Габсбургская Іспанія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 99:
[[Арман Жан дзю Плесі Рышэльё|Кардынал Рышэльё]] з'яўляўся моцным саюзнікам галандцаў і пратэстантаў з самага пачатку вайны, дапамагаючы ім фінансава і ўзбраеннем у імкненні спыніць рост магутнасці Габсбургаў у Еўропе. Рышэльё вырашыў, што падпісаны [[Пражскі мір, 1635|Пражскі мір]] супярэчыць інтарэсам Францыі і абвясціў вайну імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі і Іспаніі праз некалькі месяцаў пасля падпісання мірнага дагавора. Больш вопытным іспанскім войскам напачатку кампаніі спадарожнічаў поспех; Аліварэс вокамгненна пачаў наступ у паўночнай Францыі з Іспанскіх Нідэрландаў, разлічваючы пахіснуць рашучасць міністраў [[Людовік XIII|Людовіка XIII]] і зрынуць Рышэльё да таго як вайна вычарпае іспанскія фінансы і французы змогуць выкарыстаць усе свае ваенныя рэсурсы. У 1636 годзе, ''«année de Corbie»'', іспанскія войскі прасунуліся на поўдзень да [[Ам'ен]]а і [[Карбі, Сома|Карбі]], стварыўшы пагрозу [[Парыж]]у і ледзь не завяршыўшы вайну ў такі кароткія тэрміны.
 
[[Выява:La Bataille de Rocroi.jpg|thumb|right|300px|[[Бітва пры Ракруа]] (1643) — сімвалічны канец велічы Іспаніі.]]
 
Тым не менш, пасля 1636 года Аліварэс, асцерагаючыся новага банкруцтва краіны, спыніў прасоўванне. Іспанская армія за ўсю сваю гісторыю не праходзіла так далёка. Французы атрымалі перадышку, якой скарысталіся для мабілізацыі сваіх войскаў. У {{нп3|Бітва ў Даўнса|бітва ў Даўнса|en|Battle of the Downs}} у 1639 годзе іспанскі флот пацярпеў разгромнае паражэнне ад галандцаў, і іспанцы не змаглі перакідаць падмацаванні і забеспячэнне для сваёй арміі ў Нідэрландах. Іспанская [[Фламандская армія]], у шэрагах якой былі лепшыя іспанскія салдаты і камандзіры, сустрэлася з французскім авангардам пад камандаваннем [[Людовік II Бурбон Вялікі Кандэ|прынца дэ Кандэ]] ў паўночнай Францыі ля [[Бітва пры Ракруа|Ракруа]] ў 1643 годзе. Іспанцы, якімі камандаваў [[Франсіска дэ Мела]], былі разбіты ўшчэнт. Адна з лепшых і самых вядомых армій пацярпела поўнае паражэнне на поле бітвы. Міф пра непераможнасць іспанцаў быў разбураны.