Розніца паміж версіямі «Полацкі штомесячнік»

няма тлумачэння праўкі
На працягу 1818 г. выйшла 12 нумароў штомесячніка, якія склалі тры тамы па чатыры ў кожным з асобнай пагінацыяй і аглаўленнем для кожнага нумара<ref>Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – С. 168.</ref>. Па падліках Ірэны Кадульскай месяцовы наклад часопіса налічваў ад 250 да 300 паасобнікаў. У лістападаўскім нумары за 1818 г. чытачоў папярэдзілі, што ў наступным годзе часопіс выходзіць не будзе. Выдаўцы патлумачылі гэта загружанасцю полацкай друкарні. У 1820 г. з'явіліся два нумары. У артыкуле ''Krótka wiadomość o mieście Połocku'' (Т. 1, № 1–3, 1818 г.)<ref>[http://ebuw.uw.edu.pl/dlibra/doccontent?id=168867 Miesięcznik Połocki 1818, Т 1. Nr 1-4]</ref> змяшчаюцца звесткі аб мінулым і сучасным стане горада, што робіць матэрыял цікавай гістарычнай крыніцай<ref>Філатава, А. Полацак 1818 г. Па матэрыялах часопіса «Miesięcznik Połocki» / А. Філатава // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 1. – С. 59 – 60.</ref>. Сярод артыкулаў, што публікаваліся ў "Полацкім штомесячніку" — літаратурныя пераклады (трагедыя [[Эўрыпід|Эўрыпіда]] «Арэст» у перакладзе Я.Мігановіча з [[Віцебск|Віцебска]]), рэцэнзіі на творы польскамоўных пісьменнікаў (на эпічную паэму [[Нікодам Мусніцкі|Нікодама Мусніцкага]] «Палтава») і нават тэкст Я.Кандраў наконт уладкавання і прынцыпаў дзеяння спецыяльнага компасу, прыдатнага для выкарыстання ў астраноміі і картаграфаванні (такая мадэль была выканана і ў Полацкай акадэміі).
 
У ідэйных спрэчках з прагрэсіўнымі прафесарамі [[Вільнюскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]], якія друкаваліся ў [[Dziennik Wileński|«Віленскім дзённіку»]], часопіс стаяў на клерыкальна-кансерватыўных пазіцыях<ref>Chmielowski, P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi (1815-1823) / Piotr Chmielowski. – Warszawa: Drukarnia Atystyczna Saturnina Sikorskiego, 1898. – s. 49–51.</ref>. Тым не менш, дыскусіі, якія разгортвалася на старонках гэтых выданняў, не толькі мелі вялікае значэнне для развіцця грамадскай думкі, але і ўкаранялі традыцыю талерантнай палемікі<ref>Конеў, Я.Ф. Фарміраванне інфармацыйнай прасторы Беларусі ў сярэдзіне XVIII – першай палове ХІХ ст. / Я.Ф. Конеў // Веснік БДУ. Сер.4. Філалогія, журналістыка, педагогіка. – 2005. – № 2. – С. 127.</ref>. Сама гэтая палеміка можа сведчыць аб пэўнай духоўнай блізкасці непрымірымых выданняў: у Полацку, як і ў [[Вільнюс|Вільні]], выдатна ўсведамлялі неабходнасць ажыўлення літаратурнай і навуковай дзейнасці студэнцкай моладзі і выкладчыкаў<ref>Lichocka, Н. "Miesięcznik Połocki" (1818-1820). Kontekst historyczny i bibliografia zawartości... s. 637.</ref>.
 
Выданне «Полацкага штомесячніка» спынілася пасля забароны [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і выгнання езуітаў з краіны. Да гэтага часу паспела выйсці 14 нумароў, у якіх на 1076 старонках<ref>Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – s. 422.</ref> было надрукавана 85 артыкулаў<ref name=":0" />. Сёння часопіс з'яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю<ref>[https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&n=4230&q=0 Grzebień, L. (Ed.), ''Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy'', 1996.]</ref>. Поўны камплект часопісаў маюць толькі дзве бібліятэкі: Нацыянальная бібліятэка (''Biblioteka Narodowa'') ў [[Варшава|Варшаве]] і Навуковая бібліятэка айцоў-езуітаў (''Biblioteka Naukowa Księży Jezuitów'') ў [[Кракаў|Кракаве]]<ref>Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820) / Zachować dla przyszłości. Sprawy szkolnictwa, oświaty i opieki w przekazie prasowym XIX i początków XX wieku Iwonna Michalska, Grzegorz Michalski (red.), – Łódź, 2018. – s. 13</ref>.
 
У [[Снежань|снежні]] [[2018]] г. у межах Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ''«Бібліятэка: сувязь часоў і вектары развіцця»'', прысвечанай 50-годдзю Навуковай бібліятэкі [[Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт|Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта]], адбылася выстава з нагоды 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»<ref>[https://www.psu.by/objavlenija/11658-priglashaem-na-vystavku-k-200-letiyu-pervogo-zhurnala-belarusi-miesi-cznik-po-ocki Приглашаем на выставку к 200-летию первого журнала Беларуси «Miesięcznik Połocki»]</ref>.
2 327

правак