Полацкі штомесячнік: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
З'яўленне часопіса было анансавана яшчэ ў [[1817]] г. Меркавалася, што ён будзе насіць назву "Dziennik Akademii Połockiej". Першы нумар пабачыў свет яшчэ напрыканцы 1817 г., але з цэнзурным патрабаванняў быў пазначаны ужо з іншым годам выдання - 1818<ref>Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820)... s. 15.</ref>. Часопіс заснаваны філосафам [[Вінцэнцій Бучынскі|Вінцэнціям Бучынскім]] з ініцыятывы рэктара акадэміі [[Раймунд Бжазоўскі|Раймунда Бжазоўскага]]. Галоўны рэдактар — прафесар фізікі і доктар філасофіі [[Юзаф Цытовіч]], рэдактары - [[Ігнацій Івіцкі]], галандзец [[Ян Ротан]], [[Язафат Залескі]], швейцарац [[Якаб Кандраў]] і інш. Меў 6 раздзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскі, фізіка-матэматычны, гістарычны, крытычны, літаратурных навін<ref name=":0">Самусік, А. "Месéнчнік полóцкі"... C. 118</ref>. Тытульны ліст выдання аздабляўся выказваннем [[Гарацый|Гарацыя]]: ''«Што праўдзіва і прыгожа, пра тое кпапачуся і пытаюся, і ўвесь таму адданы»'' ({{lang-la|Quid verum atque decens curo et rogo, et omnis in hoc sum}}).
[[Файл:Mesyachnik-polockij-1.jpg|міні|270x270px|Афіша выставы да 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»([[Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт|ПДУ]], снежань 2018)|alt=]]
На працягу 1818 г. выйшла 12 нумароў штомесячніка, якія склалі тры тамы па чатыры ў кожным з асобнай пагінацыяй і аглаўленнем для кожнага нумара<ref>Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – С. 168.</ref>. Па падліках Ірэны Кадульскай месяцовы наклад часопіса налічваў ад 250 да 300 паасобнікаў. У лістападаўскім нумары за 1818 г. чытачоў папярэдзілі, што ў наступным годзе часопіс выходзіць не будзе. Выдаўцы патлумачылі гэта загружанасцю полацкай друкарні. У 1820 г. з'явіліся два нумары. У артыкуле ''Krótka wiadomość o mieście Połocku'' (Т. 1, № 1–3, 1818 г.) змяшчаюцца звесткі аб мінулым і сучасным стане горада, што робіць матэрыял цікавай гістарычнай крыніцай. Сярод артыкулаў, што публікаваліся ў "Полацкім штомесячніку" — краязнаўчыя працы («Кароткія звесткі пра Полацк»), літаратурныя пераклады (трагедыя [[Эўрыпід|Эўрыпіда]] «Арэст» у перакладзе Я.Мігановіча з [[Віцебск|Віцебска]]), рэцэнзіі на творы польскамоўных пісьменнікаў (на эпічную паэму [[Нікодам Мусніцкі|Нікодама Мусніцкага]] «Палтава») і нават тэкст Я.Кандраў наконт уладкавання і прынцыпаў дзеяння спецыяльнага компасу, прыдатнага для выкарыстання ў астраноміі і картаграфаванні (такая мадэль была выканана і ў Полацкай акадэміі).
 
У ідэйных спрэчках з прагрэсіўнымі прафесарамі [[Вільнюскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]], якія друкаваліся ў [[Dziennik Wileński|«Віленскім дзённіку»]], часопіс стаяў на клерыкальна-кансерватыўных пазіцыях<ref>Chmielowski, P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi (1815-1823) / Piotr Chmielowski. – Warszawa: Drukarnia Atystyczna Saturnina Sikorskiego, 1898. – s. 49–51.</ref>. Тым не менш, дыскусіі, якія разгортвалася на старонках гэтых выданняў, не толькі мелі вялікае значэнне для развіцця грамадскай думкі, але і ўкаранялі традыцыю талерантнай палемікі<ref>Конеў, Я.Ф. Фарміраванне інфармацыйнай прасторы Беларусі ў сярэдзіне XVIII – першай палове ХІХ ст. / Я.Ф. Конеў // Веснік БДУ. Сер.4. Філалогія, журналістыка, педагогіка. – 2005. – № 2. – С. 127.</ref>. Сама гэтая палеміка можа сведчыць аб пэўнай духоўнай блізкасці непрымірымых выданняў: у Полацку, як і ў Вільні, выдатна ўсведамлялі неабходнасць ажыўлення літаратурнай і навуковай дзейнасці студэнцкай моладзі і выкладчыкаў<ref>Lichocka, Н. "Miesięcznik Połocki" (1818-1820). Kontekst historyczny i bibliografia zawartości... s. 637.</ref>.