Горацкая філія «Аршанскага Маладняка»: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 6:
У стварэнні Горацкай філіі “Аршанскага Маладняка” вялікую ролю адыграў Міхась Ганчарык, доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, член-карэспандэнт АН БССР, выхаванец Беларуская сельскагаспадарчай акадэміі 1924 года.
«Не памятаю дакладна, – пiсаў ён, – але здаецца, у сакавiку 1924 г. да мяне прыехалi Кандрат Крапiва i Уладзiмiр Дубоўка. …Крапiва i Дубоўка звярнулiся да мяне з прапановай арганiзаваць фiлiю «Маладняка». Такiя фiлii ўжо былi ў некаторых акругах, i iм было даручана арганiзаваць такую ж у Оршы. У гэты час у Оршы працаваў рабфак, якiм кiраваў Акулiк, загадчыкам вучэбнай часткi быў Сташэўскi. Я звязаўся з iмi. Мы пагутарылi са студэнтамi, сярод якiх быў «знойдзены» Тодар Кляшторны i два-тры хлопцы, якiя пажадалi ўдзельнiчаць у будучым «Маладняку». Кiраўнiцтва было сфармiравана ў саставе членаў праўлення Сташэўскага i Кляшторнага. Мяне прызначылi старшынёй фiлii. Было вырашана выдаць i першы нумар часопiса «Аршанскi маладняк». Праз тры месяцы лiтаратурныя матэрыялы для першага нумара былi выдадзеныя за кошт сродкаў аддзела народнай адукацыi...» <ref> Ліўшыц, Уладзімір. Горацкія маладнякоўцы. “Памяць. Горацкі раён”.- Мінск:1996. С.150</ref>.
 
== Праца філіі ==
 
Як бачна з архiўных дакументаў, што знаходзяцца ў Беларускiм дзяржаўным архiве-музеi лiтаратуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь (БДА-М ЛіМ), фiлiя афiцыйна была арганiзавана ў маi 1925 года.
У 1926 годзе Мiхася Ганчарыка запрасілі на працу асістэнтам кафедры фізіялогіі раслін сельскагаспадарчай акадэміі. Пасля гэтага аршанская філія «Маладняка» фактычна разбiлася на дзве часткi (горацкая частка спачатку назывaлася студыя).
Нягледзячы на тое, што частка сяброў арганізацыі жыла ў Горках і раёне, яна была фiлiяй «Аршанскага Маладняка». Аднак сябры зноў створанай арганізацыі называлі сябе сябрамі Горацкай філіі «Аршанскага Маладняка». Назву часопіса «Аршанскi Маладняк» не змянiлi, хоць ён з 3-га нумара пачаў выдавацца ў Горках.
2 кастрычнiка 1926 года, на першым пасяджэннi сябры Горацкай філіі улiчваючы, што «сувязь з Воршай (так у той час называлi Оршу ) дасканала немагчыма з-за недахопу сродкаў, працу рэарганiзаваць у тым сэнсе, што ў Горках утварыць самастойную фiлiю. У наступны момант гэта мае пад сабой грунт, затым што сiлы ў Горках павялiчылiся». Аднагалосна вырашылi з аршанскай фiлii «Маладняка» выйсцi i «…утварыць дзве самастойныя фiлii: у Горках i ў Воршы, падзялiўшы ўсе сродкi пароўну» <ref> БДА-МЛММ ЛіМ ф. 225. воп.1, сп.18.л.6 </ref>.
На гэтым жа пасяджэннi прынялi праект каляндарнага плана працы на 1926-1927 гг., састаўлены А. Вечарам. Ён складаўся аж з 23 пунктаў. План фактычна быў праграмным дакументам студыi. Так, у iм рэкaмендaвалaся «…вывучаць лiтаратуру з боку фiлёзофскага , зачым лiчыць неабходным вывучэнне той часткi матэрыалiстычнай фiлёзофii, якая гаворыць аб ёй» <ref> БДА-МЛМ ф. 225. воп.1, сп.18.л.6. </ref>.
.
Планы гэтыя паспяхова праводзiлiся ў жыццё, што пацвярджаюць пацвярждаюць даклады студыйцаў Ю.Гаўрука («Проза i вiды прозы»), А.Вечара («Аб стылiстыцы») i iнш. Гэта дало падставу М. I. Мушынскаму адзначыць, што «на высокiм узроўнi вялася творчая, крытычная праца ў некаторых найбольш моцных фiлiях, гуртках, аб чым сведчыць дзейнасць Горацкай студыi «Маладняка»<ref> Мушынскі, М.І. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства. Мн.: 1975. С.196 </ref>. З пратаколаў студыi бачна, што паседжаннi адбывалiся кожны тыдзень у кабінеце кафедры беларусазнаўства. Пачыналіся яны ў 9 гадзін вечара, пасля таго як канчаліся заняткі ў акадэміі. Кіравала працай студыі Бюро, у якое ўваходзілі старшыня – М.Ганчарык, сакратар – А. Вечар, сябры – Ю.Гаўрук i П.Мадзёлка. Акрамя штотыднёвых паседжанняў, cябры студыі праводзілі літаратурныя вечары сярод студэнтаў акадэміі і рабфака, а таксама ў школах і на прадпрыемствах города i раёна. З пратаколу ад 25 снежня бачна, што студыя прымала ўдзел у працы гуртка «Беларускай культуры» акадэміі, а таксама культкамiсii пры прафкаме. Не парывалi сувязi горацкiя сябры студыi i з Оршай. Усе свае творы, перш чым рэкамендаваць іх да друку, члены студыі абмяркоўвалі на сваіх паседжаннях.
На гэтым жа пасяджэннi прынялi праект каляндарнага плана працы на 1926-1927 гг., састаўлены А. Вечарам. Ён складаўся аж з 23 пунктаў. План фактычна быў праграмным дакументам студыi. Так, у iм рэкaмендaвалaся «…вывучаць лiтаратуру з боку фiлёзофскага , зачым лiчыць неабходным вывучэнне той часткi матэрыалiстычнай фiлёзофii, якая гаворыць аб ёй»<ref> БДА-МЛМ ф. 225. воп.1, сп.18.л.6. </ref>.
Планы гэтыя паспяхова праводзiлiся ў жыццё, што пацвярджаюць пацвярждаюць даклады студыйцаў Ю.Гаўрука («Проза i вiды прозы»), А.Вечара («Аб стылiстыцы») i iнш.
Гэта дало падставу М. I. Мушынскаму адзначыць, што «на высокiм узроўнi вялася творчая, крытычная праца ў некаторых найбольш моцных фiлiях, гуртках, аб чым сведчыць дзейнасць Горацкай студыi «Маладняка» (<ref> Мушынскі, М.І. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства. Мн.: 1975. С.196 </ref>.
З пратаколаў студыi бачна, што паседжаннi адбывалiся кожны тыдзень у кабінеце кафедры беларусазнаўства. Пачыналіся яны ў 9 гадзін вечара, пасля таго як канчаліся заняткі ў акадэміі.
Кіравала працай студыі Бюро, у якое ўваходзілі старшыня – М.Ганчарык, сакратар – А. Вечар, сябры – Ю.Гаўрук i П.Мадзёлка.
Акрамя штотыднёвых паседжанняў, cябры студыі праводзілі літаратурныя вечары сярод студэнтаў акадэміі і рабфака, а таксама ў школах і на прадпрыемствах города i раёна. З пратаколу ад 25 снежня бачна, што студыя прымала ўдзел у працы гуртка «Беларускай культуры» акадэміі, а таксама культкамiсii пры прафкаме. Не парывалi сувязi горацкiя сябры студыi i з Оршай.
Усе свае творы, перш чым рэкамендаваць іх да друку, члены студыі абмяркоўвалі на сваіх паседжаннях.
12 лютага 1928 года ў Горках адбылася акруговая канферэнцыя «Aршанскага маладняка» сумесна з прадстаўнiкамi Оршы i Мсцiслаўля. На канферэнцыі прадстаўнiк Усебеларускага часовага кiрaўнiцтва «Маладняка» Васiль Каваль зрабiў даклад аб становiшчы маладнякоўскага руху ў Беларусi. Было вырашана падтрымаць iдэю аб уваходзе «Маладняка» ва Усесаюзную Асацыяцыю пралетарскiх пiсьменнiкаў. На Усебеларускую канферэнцыю «Маладняка» былі абраны А.Вечар, Ю.Гаўрук і У.Прыбыткоўскі.
15 лютага 1928 года адбылася Усебеларуская канферэнцыя, арганізаваная часовым кіраўніцтвам «Маладняка». Было абрана пастаяннае Цэнтральнае Бюро ў складзе 7 членаў, у тым ліку ад Горацкай студыі ў ЦБ увайшлi Ю. Гаўрук, А.Вечар і былы сябра студыі В. Каваль. Горацкая студыя «Аршанскага Маладняка» працавала ўсяго некалькі гадоў (1926–1928 гг.), але яна стала добрай школай для будучых паэтаў і пісьменнікаў. А тыя, хто пісьменнікамі не сталі, на ўсё жыццё захавалi любоў да літаратуры і творчасці.