Нэлі Тулупава: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 8:
 
== Творчасць ==
У друку выступала з [[1956]] г. (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Станцыя надзей» (1971), «Дабрадзея» (вершы і паэмы, 1977), «Босая цішыня» (вершы, паэма, 1980), «Гарывада» (драматычная паэма-бая, 1984), «Сонца ў хату» (выбранае, 1986), «Як павезлі мяне сватаць» (гумарэскі, 1987), «Скажыце ўсім» (лірыка і гумар, 1988), «Світальная сініца» (Мінск, 2003). У кожным яе зборніку вершаў – гімн чалавеку, такому, які ён ёсць: са сваім болем і радасцю, пачуццямі і учынкамі. Кожны зборнік – гэта эмацыянальная размова з усім светам аб надзённых праблемах, але размова праз паэтычны вобраз, праз трапную рыфму, незвычайнае параўнанне. Кожны зборнкзборнік – гэта яшчэ і песня Радзіме, Беларусі, у прамым і укосным сэнсе: некалькі яе вершаў пакладзена на музыку, а многая самі спяваюцца, настолькі блізкія яны да народнай песні.
Яна аўтар кніжак для дзяцей «Дожджык Мікіта» (вершы, 1979), «Бізоны-рабінзоны» (казкі, 1983), «Пра што думае кіт» (аповесць, 1986).
Музыку да яе вершаў пісалі кампазітары [[Ю. Семяняка]], [[Б. Фёдараў]], [[І. Кузняцоў]], [[І. Лучанок]], [[Э. Ханок]], [[Э. Зарыцкі]], [[А. Канстанцінава]], [[Н. Мікуліч]], [[Валянціна Васільеўна Сярых|В. Сярых]], [[У. Буднік|Ул. Буднік]], [[У. Прохараў|Ул. Прохараў]], [[У. Кур'ян|Ул. Кур'ян]], [[В. Макеева]], [[Л. Шурман]], [[Г. Гарэлава]], [[В. Кузняцоў]].