Перамога (кінатэатр, Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 43:
 
== Гісторыя ==
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі на на месцы кінатэатра месціўся [[Касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак (Мінск)|кляштар бенедыкцінак]] [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзя]]. У [[1920-я]] гады было прынятае рашэнне аб будаўніцтве ў Менску клуба харчавікоў на месцы былога кляштара, праект распрацаваў [[Андрэй Бураў]]. У часе будаўніцтва клуба харчавікоў частка муроў і падвальныя памяшканні былога кляштара, перакрытыя скляпеннямі, былі захаваныя. Будынак клуба харчавікоў (пазней клуб імя Сталіна) быў пабудаваны ў [[1929]] годзе ў стылі [[Канструктывізм (мастацтва)|канструктывізму]] і меў складаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з глыбокім [[Курданёр|курданёрам]]. Будынак клуба быў моцна пашкоджаны ў часе [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ў [[1944]] годзе<ref name="спадчына">{{cite web|url = http://spadchina.by/budyinak-k%D1%96nateatra-%C2%ABperamoga%C2%BB.html|title = Будынак кінатэатра «Перамога»|author = |authorlink = |date = |publisher = spadchina.by|language = |archiveurl = https://archive.is/SOjOi|archivedate = 21-12-2018|accessdate = 21-12-2018}}</ref>.
 
У 1945—1948 гадах у інстытуце «[[Белдзяржпраект]]» быў распрацаваны праект аднаўлення і рэканструкцыі будынка клуба пад кінатэатр «Перамога». Аўтары праекта — [[Іосіф Рыгоравіч Лангбард|Іосіф Лангбард]] і [[Міхаіл Бакланаў]]<ref name="спадчына"/>.
 
Былі захаваныя асноўныя канструктыўныя элементы былога клуба, а кампазіцыя галоўнага [[Фасад|фасада]], які выходзіў на вуліцу Інтэрнацыянальную, была вырашаная ў формах [[Сталінская архітэктура|сацыялістычнага класіцызму]]. Заканчэнне будаўніцтва і адкрыццё кінатэатра адбылося ў [[1950]] годзе<ref name="спадчына"/>.
 
З 1 студзеня 2017 года будынак знаходзіцца на рэканструкцыі.
Кінатэатр «Перамога» адзіны ў [[Беларусь|Беларусі]] член Міжнароднай асацыяцыі [[Europa Cinemas]], куды ўваходзяць 469 кінатэатраў з 51 краіны свету.<ref>[http://newsvm.com/news/26/57135/ “ПОБЕДА” ПОСЛЕ ПОБЕДЫ]</ref>
 
{{Зноскі}}