Паляванне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, дапаўненне
Радок 10:
 
=== Старажытнасць ===
Першабытны чалавек выкарыстоўваў для палявання тыя ж прылады, што служылі яму для самааховы і здабывання каранёў (камяні, палкі, драўляныя дубіны, завостраныя на агні ствалы маладых дрэўцаў, крамянёвыя секачы, пазней — [[дроцік]]і, [[дзіда|дзіды]], [[рагаціна|рагаціны]], [[нож|нажы]]). 3 такой зброяй паляванне было магчымым пры непасрэдным сутыкненні са зверам і патрабавала калектыўных форм і розных спосабаў палявання, заснаваных на веданні нораву, звычак, паводзін звяроў, паляванне вызначалася сукупнасцю традыцыйных прыёмаў высочвання і здабывання дзічыны і залежала ад сродкаў паляўніцтва. Спосабы палявання сфарміраваліся на працягу [[каменны век|каменнага веку]]. Менавіта адтуль вядуць пачатак такія спосабы палявання, як высочванне, трапленне, падыход, пад'ездпад’езд, подпуск (сежа), аблава з нагонкай. На [[эпоха палеаліту|эпоху палеаліту]] прыпадае і вынаходніцтва самалоўных прыстасаванняў.
 
Першабытны чалавек выкарыстоўваў для палявання тыя ж прылады, што служылі яму для самааховы і здабывання каранёў (камяні, палкі, драўляныя дубіны, завостраныя на агні ствалы маладых дрэўцаў, крамянёвыя секачы, пазней — [[дроцік]]і, [[дзіда|дзіды]], [[рагаціна|рагаціны]], [[нож|нажы]]). 3 такой зброяй паляванне было магчымым пры непасрэдным сутыкненні са зверам і патрабавала калектыўных форм і розных спосабаў палявання, заснаваных на веданні нораву, звычак, паводзін звяроў, паляванне вызначалася сукупнасцю традыцыйных прыёмаў высочвання і здабывання дзічыны і залежала ад сродкаў паляўніцтва. Спосабы палявання сфарміраваліся на працягу [[каменны век|каменнага веку]]. Менавіта адтуль вядуць пачатак такія спосабы палявання, як высочванне, трапленне, падыход, пад'езд, подпуск (сежа), аблава з нагонкай. На [[эпоха палеаліту|эпоху палеаліту]] прыпадае і вынаходніцтва самалоўных прыстасаванняў.
 
Найбольш пашыранай і здабычлівай была аблава з нагонкай, якая існуе і ў наш час пры паляванні на [[лось|ласёў]], [[дзік]]оў і [[воўк|ваўкоў]]. У адрозненне ад далёкага мінулага гучкі (клікуны, загоншчыкі) гоняць цяпер звяроў не ў дрыгву і глыбокія яры са стромкімі схіламі, а на лінію расстаўленых пэўным чынам стралкоў. Жыццяздольнай аказалася аблога, ці аблава са сцяжкамі (чырвонымі стужкамі, у мінулым — пучкамі разнаколерных пёраў, прывязаных на адлегласці не больш метра да шматкіламетровага шнура, якім ашнуроўвалі дзялянку лесу з загадзя высачанымі ваўкамі або [[ліса]]мі). Аблога бывае разамкнутай, калі гучкі з шумам гоняць звяроў на стралкоў, і самкнутай, калі паляўнічыя размяшчаюцца па ўсім перыметры аблогі, уздоўж шнура. Апошні варыянт палявання называецца катлом. На дробных звяроў, пераважна [[заяц|зайцоў]], палявалі катлом і без папярэдняга ашнуроўвання — паляўнічыя абкружалі пэўную дзялянку поля і, пакрысе звужаючы круг, стралялі ўспуджаных звяроў.
 
Са з'яўленнемз’яўленнем [[кап'ё|кап'якап’я]], [[дроцік]]а і [[лук]]а (9 тысячагоддзе да н. э.) побач з калектыўнымі склаліся і пашырыліся індывідуальныя спосабы палявання. Падыход (паляванне з падыходу, скрад, скрадванне) — падкрадванне крокам або паўзком да звера на адлегласць выстралу. Трапленне — пошук і выяўленне па слядах (тропах) месца знаходжання звера. Добры вынік ад яго зімой, асабліва па першым снезе, і летам па вільготнай зямлі, на якой даўжэй захоўваюцца сляды. Эфектыўнасць траплення значна ўзрасла пасля прыручэння [[сабака|сабакі]] (9 — 8-е тысячагоддзі да н. э.). Пад'ездПад’езд (паляванне на пад'ездпад’езд) — набліжэнне да звера на санях або лодцы на адлегласць дакладнага стрэлу. Аб'ездАб’езд — павольны аб'ездаб’езд на санях звера на адкрытым месцы, з паступовым звужэннем круга. Подпуск (засада, сежа) — паляванне, калі звера падпускаюць на выстрал са сховішча — загадзя пабудаванага будана або з палатак на дрэве. Подпуск часта спалучалі з вабай, асабліва у час гону ласёў. 3 лукам, а пазней са [[стрэльба]]й палявалі на баравую і балотную дзічыну. [[Цецярук|Цецерукоў]] стралялі на такавішчах ранняй вясной, зімой іх прываблівалі балванам (чучалам), якога саджалі на жэрдку крыху ніжэй верхавін дрэў. [[Качка|Качак]] білі у падход і на манькуту (надсадную качку). На [[бакас]]аў, [[слонка|слонак]], [[гаршнэп]]аў, [[дупель|дупеляў]], [[турухтан]]аў (батальёнаў) палявалі ранняй вясной. Паляванне са стральбой на дробных птушак мела пераважна спартыўны характар і карысталася папулярнасцю галоўным чынам сярод гарадскіх паляўнічых. Сяляне лічылі за празмерную раскошу траціць набой на птушку у чвэртку фунта вагай і лавілі іх пераважна сіламі.
 
=== Сярэднявечча і Новы час ===
Здаўна вядомы і неактыўныя спосабы палявання, заснаваныя на выкарыстанні самалоўных прылад і прыстасаванняў: лоўчых ям, петляў са скураных паскаў і сухажылля і інш. Асноўнай старажытнай зброяй палявання быў лук, з [[XII стагоддзе|XII ст.]] пашырыўся ўдасканалены лук — [[куша]] (арбалет) з кольбай, ложай і механічным напінаннем [[цеціва|цецівы]], што павялічыла магчымасць актыўнага палявання. У [[X стагоддзе|X]] — [[XIV стагоддзе|XIV]] ст. паляванне у [[Беларусь|Беларусі]] належала значная роля. На [[Полаччына|Полаччыне]], [[Віцебшчына|Віцебшчыне]] і [[Тураўшчына|Тураўшчыне]] асноўным аб'ектамаб’ектам палявання былі [[Тур, жывёла|тур]] і [[зубр]], ля [[Ваўкавыск]]а — дзік, у [[Пагарынне|Пагарынні]] — [[бабёр]], у ваколіцах [[Клецк]]а — [[казуля]]. Для палявання выкарыстоўваліся ўсе віды наступальнай і абарончай зброі: лукі, кушы, коп'ікоп’і, дзіды, дроцікі, рагаціны, [[сякера|сякеры]], [[чакан]]ы, [[шабля|шаблі]], нажы, [[кісцень|кісцяні]]. Коп'іКоп’і і дроцікі кідалі наводмаш з бягу ці нагнаўшы звера верхам, дзіды і рагаціны выкарыстоўвалі пры паляванні на буйных звяроў, асабліва [[мядзведзь|мядзведзя]]. Пашыраным было паляванне разнастайнымі самаловамі, пасткамі (ступіца, ступа, торгала, ашчэп, ваўкоўня, трызубец), сеткамі (лятуха, звон, шацёр, плат, стажок, раз'ездраз’езд), петлямі, сіламі (пружок, панажы, кола), з [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] — капканамі саматужнай і фабрычнай вытворчасці. У сярэднявеччы папулярным было паляванне з сабакамі ці [[сокал]]амі. У [[XV стагоддзе|XV]] — [[XVII стагоддзе|XVII]] ст. для палявання выкарыстоўвалі сабак-хартоў, якія даганялі і душылі звера, гончых, якія гналі звера з брэхам, выжлаў, якія нюхам адшуквалі птушак і ўзнімалі іх, а потым знаходзілі і прыносілі здабычу, ямнікаў (таксаў), з якімі палявалі на норнага звера. Сакалінае паляванне з «белазорамі» і «балабанамі» было выключнай прэрагатывай караля і магнатаў. 3 канца XV — пачатку [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. пашырылася паляванне з агнястрэльнай зброяй (напачатку сярод прадстаўнікоў пануючых класаў, з сярэдзіны XVI ст. — і сярод сялян). Да канца [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] карысталіся шомпальнымі стрэльбамі: ручніцамі, губчастымі («звярынымі» і «птушынымі»), крамянёвымі («крамзелямі» і «сакалоўкамі»), аднаствольнымі, пазней двух-ствольнымі дубальтоўкамі («пістонаўкамі»), у канцы XIX — пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст., [[Бярданка|«бярданкай»]] — стрэльбай з зарадамі патроннага тыпу. Паляванне з агнястрэльнай зброяй і адсутнасць дзейснага кантролю прывялі да масавага знішчэння многіх відаў жывёл, асобныя з якіх звяліся канчаткова (тур, зубр, [[тарпан]] і іншыя). Паляванне насіла характар варварскай забавы прывілеяваных асоб і стала амаль недаступным для астатніх. Напрыклад, у [[1860]] годзе цар [[Аляксандр II]] і яго світа за 2 дні знішчылі ў [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]] 28 зуброў, 23 дзікі, 36 [[казуля]]ў і шмат іншых звяроў. Для загону звяроў, акрамя егераў і аб'ездчыкаўаб’ездчыкаў, было мабілізавана больш за 2 тысячы сялян, якія 3 тыдні заганялі звяроў у загарадзь. У час палявання цара [[Мікалай II|Мікалая II]] за 2 тыдні забіта 40 зуброў, 53 [[алень|алені]], 26 [[рысь|рысей]], 36 [[лань|ланей]], 325 казуляў, 138 дзікоў, 51 ліс і інш.
 
== Паляванне на Беларусі ==
 
Сучаснае паляванне на [[беларусь|Беларусі]] істотна адрозніваецца ад старажытнага, маючы спартыўна-аматарскі характар. Паляванне дазволенае толькі членам таварыстваў паляўнічых і рыбаловаў у паляўнічы сезон па пуцёўках або ліцэнзіях, у вызначаных для палявання паляўнічых угоддзях.
 
Радок 27 ⟶ 25:
* {{Крыніцы/НашаЕжа|Цярохін|Паляванне}}
 
== У СецівеСпасылкі ==
{{Commons|}}
* [http://ohotmin.by Паляўнічы мінімум]