Каракі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 12:
 
== Вызначэнне ==
Каракі — зборная назва розных этнічных груп адзінага паходжання, што насяляюць поўнач [[Камчацкі край|Камчаткі]], часткова [[Чукоцкая аўтаномная акруга|Чукотку]] і [[Магаданская вобласць|Магаданскую вобласць]] [[Расія|Расіі]]. Паводле заняткаў, асаблівасцяў мовы і матэрыяльнай культуры, вылучаюць буйныя групы берагавых аселых каракаў (''нымыланаў'', літаральна «мясцовых жыхароў»), каракаў-аленяводаў (''чаўчувенаў'', літаральна «багатых [[Паўночны алень|аленямі]]») і алютарцаў. Апошніх часам вылучаюць у самастойны народ ці, наадварот, далучаюць да ''нымыланаў''. Унутры гэтых буйных груп існуюць лакальныя групы, якія карыстаюцца рознымі дыялектамі ці нават мовамі. Агульная назва ''коряки'' узгадваецца ў рускіх дакументах у XVII ст. і, хутчэй за ўсё, запазычана [[Рускія|рускімі]] ў [[юкагіры|юкагіраў]] ці [[эвены|эвенаў]], на мове якіх азначае «той, што з'явіўсяз’явіўся з-за пагорка». Самі каракі сябе адзіным народам не лічылі, але ў дакументах, літаратуры і, пазней, ў перапісах насельніцтва фіксаваліся пад адзінай назвай. У XX ст. пад уплывам знешніх абставін адбылася пэўная кансалідацыя каракаў, таму з'явілісяз’явіліся прычыны лічыць іх супольным [[этнас]]ам.
 
== Гісторыя ==
Агульнымі продкамі каракаў былі палеазіяцкія паляўнічыя эпохі [[неаліт]]у, якія насялялі ўзбярэжжа [[Ахоцкае мора|Ахоцкага мора]]. На [[Паўвостраў Камчатка|Камчатке]] яны з'явілісяз’явіліся пазней за [[ітэльмены|ітэлменаў]]. Існуюць таксама гіпотэзы, што продкі каракаў некаторы час насялялі [[Берынгія|Берынгію]], аб іх сувязі з [[Ніўхі|ніўхамі]].
 
Са старажытнейшых часоў асноўным заняткам каракаў на поўначы [[Паўвостраў Камчатка|Камчаткі]] былі лоў рыбы і паляванне на [[ластаногія|ластаногіх]] і іншых звяроў. У XI—XVI стст. частка насельніцтва перайшла да аленегадоўлі. У кан. XVII ст. налічвалася прыкладна 10-11 тыс. чалавек. Найбольш шматлікія моўныя і тэрытарыяльныя групы: паланцы (2,6 тыс. чал.), ітканцы, паранцы, камянцы і інш.
 
Адносіны паміж каракмі і [[Рускія|рускімі]], якія з'явілісяз’явіліся тут ў XVII ст., былі складанамі. З аднаго боку, аленяводам-каракам патрабавалася дапамога ў барадзьбе з ваяўнічымі [[Чукчы|чукчамі]], з другога — узбярэжныя каракі аказвалі супраціўленне абіраўшым іх [[Казакі|казакам]]. У выніку ваенных сутычак з [[Казакі|казакамі]] і эпідэміі [[Натуральная воспа|воспы]] да кан. XVIII ст. колькасць карэнных насельнікаў скарацілася да 4,8 тыс. чал., але ў кан. XIX ст. зноў вырасла да 7,3 тыс. чал. (1897 г.).
 
'''Колькасць каракаў у Расіі:'''
Радок 52:
</timeline>
 
У 1930 - 2007 1930—2007 гг. існавала Каракская аўтаномная акруга з цэтрам ў Палане. Асноўным насельніцтвам там былі [[рускія]] (64,5 % у 1979  г. і 50,6 % ў 2005  г.). Каракі складалі адпаведна толькі 16,2 % у 1979  г. і 26,7 % ў 2005  г. З'яўленнеЗ’яўленне каракскай літаратурнай мовы, выкладанне яе ў школах, знаёмства з агульнай культурнай спадчынай садзейнічалі гуртаванню каракаў.
 
== Традыцыйная культура ==
Радок 61:
Чаўчувены і большасць алютарцаў разводзілі аленяў. Асаблівасці каракскай аленегадоўлі — вялікія статкі да 2000 галоў, малая рахманасць аленяў, амаль не выкарыстоўваліся сабакі. Чатыры разы на год аленяводы былі вымушаныя здзейсняць сезонныя перакачоўкі. Асноўныя прылады — кій, аркан, выгінастая палка ў форме [[бумеранг]]у. Узімку палявалі на пушных звяроў. Качавыя каракі жылі ўлетку і ўзімку ў пераносных каркасных ярангах.
 
Традыцыйная вопратка глухога пакрою са скур аленяў ці марскіх звяроў. Мужчыны насілі кухлянкі з капелюшамі і нагруднікамі, скураныя штаны, футравыя шапкі з навушнікамі, узімку — рукавіцы. Жанчыны — падвоены футравы камбінезон да кален.
 
Асноўныя жанры фальклору — казкі, гістарычныя паданні, замовы, загадкі, песні. Апошнія спяваліся паасобку («асабістыя») ці разам («родавыя»). Папулярны духавы музычны інструмент — ''г'эйнэчг'ынг’эйнэчг’ын''. Каракі славяцца разьбярствам па дрэве са складанымі ўзорамі. Сёння традыцыйная культура каракаў зберагаецца фальклорнымі і аматарскімі гурткамі. У Палане створаны народны харэаграфічны ансамбль «Мэнго».
 
== Мова ==
Каракская мова ўваходзіць у так званую Камчацка-Чукоцкую сям'юсям’ю палеаазіяцкіх моў. Яна падзяляецца на 10 дыялектаў, прычым алютарскі дыялект часта называюць самастойнай мовай. Гутарковая мова выкарыстоўваецца каракамі ў асноўным у гаспадарчай дзейнасці. Напрыклад, у аленегадоўлі.
У 1931 г. з'явіласяз’явілася літаратурная каракская мова на аснове чаўчувенскага дыялекту і [[Лацінскі алфавіт|лацінскай графікі]]. У 1937 г. яна была пераведзена на [[Кірыліца|кірыліцу]]. На ёй друкуюцца падручнікі, дзіцячыя кнігі. Часам змяшчаліся артыкулы ў акруговай газеце. Большасць сучасных каракаў таксама ведае [[Руская мова|рускую мову]].
 
== Рэлігія ==
Радок 83:
Антропова В. В., Культура и быт коряков, Л., 1971
 
== Знешнія спасылкі ==
* [http://www.kamchatsky-krai.ru/geografy/naselenie_main.htm Этнаграфія Камчаткі]
* [http://www.koryaks.net Сайт каракскай мовы і культуры]
* [http://www.philology.ru/linguistics4/zhukova-97.htm Каракская мова]
* [http://tapemark.narod.ru/les/030b.html Алютарская мова]
* [http://photopolygon.com/snaps/details/8785 Фатаздымкі]
 
[[Катэгорыя:Народы Азіі]]