Розніца паміж версіямі «Полацкі штомесячнік»

няма тлумачэння праўкі
На працягу 1818 г. выйшла 12 нумароў штомесячніка, якія склалі тры тамы па чатыры ў кожным з асобнай пагінацыяй і аглаўленнем для кожнага нумара. Па падліках Ірэны Кадульскай месяцовы наклад часопіса налічваў ад 250 да 300 паасобнікаў. У лістападаўскім нумары за 1818 г. чытачоў папярэдзілі, што ў наступным годзе часопіс выходзіць не будзе. Выдаўцы патлумачылі гэта загружанасцю полацкай друкарні. У 1820 г. з'явіліся два нумары. Сярод артыкулаў, што публікаваліся ў "Полацкім штомесячніку" — краязнаўчыя працы («Кароткія звесткі пра Полацк»), літаратурныя пераклады (трагедыя [[Эўрыпід|Эўрыпіда]] «Арэст» у перакладзе Я.Мігановіча з [[Віцебск|Віцебска]]), рэцэнзіі на творы польскамоўных пісьменнікаў (на эпічную паэму [[Нікодам Мусніцкі|Нікодама Мусніцкага]] «Палтава») і нават тэкст Я.Кандраў наконт уладкавання і прынцыпаў дзеяння спецыяльнага компасу, прыдатнага для выкарыстання ў астраноміі і картаграфаванні (такая мадэль была выканана і ў Полацкай акадэміі).
 
У ідэйных спрэчках з прагрэсіўнымі прафесарамі [[Вільнюскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]], якія друкаваліся ў [[Dziennik Wileński|«Віленскім дзённіку»]], часопіс стаяў на клерыкальна-кансерватыўных пазіцыях<ref>Chmielowski, P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi (1815-1823) / Piotr Chmielowski. – Warszawa: Drukarnia Atystyczna Saturnina Sikorskiego, 1898. – s. 49–51.</ref>. Тым не менш, самі гэтыя дыскусіі, на думку Галіны Ліхоцкай могуць сведчыць аб пэўнай духоўнай блізкасці непрымірымых выданняў: у Полацку, як і ў Вільні, выдатна ўсведамлялі неабходнасць ажыўлення літаратурнай і навуковай дзейнасці студэнцкай моладзі і выкладчыкаў<ref>Lichocka, Н. "Miesięcznik Połocki" (1818-1820). Kontekst historyczny i bibliografia zawartości... s. 637.</ref>.
 
Выданне «Полацкага штомесячніка» спынілася пасля забароны [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і выгнання езуітаў з краіны. Да гэтага часу паспела выйсці 14 нумароў, у якіх на 1076 старонках<ref>Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – s. 422.</ref> было надрукавана 85 артыкулаў<ref name=":0" />. Сёння часопіс з'яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю<ref>[https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&n=4230&q=0 Grzebień, L. (Ed.), ''Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy'', 1996.]</ref>.
* Самусік, А. "Месéнчнік полóцкі" / А.Самусік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т – Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд) і інш.; – Мінск: БелЭн, 1999. – С. 118-119.
* Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820) / Zachować dla przyszłości. Sprawy szkolnictwa, oświaty i opieki w przekazie prasowym XIX i początków XX wieku Iwonna Michalska, Grzegorz Michalski (red.), – Łódź, 2018. – s. 13-26.
*Chmielowski, P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi (1815-1823) / Piotr Chmielowski. – Warszawa: Drukarnia Atystyczna Saturnina Sikorskiego, 1898. – 163 s.
*Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s. - s. 422.
* Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
2 327

правак