Peace_Salon?fbclid=IwAR2ygn3TucuKGURgHPSWDGxfgb87fQzs1RyPqiiTde8TUOksQTl3JwBYCDg. Хочуць хуценька выдаліць з-за «нявартасці». ⁎⁍̴̆_⁍̴̆⁎ Там тэкст у артыкуле такі жа, як на беларускай Wikipedia, калі не ўсё зразумела.
 
Па-першае, не валодаюць мовай, каб спрачацца за якасць спасылак ''("I can't evaluate the Belarussian or Russian sources").''
 
Якія могуць быць пазіцыі ў чартах продажу, калі чартаў у Беларусі няма? Альбомы, самотнікі і сінглы гурт выкладваў у вольны доступ, быў выдадзены сумесны альбом з [[Jitters]] на [[West Records]], некаторыя CD рабілі самі і прадавалі на канцэртах у дробных колькасцях фанатам. У конкурсах, дзе ўдзельнічалі музыкі, амаль заўсёды бралі 1–2 месца, не ведаю, што там "''load of contests they didn't win, album s & EPs which didn't make an impact on the charts".''
 
Па тым жа крытэрыям [[WP:NMUSIC]] (https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Notability_(music)) гурт "жалезна" мае па меншае №1 (дастаткова незалежных і аўтарытэтных крыніц-спасылкак), №7 (выдатны прадстаўнік жанру), №11 (ратацыя на радыё і ТВ), №12 (радыё + ТВ перадачы з удзелам музыкантаў і пра гурт).
 
Дапамагі, калі ласка, «адбіць» напад. (◡ ‿ ◡ ✿) Калі што трэба будзе перакласці на англійскую мову, пішы ў размовах, я перакладу.
 
'''P.S.''' Я лічу, што гэта ў тым ліку і персанальны «напад». Справу распачаў «юзэр» [[Удзельнік:Cabayi|Cabayi]]. Пару дзён таму ён паставіў на хуткае выдаленне распрацаваны мною на месяц [[Азія|Азіі]] (лістапад 2018) англамоўны артыкул пра [[Кірстэн Німвэй]], бо «няма камерцыйных выдавецтваў для тых з паўтузіна раманаў», які ўмомант выдаліў другі адмін. Я адразу ў размовах адпісаў [[Удзельнік:Cabayi|Cabayi]], што "колькі камерцыйных выдавецтваў кніг можна прыцягнуць, калі пісаць мастацкую літаратуру на [[Тагальская мова|тагальскай мове]], калі гэта не пераклад [[Біблія|Бібіліі]] альбо падручнік для школы, на друк якога грошы дае ўрад"? [[Тагальская мова]] на [[Філіпіны|Філіпінах]], як беларуская, мае праблемы з ужываннем: паўсюль [[Англійская мова|англійская]], а свая ў большасці ў вусным ужытку яшчэ трошкі захоўваецца ад бацькоў і дзядоў. Ён не адказаў у размовах, пачаў «дурыцца». Зараз буду спрачацца і спрабаваць выратаваць артыкул са сметніка на агульных пачатках. (*´Д`*)