Уладзіслаў Даўкша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
Уступіў у [[Таварыства Ісуса]] [[9 жніўня]] [[1695]] г. у Вільні. Пасля выпрабаванняў у [[Навіцыят|навіцыяце]] вывучаў філасофію ў [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкім езуіцкім калегіуме]] (1697–1700). Выкладаў у паэтыку ў [[Нясвіжскі езуіцкі калегіум|Нясвіжы]] і [[Драгічын|Драгічыне]]. Курс тэалогіі прайшоў у [[Віленская акадэмія|Віленскай акадэміі]] (1703–1707). У [[1706]] г. быў высвечаны на ксяндза<ref name=":0">Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 51.</ref>.
 
Прафесар рыторыкі для экстэрнаў у [[Мінскі езуіцкі калегіум|Мінскім езуіцкім калегіуме]] (1707–1708) і Віленскай акадэміі (1708–1709, 1710–1711); прафесар рыторыкі для клірыкаўсемінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры калегіуме ў [[Кражэй|Крожах]] (1709–1710). Выкладаў філасофію ў Віленскай акадэміі (1711–1714), а потым схаластычную тэалогію (1714–1719) і кананічнае права (1714–1715) ў Варшаўскім калегіуме схаластычную тэалогію (1719–1721) і кананічнае права (1720–1720) у Віленскай акадэміі. У [[1711]] г. атрымаў у Віленскай акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук, роўную доктарскай ступені, у 1719 г. – ступень доктара тэалогіі, а ў 1722 г. – доктара кананічнага права<ref name=":0" />.
 
Займаў высокія пасады ў структурах Таварыства Ісуса: прэпозіта [[Дом прафесаў|Дому прафесаў]] у Вільні (1722–1723, 1738–1741), правінцыяла Літоўскай правінцыі ордэна (1723–1727, 1735–1738), рэктара Віленскай акадэміі (1727–1731, 1741–1745) і Варшаўскага езуіцкага калегіума (1731–1735). У 1730–1731 гг. быў дэлегатам XVI генеральнай кангрэгацыі ў [[Рым|Рыме]], на якой новым генералам Таварыства Ісуса быў абраны Франц Рэц<ref name=":0" />.