Вэксаль: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Вэксэль''' (вэксаль, вексель, ад нямецкага ''Wechsel'' - ''абмен'') - дакумэнт, які я...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:15, 21 ліпеня 2009

Вэксэль (вэксаль, вексель, ад нямецкага Wechsel - абмен) - дакумэнт, які яўляе сабой пісьмовае абавязальніцтва даўцы вэксэля заплаціць трымальніку вэксэля адпаведную грашовую суму у вызначаны час.

Форма вэксэлю зацьверджаная законам. Вэксэль павінен мець наступныя рэквізыты:

  • Найменьне "Вэксэль", уключанае ў тэкст дакумэнту
  • Імя, рэквізыты даўцы
  • Імя, рэквізыты трымальніка
  • Сума абавязальніцтва
  • Тэрмін выкананьня абавязальніцтва
  • Мейсца выкананьня абавязальніцтва
  • Дата і мейсца складаньня вэксэлю
  • Подпіс даўцы вэксэлю

Існуе 2 віды вэксэляў:

  • Просты вэксэль
  • Пераводны вэксэль (тратта)

Па пераводным вэксэлі плацельшчыкам зьяўляецца ня даўца, а трэцяя асоба - акцэптант (звычайна такім выступляе Банк). Акцэптант прымае на сябе безумоўны абавязак заплаціць, ажыцьцяўляючы акцэпт. Да таго моманту ён не зьяўляецца абавязаным. Па сутнасьці, пераводны вэксэль - пісьмовае паручэньне даўцы банку выплаціць трымальніку вэксэля азначаную суму ў азначаны тэрмін.