Бразілія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 101:
Першай сур'ёзнай спробай дамагчыся незалежнасці слала ў 1788 г. "змова ў Мінас-Жэрайсе", хутка раскрытая ўладамі. Цягам наступных дзесяцігоддзяў натхняльнікам і ўскосным віноўнікам бразільскай незалежнасці стала [[Францыя]]: на пачатку XIX стагоддзя ідэі [[Вялікая французская рэвалюцыя|Вялікай Французскай рэвалюцыі]] наэлектрызавалі лацінаамерыканскае паветра свабодай, а каталізатарам дэкаланізацыі сталі [[напалеонаўскія войны]] ў Еўропе: у 1808 партугальскі каралеўскі двор уцёк з акупаванага французамі Лісабона ў [[Рыа-дэ-Жанейра]]. У 1815 статус краіны быў узняты да [[Злучанае каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві|Аб'яднага каралеўства з Партугаліяй]]. Афіцыйна Бразілія стала незалежнай дзяржавай у 1822 і абвясціла сябе [[Бразільская імперыя|імперыяй]]. Паводле канстытуцыі 1824 года Бразільская імперыя з'яўлялася ўнітарнай парламенцкай манархіяй. За 67 гадоў на бразільскім троне змянілася ўсяго два імператары [[Бразільская імператарская дынастыя|Браганскай дынастыі]], што насілі імя Пэдру. Знешняя палітыка ў эпоху Пэдру ІІ была паспяховай: у 1852 Бразілія перамагла Аргенціну ў Лаплацкай вайне і стала самай уплывовай дзяржавай кантыненту. У 1888 у краіне было адменена рабства. У 1889 у Рыа-дэ-Жанэйра адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога [[Педру II (імператар Бразіліі)|Пэдру II]] быў зрынуты, а краіна была абвешчана прэзідэнцкай рэспублікай.
 
У 1894-1930 ва ўладзе знаходзіліся цывільныя. У гэты час Бразілія перахварэла на каўчукавую ліхаманку, перамагла Балівію ў вайне за [[Акры]] (1903, вайна стала ўскосным вынікам ліхаманкі), паўдзельнічала на баку Антанты ў Першай Сусветнай вайне, паспрабавала гуляць адметную ролю ў [[Ліга Нацый|Лізе Нацый]]. У 1930 у выніку ваеннага перавароту да ўлады прыйшоў [[Жэтуліу Дарнеліс Варгас|Жытуліу Варгас]], які ўсталяваў дыктатарскі рэжым. У 1942 годзе Бразілія, пацярпелая ад нямецкіх падводных лодак, абвясціла вайну дзяржавам Восі і нават даслала экспедыцыйны корпус у Італію. Тым цікавей, што параза фашысцкіх рэжымаў стала адной з прычынаў падзення рэжыму Варгаса (у 1951-54 ён яшчэ пакіраваў краінай у якасці дэмакратычна абранага прэзідэнта, але быў зрынуты і скончыў жыццё самагубствам). У канцы 1950-х пры прэзідэнце Кубічэку быў спраеткаваны, збудаваны і адкрыты горад [[Бразіліа]] — новая сталіца краіны. У 1964 чарговая ваенная хунта ажыццявіла чарговы пераварот і кіравала краінайБразіліяй да 1985, калі ўлада вярнулася да цывільнага ўрада. У 1988 пабачыла свет сённяшняя канстытуцыя Бразіліі.
 
Першае дэмакратычнае дзесяцігоддзе было прайшло ў няўдалых спробах пераадолець крызіс і пераняць інфляцыю. Прыняцце ў 1994 Плана Рэал і яго далейшае ажыцяўленне вылекавалі эканоміку Бразіліі. У 2002 пасаду прэзідэнта заняў сацыяліст [[Луіс Інасіу Лула да Сілва|Лула да Сілва]], у 2006 ён быў пераабраны. У 2010 выбары выйграла [[Дылма Русеф]] — паплечніца Сілвы па [[Партыя працоўных (Бразілія)|Партыі працоўных]]. Здавалася, Бразілія трывала стала на дэмакратычныя рэйкі. Але бясконцая карупцыя, паліцэйскае беззаконне — усё гэта нікуды ні знікла і пакрыёма збіралася, каб прагрымець у сярэдзіне 2010-х вулічнымі пратэстамі, што ўрэшце прывяло да імпічменту Дылмы Русеф у 2016.
 
== Дзяржаўны лад ==