Розніца паміж версіямі "Джэймс Джойс"

88 байтаў дададзена ,  1 год таму
== Біяграфія ==
Джэймс Джойс нарадзіўся ў [[Ратгар]]ы, забудаваным грыгарыянскімі дамамі раёне на паўднёвым баку [[Горад Дублін|Дубліна]], у вялікай сям'і Джона Станісласа Джойса і Мэры Джэйн Мары. Гаротнае становішча бацькавых спраў бадай што пусціла ўсю сям'ю з торбаю па свеце, таму бацька пісьменніка быў змушаны колькі разоў мяняць працу. Сям'я неаднойчы пераязджала з аднаго раёна Дубліна ў іншы. Джэймс здолеў атрымаць някепскую адукацыю, але галеча і неўладкаванасць яго жыцця ў юнацтве назаўжды засталіся ў ягонай памяці, што часткова адбілася і ў яго творах. Сам Джойс часта праводзіў [[Біяграфія|біяграфічныя]] аналогіі з галоўным героем некаторых сваіх твораў («[[Партрэт мастака ў юнацтве]]» і «[[Уліс, раман|Уліс]]») '''Стывенам Дэдалам'''.
[[File:Joyce - Dubliners, 1914 - 3690390 F.jpg|thumb|upright|left|''Dubliners'', 1914]]
 
Ва ўзросце 6 гадоў Джойс паступіў у [[Езуіты|езуіцкі]] каледж ''Клангоўз Вудс'' у [[Клейн]]е, а пасля, у [[1896]] г. — у дублінскі каледж [[Бельведэр (каледж)|Бельведэр]], які скончыў у [[1897]] г. Праз год Джэймс паступіў на вучобу ў дублінскі ўніверіытэт (так званы Універсітэцкі каледж), які скончыў у [[1902]] г.
36

правак