Цярнопальскі езуіцкі калегіум: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 2 categories; ± 2 categories using HotCat
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Першыя езуіты-выгнанцы з Расійскай імперыі прыехалі ў Цярнопаль [[19 кастрычніка]] [[1820]] г., а ўжо [[6 лістапада]] у горадзе была адкрыта езуіцкая публічная школа. Спачатку дзейнічаў клас інфімы, дзе вучням даваліся базавыя веды ў лаціне. Потым з’явіліся класы граматыкі і сінтаксісу, дзе яны маглі паглыбляць сваю падрыхтоўку ў гэтай мове.
 
У верасні [[1821]] г. пачаў сваю дзейнасць канвікт – інтэрнат для вучняў, якія прыязджалі да езуітаў па веды не толькі з Цярнопальшчыны, але таксама і з іншых раёнаў Аўстрыйскай імперыі. Пражыванне ў канвікце давала магчымасць дадаткова займацца з настаўнікамі-езуітамі і знаходзіцца пад іх апекай. На працягу двух наступных гадоў для патрэб гэтай установы быў ўзведзены двухпавярховы будынак з некалькімі дзясяткамі пакояў. Наступным крокам цярнопальскіх езуітаў было заснаванне [[1 кастрычніка]] [[1821]] г. гімназіі. У [[1823]] г. у Цярнопалі з’явілася аддзяленне філасофіі для свецкіх студэнтаў і клірыкаўсемінарыстаў-езуітаў. У 1825-1826 гг. для заняткаў у калегіуме быў узведзены новы будынак.
 
Аснову выкладчыцкага корпусу Цярнопальскага езуіцкага калегіума склалі прафесары і выпускнікі былой [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]]: [[Вінцэнцій Бучынскі]], [[Якаб Кандраў]], [[Антоній Корсак]], [[Маўрыцый Палонскі]], [[Юзаф Цытовіч]] і многія іншыя. Гэта дало магчымасць падтрымліваць ва ўстанове высокі ўзровень адукацыйнага і выхаваўчага працэсу. Не дзіўна, што езуіцкія школы доўгі час карысталіся вялікай папулярнасцю сярод мясцовага жыхарства: 3 1824 г. у іх навучаліся 394 вучні, а ў 1836 г. – ужо 500<ref name=":0" />.