Полацкі штомесячнік: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
'''«Полацкі штомесячнік»''' ({{lang-be|Полацкі месячнік, Месéнчнік полóцкі}}, {{lang-pl|Miesięcznik Połocki}}) - літаратурна-навуковы [[часопіс]]. Выдаваўся [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміяй]] на польскай мове штомесячна на працягу [[1818]] г. і двух месяцаў [[1820]] г. Першы часопіс, які выдаваўся на сучаснай тэрыторыі Беларусі<ref>[https://www.nlb.by/by/news/knizhnyja-vystawki/u-pachatku-by-polatsk-da-1150-goddzya-gorada_166446/ У пачатку быў Полацк: да 1150-годдзя горада]</ref>.
 
З'яўленне часопіса было анансавана яшчэ ў [[1817]] г. Меркавалася, што ён будзе насіць назву "Dziennik Akademii Połockiej". Першы нумар пабачыў свет яшчэ напрыканцы 1817 г., але з цэнзурным патрабаванняў быў пазначаны ужо з іншым годам выдання - 1818<ref>Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820)... s. 15.</ref>. Часопіс заснаваны філосафам [[Вінцэнцій Бучынскі|Вінцэнціям Бучынскім]] з ініцыятывы рэктара акадэміі [[Раймунд Бжазоўскі|Раймунда Бжазоўскага]]. Галоўны рэдактар — прафесар фізікі і доктар філасофіі [[Юзаф Цытовіч]], рэдактары - [[Ігнацій Івіцкі]], галандзец [[Ян Ротан]], [[Язафат Залескі]], швейцарац [[Якаб Кандраў]] і інш. Меў 6 раздзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскі, фізіка-матэматычны, гістарычны, крытычны, літаратурных навін<ref name=":0">Самусік, А. "Месéнчнік полóцкі"... C. 118</ref>. Тытульны ліст выдання аздабляўся выказваннем [[Гарацый|Гарацыя]]: ''«Што праўдзіва і прыгожа, пра тое кпапачуся і пытаюся, і ўвесь таму адданы»'' ({{lang-la|Quid verum atque decens curo et rogo, et omnis in hoc sum}}).
[[Файл:Mesyachnik-polockij-1.jpg|міні|270x270px|Афіша выставы да 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»([[Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт|ПДУ]], снежань 2018)|alt=]]
На працягу 1818 г. выйшла 12 нумароў штомесячніка, якія склалі тры тамы па чатыры ў кожным з асобнай пагінацыяй і аглаўленнем для кожнага нумара. Па падліках Ірэны Кадульскай месяцовы наклад часопіса налічваў ад 250 да 300 паасобнікаў. У лістападаўскім нумары за 1818 г. чытачоў папярэдзілі, што ў наступным годзе часопіс выходзіць не будзе. Выдаўцы патлумачылі гэта загружанасцю полацкай друкарні. У 1820 г. з'явіліся два нумары. Сярод артыкулаў, што публікаваліся ў "Полацкім штомесячніку" — краязнаўчыя працы («Кароткія звесткі пра Полацк»), літаратурныя пераклады (трагедыя [[Эўрыпід|Эўрыпіда]] «Арэст» у перакладзе Я.Мігановіча з [[Віцебск|Віцебска]]), рэцэнзіі на творы польскамоўных пісьменнікаў (на эпічную паэму [[Нікодам Мусніцкі|Нікодама Мусніцкага]] «Палтава») і нават тэкст Я.Кандраў наконт уладкавання і прынцыпаў дзеяння спецыяльнага компасу, прыдатнага для выкарыстання ў астраноміі і картаграфаванні (такая мадэль была выканана і ў Полацкай акадэміі).