Розніца паміж версіямі "Леанід (Філь)"

399 байтаў выдалена ,  1 год таму
др
| перыядканец_3 = [[27 снежня]] [[2007]]
| пераемнік_3 = [[Іаасаф (Морза)]]
| адукацыя =
| адукацыя = [[Маскоўская духоўная акадэмія]]<br />{{Царкоўная навуковая ступень|кандыдат|багаслоўя}}
| дата нараджэння = 2.9.1960
| месца нараджэння =
| месца нараджэння = сяло [[Несцяроўцы]], {{Месца нараджэння|Дунаявецкі раён|у Дунаявецкім раёне}}, [[Хмяльніцкая вобласць]], [[УССР]]
| прыняцце манаства = [[8 сакавіка]] [[1987]]
| сан = [[12 ліпеня]] [[1987]]
 
== Біяграфія ==
З [[1967]]  г. па [[1977]]  г. навучаўся ў Несцеравецкай сярэдняй школе.
 
З [[1978]]  г. па [[1980]]  г. праходзіў службу ў радах [[Савецкая Армія|Савецкай Арміі]].
У [[1981]]  г. паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, а ў [[1985]]  г.  — у Маскоўскую духоўную акадэмію.
 
[[8 сакавіка]] [[1987]]  г., у свята Перамогі Праваслаўя, па благаславенні [[Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі|Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі]] Пімена інспектарам Маскоўскай духоўнай акадэміі архімандрытам Георгіем (Гразновым) (цяпер архіепіскап Людзінаўскі, вікарый Калужскай епархіі) пастрыжаны ў манаства з імем Леанід, у гонар прападобнага Леаніда Усцьнедумскага.
 
[[20 сакавіка]] [[1987]]  г. архіепіскапам Дзмітраўскім Аляксандрам, рэктарам МДАіС рукапаложаны ў іерадыякана, а [[12 ліпеня]] 1987  г.  — у іераманаха.
 
У [[1989]]  г. скончыў поўны курс Маскоўскай духоўнай акадэміі і быў зацверджаны на пасадзе памочніка інспектара і выкладчыка Рэгенцкай школы пры МДА.
 
У [[1990]]  г. прызначаны старэйшым памочнікам інспектара і выкладчыкам зноў адкрытай [[Мінская духоўная семінарыя|Мінскай духоўнай семінарыі]].
 
[[1 верасня]] [[1992]]  г. Высокапраасвяшчэнным Філарэтам, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. узведзены ў сан ігумена і прызначаны на пасаду інспектара Мінскай духоўнай семінарыі.
 
З 9 па 13 чэрвеня [[1993]]  г. прымаў удзел у якасці прадстаўніка Беларускай Царквы ў 25-ым Евангелічным Кірхентагу, які праходзіў у г. [[Мюнхен|Мюнхене]]е.
 
[[14 чэрвеня]] [[1996]]  г. Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам узведзены ў сан архімандрыта.
 
Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад [[3 жніўня]] 1996  г. (журнал №  37) прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі.
 
У [[1997]]  г. пастановай Савета МДАіС за дысертацыю на тэму «Пастырства ў Рускай Праваслаўнай Царкве ў XIV-XV XIV—XV стст.» была прысуджана вучоная ступень кандыдата багаслоўя.
 
Рашэннем [[Сінод Беларускай праваслаўнай царквы|Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы]] ад [[14 снежня]] 1997  г. і Свяшчэннага Сінода Маскоўскага Патрыярхату ад [[26 снежня]] 1997  г. прызначаны рэктарам [[Мінская духоўная акадэмія|Мінскай духоўнай акадэміі]].
 
У [[1998]]  г. па благаславенні Высокапраасвяшчэннага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі прызначаўся старшынёй дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі факультэта тэалогіі [[Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт|Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта]].
 
У [[1999]] і [[2000]]  гг. прымаў удзел у працы акрэдытацыйнай камісіі Рэспубліканскай дзяржаўнай інспекцыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь па праверцы факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
 
З 18 па 25 ліпеня 1999  г. удзельнічаў у рабоце XVI Генеральнай асамблеі Сіндэсмаса, якая праходзіла ў Нова-Валаамскім манастыры ([[Фінляндыя]]).
 
Пастановай Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі ад 2-4 кастрычніка 2000  г. нададзена вучонае званне дацэнта Мінскай духоўнай акадэміі.
 
З 26 па 28 студзеня [[2001]]  г. прымаў удзел у працы семінара «Рэлігійная адукацыя ў сучасным грамадстве», які праходзіў у IBB-цэнтры (Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й. Рау) у г. [[Мінск|Мінску]]у.
 
З 26 па 30 верасня 2001  г. удзельнічаў у рабоце V Міжнароднага кангрэса праваслаўных багаслоўскіх школ, які праходзіў на Бялградскім багаслоўскім факультэце, дзе выступаў з дакладам «Праваслаўнае багаслоўе місіі на сучасным этапе».
 
30-31 мая [[2003]]  г. удзельнічаў у рабоце канферэнцыі «Праваслаўная эклезіялогія», якая праходзіла на кафедры праваслаўнага багаслоўя [[Беластоцкі ўніверсітэт|Беластоцкага універсітэта]] ([[Польшча]]).
 
[[4 лютага]] [[2004]]  г. прымаў удзел у Рэспубліканскім семінары на тэму «Роля Праваслаўя ў фарміраванні духоўных, культурна-гістарычных і дзяржаўных традыцый беларускага народа».
 
5-10 кастрычніка 2004  г. браў удзел у 6-ым Сусветным кангрэсе вышэйшых праваслаўных школ, які праходзіў у [[Сафійскі ўніверсітэт|Сафійскім універсітэце св. Клімента Охрыдскага]] ([[Балгарыя]]).
13-16 лістапада [[2007]]  г. прымаў удзел у Міжнароднай навукова-багаслоўскай канферэнцыі «Праваслаўнае вучэнне аб царкоўных Таінствах», якая праводзіла ў [[Масква|Маскве]].
 
З 2001  г.  — у складзе рэдкалегіі зборніка «Багаслоўскія працы».
 
Перыядычна ўдзельнічаў у працы Багаслоўскай камісіі пры Свяшчэнным Сінодзе Рускай Праваслаўнай Царквы; у Міжнародных Калядных адукацыйных чытаннях, якія ладзяцца аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы; у Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытаннях, якія праводзяцца міжнародным ГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
 
Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад [[27 снежня]] 2007 года (журнал №154№ 154) прызначаны епіскапам Рэчыцкім, вікарыем [[Гомельская епархія|Гомельскай епархіі]]. Хіратанісаны ў епіскапа Рэчыцкага [[12 лютага]] [[2008]] года.
 
Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад [[7 чэрвеня]] [[2012]]  г. (журнал №  53) прызначаны Праасвяшчэнным Тураўскім і Мазырскім.
 
== Узнагароды ==
 
* 1999  г. ― ордэн святога дабравернага Данііла Маскоўскага III ст.;
* 2000  г. ― ордэн святога прападобнага Сергяя Раданежскага III ст.;
* 2006  г. ― медаль свяціцкля Кірыла Тураўскага;
* 2010  г.  — орден прападобнага Сергія Раданежскага II ст.;
* медаль прападобнага Сергія Раданежскага I-III—II ст.
* 2003  г. ― ганаровая грамата Камітэта па справах релігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністарў Рэспублікі Беларусь.
 
== Спасылкі ==
 
{{Епіскапат Беларускай праваслаўнай царквы}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы]]
[[Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскай духоўнай акадэміі]]
[[Катэгорыя:Тураўская і Мазырская епархія]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты багаслоўя]]