Полацкі штомесячнік: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
У ідэйных спрэчках з прагрэсіўнымі прафесарамі [[Вільнюскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]], якія друкаваліся ў [[Dziennik Wileński|«Віленскім дзённіку»]], часопіс стаяў на клерыкальна-кансерватыўных пазіцыях<ref>Chmielowski, P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi (1815-1823) / Piotr Chmielowski. – Warszawa: Drukarnia Atystyczna Saturnina Sikorskiego, 1898. – s. 49–51.</ref>. Тым не менш, самі гэтыя дыскусіі, на думку Галіны Ліхоцкай могуць сведчыць аб пэўнай духоўнай блізкасці непрымірымых выданняў: у Полацку, як і ў Вільні, выдатна ўсведамлялі неабходнасць ажыўлення літаратурнай і навуковай дзейнасці студэнцкай моладзі і выкладчыкаў<ref>Lichocka, Н. "Miesięcznik Połocki" (1818-1820). Kontekst historyczny i bibliografia zawartości... s. 637.</ref>.
 
Выданне «Полацкага штомесячніка» спынілася пасля забароны [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і выгнання езуітаў з краіны. Да гэтага часу паспела выйсці 14 нумароў, у якіх на 1076 старонках<ref>Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – s. 422.</ref> было надрукавана 85 артыкулаў<ref name=":0" />. Сёння часопіс з'яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю<ref>[https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&n=4230&q=0 Grzebień, L. (Ed.), ''Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy'', 1996.]</ref>. Поўны камплект часопісаў маюць толькі дзве бібліятэкі: Нацыянальная бібліятэка (''Biblioteka Narodowa'') ў Варшаве і Навуковая бібліятэка езуіцкай кнігі (''Biblioteka Naukowa Księży Jezuitów'') ў Кракаве<ref>Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820) / Zachować dla przyszłości. Sprawy szkolnictwa, oświaty i opieki w przekazie prasowym XIX i początków XX wieku Iwonna Michalska, Grzegorz Michalski (red.), – Łódź, 2018. – s. 13</ref>.
 
У [[Снежань|снежні]] [[2018]] г. у межах Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ''«Бібліятэка: сувязь часоў і вектары развіцця»'', прысвечанай 50-годдзю Навуковай бібліятэкі [[Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт|Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта]], адбылася выстава з нагоды 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»<ref>[https://www.psu.by/objavlenija/11658-priglashaem-na-vystavku-k-200-letiyu-pervogo-zhurnala-belarusi-miesi-cznik-po-ocki Приглашаем на выставку к 200-летию первого журнала Беларуси «Miesięcznik Połocki»]</ref>.