Павел Васілевіч Шэйн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 21:
| Сайт =
}}
[[Файл:Вокладка кнігі Шэйна.jpg|міні|372x372пкс|Вокладка кнігі "«Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края"»]]
'''Павел Васілевіч Шэйн''' ([[1826]], [[Магілёў]] — [[25 жніўня|12 (25) жніўня]] [[1900]], [[Рыга]]) — педагог, этнограф, фалькларыст — збіральнік беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці.
 
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся ёнў у сям'ісям’і магілёўскага яўрэя-гандляра. Благі стан здароўя прымусіў бацькоў уладкаваць сына ў Нова-Екацярынінскую бальніцу ў [[Масква|Маскве]], дзе ён праляжаў тры гады. Тут ён вывучаў рускую і нямецкую мовы, захапіўся паэзіяй [[А. С. Пушкін]]а і [[Васіль Андрэевіч Жукоўскі|В. Жукоўскага]]. Пад уплывам княгіні Кастровай прыняў [[лютэранства]] і, такім чынам, парваў з бацькамі, якія трымаліся [[іўдаізм]]у. У сіроцкім аддзяленні нямецкага вучылішча пры лютэранскай царкве П. Шэйн атрымаў званне хатняга настаўніка і пачаў займацца прыватнай педагагічнай дзейнасцю. У 1865—1872 працаваў выкладчыкам нямецкай і рускай моў у [[Віцебская мужчынская гімназія|Віцебскай гімназіі]], а ў 1873—1879 настаўнічаў у [[Шуя|Шуі]], [[Зарайск]]у, [[Калуга|Калузе]]. Праўда, педагагічная дзейнасць мала цікавіла П. Шэйна. Яшчэ ў 1850-х пад уплывам [[славянафілы|славянафілаў]] ён пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. Праз некаторы час Шэйн пераехаў у [[Пецярбург]] дзе пад кіраўніцтвам [[Пецярбургская акадэмія навук|Акадэміі навук]] заняўся навуковай работай. Яшчэ ў 1859 ён надрукаваў свой першы збор рускіх былін і гістарычных песень, запісаных у Корсунскім павеце [[Сімбірская губерня|Сімбірскай губерні]]. Першыя фальклорныя запісы насілі выпадковы і аматарскі характар. Пазней у выніку самаадукацыі, вывучэння прац тагачасных этнографаў і фалькларыстаў П. Шэйн падышоў да гэтага пытання з усёй адказнасцю. У 1870 выйшаў яго зборнік «Рускія народныя песні», у 1898—1902 — праца ў двух тамах «Вялікарус у сваіх песнях, абрадах, звычаях, вераваннях, казках, легендах і да т.п.», якой ён завяршыў выданне рускага фальклору.
 
Дзейнасць Паўла Шэйна ў [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]] пачалася ў сяр. 1860-х, калі ён апынуўся ў [[Горад Віцебск|Віцебску]]. Тут ён пачуў беларускую мову, якой да гэтага часу не ведаў, і атрымаў магчымасць пазнаёміцца з ужо існуючымі зборнікамі беларускіх народных твораў. Два гады Шэйн вывучаў асаблівасці мовы і побыту беларусаў, а ў 1867 распрацаваў падрабязную «Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці», якую разаслаў створанай ім шырокай сетцы карэспандэнтаў з розных куткоў Паўнона-Заходняга края. Ужо да 1869 ён сабраў значную колькасць беларускіх песень, галоўным чынам [[Віцебская губерня|Віцебскай губерні]], дапоўніў іх песнямі са зборнікаў, якія ўжо выйшлі з друку, і прадставіў у геаграфічнае таварыства ў пач. 1870-х даволі аб'ёмныаб’ёмны том пад назвай «Беларускія песні». Гэта была самая буйная праца сярод аналагічных зборнікаў 1860-1870-х. У ёй сабрана звыш 1000 беларускіх народных песень з апісаннем тых абрадаў, пры якіх яны выконваліся, некалькі казак, паданняў, запісаў прыкмет і забабонаў. У зборніку прыводзяцца апісанні радзінных і хаўтурных абрадаў, некалькі апісанняў абрадаў дзядоў. З каляндарных абрадаў запісаны: калядныя, велікодныя, юр'еўскіяюр’еўскія, купальскія, талочныя, жніўныя. Але асноўная каштоўнасць зборніка ў песенным матэрыяле. Акадэмік [[Я. Карскі]] адзначыў, што гэта адзін з лепшых збораў твораў беларускай народнай песні. У ім упершыню быў так шырока прадстаўлены песенны рэпертуар Віцебшчыны. Тагачасная крытыка аднеслася да зборніка станоўча. Багаты змест калекцыі, свежасць матэрыялу, пашпартызацыя і пэўнае ўпарадкаванне яго ўразілі рэцэнзентаў.
 
Пасля выдання зборніка Павел Шэйн з дапамогай карэспандэнтаў (у ліку якіх былі [[Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі|Мікалай Нікіфароўскі]], [[Адам Ягоравіч Багдановіч|Адам Багдановіч]], [[Іван Ануфрыевіч Карскі|Іван Карскі]]) назапасіў вялікую колькасць апісанняў народных звычаяў і абрадаў, якія пазней выйшлі пад назвай «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга края» (т. 1-3, 1887—1902). У гэта выданне ўключаны матэрыялы з усіх губерняў Паўночна-Заходняга края, а таксама з суседніх, дзе жыло этнічна беларускае насельніцтва. Тут атрымалі адлюстраванне амаль усе бакі духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў. Гэта песні абрадавыя, бытавыя, бяседныя, жартоўныя і так званыя разгульныя, апісанні абрадаў і звязаныя з імі песні, дзесяткі галашэнняў. Вясельная калекцыя П. Шэйна па багаццю не мела сабе роўных сярод дарэвалюцыйных выданняў беларускага фальклору. Звяртае на сябе ўвагу раздзел народных прывітанняў, пажаданняў, праклёнаў, лаянак, замоў. У самай працы над 3-ім томам «Матэрыялаў…», калі да даследчыка прыйшлі слава і прызнанне, П. Шэйн памёр. Акрамя названых прац ён быў аўтарам шэрага артыкулаў, рэцэнзій, нататак, якія змяшчаў у навуковых выданнях. Працы П. Шэйна, нягледзячы на часам тэндэнцыйны падыход да духоўнай спадчыны беларускага народа, — каштоўная крыніца фальклорна-этнаграфічных звестак пра побыт і культуру беларусаў 2-ой пал. 19 ст.