Розніца паміж версіямі «Полацкі штомесячнік»

1 115 байтаў дададзена ,  2 гады таму
няма тлумачэння праўкі
|краіна = [[Расійская імперыя]]
|рэдактар =
|галоўны рэдактар = [[Юзаф Цытовіч]]
|штат =
|палітычна =
|мова = [[польская мова|польская]]
|перыядычнасць = штомесячникштомесячнік
|аб'ём =
|тыраж =
 
З'яўленне часопіса было анансавана яшчэ ў [[1817]] г. Меркавалася, што ён будзе насіць назву "Dziennik Akademii Połockiej". Першы нумар пабачыў свет яшчэ напрыканцы 1817 г., але з цэнзурным патрабаванняў быў пазначаны ужо з іншым годам выдання - 1818<ref>Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820)... s. 15.</ref>. Часопіс заснаваны філосафам [[Вінцэнцій Бучынскі|Вінцэнціям Бучынскім]] з ініцыятывы рэктара акадэміі [[Раймунд Бжазоўскі|Раймунда Бжазоўскага]]. Галоўны рэдактар — прафесар фізікі і доктар філасофіі [[Юзаф Цытовіч]], рэдактары - [[Ігнацій Івіцкі]], галандзец [[Ян Ротан]], [[Язафат Залескі]], швейцарац [[Якаб Кандраў]] і інш. Меў 6 раздзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскі, фізіка-матэматычны, гістарычны, крытычны, літаратурных навін<ref name=":0">Самусік, А. "Месéнчнік полóцкі"... C. 118</ref>.
[[Файл:Mesyachnik-polockij-1.jpg|міні|270x270px|Афіша выставы да 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»([[Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт|ПДУ]], снежань 2018)|alt=]]
 
На працягу 1818 г. выйшла 12 нумароў штомесячніка, якія склалі тры тамы па чатыры ў кожным з асобнай пагінацыяй і аглаўленнем для кожнага нумара. Па падліках Ірэны Кадульскай месяцовы наклад часопіса налічваў ад 250 да 300 паасобнікаў. У лістападаўскім нумары за 1818 г. чытачоў папярэдзілі, што ў наступным годзе часопіс выходзіць не будзе. Выдаўцы патлумачылі гэта загружанасцю полацкай друкарні. У 1820 г. з'явіліся два нумары. Сярод артыкулаў, што публікаваліся ў "Полацкім штомесячніку" — краязнаўчыя працы («Кароткія звесткі пра Полацк»), літаратурныя пераклады (трагедыя [[Эўрыпід|Эўрыпіда]] «Арэст» у перакладзе Я.Мігановіча з [[Віцебск|Віцебска]]), рэцэнзіі на творы польскамоўных пісьменнікаў (на эпічную паэму [[Нікодам Мусніцкі|Нікодама Мусніцкага]] «Палтава») і нават тэкст Я.Кандраў наконт уладкавання і прынцыпаў дзеяння спецыяльнага компасу, прыдатнага для выкарыстання ў астраноміі і картаграфаванні (такая мадэль была выканана і ў Полацкай акадэміі).
 
У ідэйных спрэчках з прагрэсіўнымі прафесарамі [[Вільнюскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]], якія друкаваліся ў [[Dziennik Wileński|«ДзённікуВіленскім Віленьскімдзённіку»]], часопіс стаяў на клерыкальна-кансерватыўных пазіцыях. Тым не менш, самі гэтыя дыскусіі, на думку Галіны Ліхоцкай могуць сведчыць аб пэўнай духоўнай блізкасці непрымірымых выданняў: у Полацку, як і ў Вільні, выдатна ўсведамлялі неабходнасць ажыўлення літаратурнай і навуковай дзейнасці студэнцкай моладзі і выкладчыкаў<ref>Lichocka, Н. "Miesięcznik Połocki" (1818-1820). Kontekst historyczny i bibliografia zawartości... s. 637.</ref>.
 
Выданне «Полацкага штомесячніка» спынілася пасля забароны [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і выгнання езуітаў з краіны. Да гэтага часу паспела выйсці 14 нумароў, у якіх на 1076 старонках<ref>Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – s. 422.</ref> было надрукавана 85 артыкулаў<ref name=":0" />.
 
У [[Снежань|снежні]] [[2018]] г. у межах Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Библіятэка: сувязь часоў і вектары развіцця», прысвечанай 50-годдзю Навуковай бібліятэкі [[Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт|Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта]], адбылася выстава з нагоды 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»<ref>[https://www.psu.by/objavlenija/11658-priglashaem-na-vystavku-k-200-letiyu-pervogo-zhurnala-belarusi-miesi-cznik-po-ocki Приглашаем на выставку к 200-летию первого журнала Беларуси «Miesięcznik Połocki»]</ref>.
 
{{зноскі}}
* Самусік, А. "Месéнчнік полóцкі" / А.Самусік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т – Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд) і інш.; – Мінск: БелЭн, 1999. – С. 118-119.
* Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820) / Zachować dla przyszłości. Sprawy szkolnictwa, oświaty i opieki w przekazie prasowym XIX i początków XX wieku Iwonna Michalska, Grzegorz Michalski (red.), – Łódź, 2018. – s. 13-26.
*Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s. - s. 422.
* Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
* Lihocka, H. „Miesęcznik Połocki” (1818-1820). Kontekst historycny i bibliografia zawartości /H. Lihocka // Wkład jezuitów do nauki i kultury w Rzeczypospolitej Obojga Narodów i pod zaborami / Pod red. naukową Ireny Stasiewicz-Jasiukowej. – Kraków: Wyd-wo WAM, 2004. – s. 631-662.
 
 
== ''Miesięcznik Połocki'' ў Сеціве ==
2 327

правак