Уладзімір Сцяпанавіч Амельянюк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: дапаўненне
дапаўненне
Радок 30:
|роспіс =
}}
'''Уладзімір Сцяпанавіч Амельяню́к'''<ref name="BLR">{{кніга|загаловак=Беларусь: Энцыкл. даведнік|адказны=Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. [[Барыс Іванавіч Сачанка|Б. І. Сачанка]] (гал. рэд.) і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1995|старонкі=34|старонак=800|isbn=985-11-0026-9|тыраж=5000}}</ref> ({{lang-ru|Владимир Степанович Омельянюк}}; {{ДН|20|5|1917}}  — {{ДС|26|5|1942}})  — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля ў [[Мінск]]у ў час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], [[Герой Савецкага Саюза]] (1965).
 
== Біяграфія ==
{{пішу|1=[[Адмысловае:Contributions/VladimirZhV|VladimirZhV]]|2=9 снежня 2018}}
Нарадзіўся ў пасёлку [[Дно (горад)|Дно]] Порхаўскага павета [[Пскоўская губерня|Пскоўскай губерні]] (сучасны горад і адміністрацыйны цэнтр [[Дноўскі раён|Дноўскага раёна]] [[Пскоўская вобласць|Пскоўскай вобласці]] [[Расія|Расіі]]). У 1922 годзе сям’я пераехала ў [[Мінск]]<ref name="МУЗ">[http://www.warmuseum.by/index.php/yubilyary/695-geroj-sovetskogo-soyuza-omelyanyuk-vladimir-stepanovich ГЕРОЙ СОВЕТСКОГО СОЮЗА ОМЕЛЬЯНЮК ВЛАДИМИР СТЕПАНОВИЧ]{{ref-ru}} // [[Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны]]</ref>. Ва ўзросце 18 гадоў быў прызначаны адказным сакратаром [[Дзяржынск]]ай раённай газеты. Паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. На пачатку вайны быў на практыцы ў [[Беласток]]у<ref name="МУЗ" />. Пешшу вярнуўся ў Мінск і з жніўня 1941 г. пачаў дзейнасць у складзе Камароўскай падпольнай партыйнай групы, у лік арганізатараў якой уваходзіў яго бацька<ref name="МУЗ" />. Займаўся напісаннем і распаўсюджаннем лістовак, падтрымліваў сувязь з партызанамі Мінскай вобласці і Дзяржынскім камуністычным падполлем, дапамагаў уцёкшым з палону чырвонаармейцам выйсці з горада. З мая 1942 г. У. Амельянюк член Мінскага падпольнага гаркама [[КП(б)Б]] і прызначаны рэдактарам падпольнай газеты [[Звязда (газета)|«Звязда»]]. Пасля выхаду першага нумара газеты акупанты кінулі вялікія сілы агентаў і правакатараў на пошук рэдакцыі і тыпаграфіі. 26 мая 1942 г (на восьмы дзень пасля выхаду газеты) У. С. Амельянюк быў забіты ў Міхайлаўскім завулку.
 
== Узнагароды ==
Указам Прэзідыума [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] ад 8 мая 1965 года У. С. Амельянюку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза і ён узнагароджаны [[Ордэн Леніна|Ордэнам Леніна]].
 
== Памяць ==
Імем Героя названы вуліцы ў [[Мінск]]у, [[Дзяржынск]]у, [[Дно (горад)|Дно]]. У Мінску, непадалёк ад месца, дзе загінуў У. С. Амельянюк, устаноўлены памятны знак, а на доме, дзе ён жыў, — мемарыяльная дошка. 9 мая 1974 г. у пасёлку Самахвалавічы [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] ўстаноўлены помнік.
 
Матэрыялы пра сям’ю падпольшчыкаў Амельянюкоў прадстаўлены ў экспазіцыі [[Звязда (газета)|Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны]].
 
{{зноскі}}
Радок 38 ⟶ 47:
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларусь: Энцыкл. даведнік|адказны=Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. [[Барыс Іванавіч Сачанка|Б. І. Сачанка]] (гал. рэд.) і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1995|старонкі=34|старонак=800|isbn=985-11-0026-9|тыраж=5000}}
* Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И.  Н.  Шкадов.  — М.: Воениздат, 1988.  — Т. 2 /Любов  — Ящук/.  — 863 с.  — 100 000 экз.  — ISBN 5-203-00536-2.{{ref-ru}}
 
== Спасылкі ==