Горацкая філія «Аршанскага Маладняка»: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 22:
У студыю ўваходзілі Алесь Вечар, Юрка Гаўрук, Мiхась Ганчарык, Паўліна Мядзелка, Навум Сапранкоў, Уладзімір Прыбыткоўскi, Васіль Каваль, Герасiмовiч (Язэп Вір), Віктар Бухаркiн, Сяргейчык, Мурашка, Чыжанок, Шрубок, Янушка, Калядка, Сымончык, Змушка, Мiльячэнка, Мятко, Дзямядовiч, Саулiк i iншыя. Пра лёс многiх сяброў студыi да гэта часу нiчога невядома. Невядомы нават iх iмёны.
Максім Гарэцкага, хоць афiцыйна i не ўваходзiў у Горацкую студыю "Аршанскага Маладняка", аднак, як успамiнаў М. Ганчарык, "…аказваў заўсёды добразычлiвую i аўтарытэтную дапамогу "маладнякоўцам" фiлii… Асаблiва быў карысным яго ўдзел у лiтаратурных вечарах, якiя наладжвалiся маладнякоўцамi, цi пры калектыўных разглядах творчасцi паасобных сяброў фiлii."<ref> Максiм Гарэцкi. Успамiны. Артыкулы. Дакументы. С. 69 –70 </ref>.
Вядома, што М. Гарэцкi пiльна сачыў за творчасцю сяброў Горацкай студыi. У яго кнiзе «Маладняк» за пяць гадоў. 1923 – 1928» (Мн.: 1928) ён некалькi разоў узгадвае А.Вечара, Ю.Гаўрука i, В.Каваля і іншых.
Надзеi, якiя М. Гарэцкi ўскладаў на некаторых маладнякоўцаў, с цягам часу спраўдзiлiся: з iх выраслi добрыя пiсьменнiкi. На жаль, асноўная частка з iх загiнула ў час таталiтарнага рэжыму.
Афiцыйна не ўваходзiла ў Горацкую студыю "Аршанскага Маладняка" i яго жонка Л. Чарняўская, дзецячая пісьменніца. Вiдаць публiкацыi ў часопiсе «Маладняк» далi М. I. Мушынскаму падставу залiчыць яе ў сябры «Маладняка»<ref> Мушынскі, М.І. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства. Мн.: 1975.С.198 </ref>. Дарэчы i У.А.Навумовiч таксама ўключае Л. Чарняўскую ў лiк сяброў «Маладняка» <ref> Навумовiч, У. А. Шляхамi арлянят. Проза «Маладняка» – Мн.: 1984.С.9 </ref>.