Вайна ў Афганістане (2001—2021): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ілюстрацыя
+страты
Радок 347:
* {{Сцягафікацыя|Эстонія}}
* {{Сцягафікацыя|Паўднёвая Карэя}}

== Страты ==
'''ISAF'''
Паводле дадзеных міністэрстваў абароны ЗША і Вялікабрытаніі, а таксама незалежнага інтэрнэт-сайта iCasualties.org, да 31 снежня 2014 года баявыя і небаявыя страты міжнароднай кааліцыі ў ходзе аперацыі «Нязломная свабода» (галоўным чынам у Афганістане) склалі звыш 3 485 ваеннаслужачых загінуўшымі. Найбольшыя страты панеслі ЗША (2 356), Вялікабрытанія (453), Канада (162<ref>«''В период с начала кампании в Афганистане до 12 марта 2014 года, когда кампания была официально завершена… '''162''' погибли, 2179 были ранены''»
Отношение канадцев к афганской кампании // «Зарубежное военное обозрение», № 4 (805), апрель 2014. стр.96</ref>), Францыя (88<ref>«''France’s largest military commitment since the Algerian war for independence… cost the country '''88''' of its troops and injured another 725.''»
Bruce Crumley. [http://world.time.com/2012/12/08/ceremony-for-returning-troops-closes-french-combat-mission-in-afghanistan/ Ceremony for Returning Troops Closes French Combat Mission in Afghanistan] // «Time» от 8 декабря 2012</ref>), ФРГ (55<ref>«''За период участия в МССБ, которая действует с 2001 года, там погибли '''55''' военнослужащих ФРГ''»
Германия // «Зарубежное военное обозрение», № 3 (804), март 2014. стр.96</ref>).

У пералічаныя вышэй страты не ўключаны страты сярод супрацоўнікаў паліцыі краін Еўрасаюза, якія знаходзiлiся ў Афганістане па праграме EUPOL — Afghanistan, але не з’яўляюцца ваеннаслужачымі ISAF. Таксама, ў пералічаныя вышэй страты не ўключаны супрацоўнікі замежных прыватных ваенных і ахоўных кампаній, якія дзейнічалі ў Афганістане з дазволу і ў інтарэсах краін кааліцыі. Між тым, па стане на пачатак снежня 2009 года, у Афганістане дзейнічала 104 тыс. супрацоўнікаў прыватных ваенных і ахоўных кампаній<ref>[http://www.bbc.co.uk/mundo/internacional/2009/12/091205_1215_afganistan_contratistas_wbm.shtml Afganistán: una guerra «subcontratada»] // «BBC Mundo» от 5 декабря 2009</ref>. У далейшым, па патрабаванні ўрада Афганістана<ref>[http://lenta.ru/news/2010/08/17/private/ Карзай решил выгнать из Афганистана частных охранников] // «Lenta.RU» от 17 августа 2010</ref> іх колькасць была зменшана. Па стане на сярэдзіну 2012 года, у Афганістане дзейнічала да 40 тыс. Супрацоўнікаў замежных прыватных ваенных кампаній<ref>Т. Камов. О деятельности частных военных компаний в Афганистане // «Зарубежное военное обозрение», № 7 (784), июль 2012. стр.86</ref>.

Па няпоўных даных, у Афганістане загінулі не менш 1843 кантрактнікаў кааліцыйных сіл.

Большасць вайскоўцаў ISAF загiнула ад самаробных выбуховых прылад. Па дадзеных сайта iCasualties.org, страты ISAF ад прымянення праціўнікам мінна-выбуховых прылад у 2010 годзе склалі 58% (368 з 630 ваеннаслужачых) агульных страт ад варожых дзеянняў праціўніка, у 2011 годзе — 51% (252 з 492 ваеннаслужачых).

'''Талiбан'''
Дакладная колькасць забітых і параненых баевікоў застаецца невядомым. Але паведамляецца, што ў перыяд з пачатку аперацыі ў 2001 годзе да сярэдзіны верасня 2011 года, страты баевікоў склалі 15-20 тыс. чалавек<ref>К 10-летию ввода американских войск в Афганистан // «Зарубежное военное обозрение», № 10 (775), октябрь 2011. стр.104-105</ref>.

'''Урадавыя сiлы Афганістана'''
23 кастрычніка 2014 года афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Афганістана Захір Азімі паведаміў, што ў ходзе баявых дзеянняў у перыяд з 2003 да 23 кастрычніка 2014 года загінулі 2853 ваеннаслужачых Афганскай нацыянальнай арміі<ref>[http://www.afghanistantimes.af/news_details.php?id=9352&cid=1 2,853 ANA troops killed in action since 2003]// «The Afghanistan Times» от 23 октября 2014</ref>.

Па афіцыйных дадзеных НАТА, якія агучыў намеснік камандуючага сіламі ISAF ў Афганістане генерал-лейтэнант Дж. Андэрсан, на працягу 2014 года страты афганскіх сіл бяспекі склалі 4634 чалавек забітымі (пры гэтым, з ліку забітых у перыяд са студзеня да 28 снежня 2014 году каля 3200 складалі забітыя паліцыянты, астатнімі з'яўляліся вайскоўцы, супрацоўнікі памежнай аховы, спецслужбаў і інш.)<ref>[http://www.newser.com/story/200524/us-nato-formally-end-afghanistan-war.html US, NATO Formally End Afghanistan War]</ref>.

'''Мiрныя жыхары'''
Афіцыйных дадзеных адносна страт грамадзянскага насельніцтва ў Афганістане няма, але ацэнкі незалежных арганізацый моцна разыходзяцца. Асноўную крытыку з боку праваабарончых арганізацый выклікаюць залішне актыўныя авіяцыйныя ўдары ISAF пры недастаткова дбайным выбары мэтаў. Па дадзеных Marc W. Herold, у перыяд з 7 кастрычніка 2001 да чэрвеня 2003 года ў выніку авіяўдараў ЗША загінула больш 3600 чалавек<ref>[http://pubpages.unh.edu/~mwherold/ Dossier on Civilian Victims of United States' Aerial Bombing]</ref>. Вялікая колькасць мірных жыхароў загінулі і ад рук баевікоў, у асноўным падчас тэрактаў.

== Наступствы вайны ==