Горацкая філія «Аршанскага Маладняка»: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 14:
2 кастрычнiка 1926 года, на першым пасяджэннi сябры Горацкай філіі улiчваючы, што «сувязь з Воршай (так у той час называлi Оршу ) дасканала немагчыма з-за недахопу сродкаў, працу рэарганiзаваць у тым сэнсе, што ў Горках утварыць самастойную фiлiю. У наступны момант гэта мае пад сабой грунт, затым што сiлы ў Горках павялiчылiся». Аднагалосна вырашылi з аршанскай фiлii «Маладняка» выйсцi i «…утварыць дзве самастойныя фiлii: у Горках i ў Воршы, падзялiўшы ўсе сродкi пароўну» <ref> БДА-М ЛіМ ф. 225. воп.1, сп.18.л.6 </ref>.
На гэтым жа пасяджэннi прынялi праект каляндарнага плана працы на 1926-1927 гг., састаўлены А. Вечарам. Ён складаўся аж з 23 пунктаў. План фактычна быў праграмным дакументам студыi. Так, у iм рэкaмендaвалaся «…вывучаць лiтаратуру з боку фiлёзофскага , зачым лiчыць неабходным вывучэнне той часткi матэрыалiстычнай фiлёзофii, якая гаворыць аб ёй» <ref> БДА-М ЛіМ ф. 225. воп.1, сп.18.л.6 </ref>.
Планы гэтыя паспяхова праводзiлiся ў жыццё, што пацвярджаюць пацвярждаюць даклады студыйцаў Ю.Гаўрука («Проза i вiды прозы»), А.Вечара («Аб стылiстыцы») i iнш. Гэта дало падставу М. I. Мушынскаму адзначыць, што «на высокiм узроўнi вялася творчая, крытычная праца ў некаторых найбольш моцных фiлiях, гуртках, аб чым сведчыць дзейнасць Горацкай студыi «Маладняка»<ref> Мушынскі, М.І. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства. Мн.: 1975. С.196 </ref>. З пратаколаў студыi бачна, што паседжаннi адбывалiся кожны тыдзень у кабінеце кафедры беларусазнаўства. Пачыналіся яны ў 9 гадзін вечара, пасля таго як канчаліся заняткі ў акадэміі. Кіравала працай студыіфіліі Бюро, у якое ўваходзілі старшыня – М.Ганчарык, сакратар – А. Вечар, сябры – Ю.Гаўрук i П.Мадзёлка. Акрамя штотыднёвых паседжанняў, cябры студыі праводзілі літаратурныя вечары сярод студэнтаў акадэміі і рабфака, а таксама ў школах і на прадпрыемствах города i раёна. З пратаколу ад 25 снежня бачна, што студыяфілія прымала ўдзел у працы гуртка «Беларускай культуры» акадэміі, а таксама культкамiсii пры прафкаме. Не парывалi сувязi горацкiя сябры студыiфіліі i з Оршай. Усе свае творы, перш чым рэкамендаваць іх да друку, члены студыіфіліі абмяркоўвалі на сваіх паседжаннях.
12 лютага 1928 года ў Горках адбылася акруговая канферэнцыя «Aршанскага маладняка» сумесна з прадстаўнiкамi Оршы i Мсцiслаўля. На канферэнцыі прадстаўнiк Усебеларускага часовага кiрaўнiцтва «Маладняка» Васiль Каваль зрабiў даклад аб становiшчы маладнякоўскага руху ў Беларусi. Было вырашана падтрымаць iдэю аб уваходзе «Маладняка» ва Усесаюзную Асацыяцыю пралетарскiх пiсьменнiкаў. На Усебеларускую канферэнцыю «Маладняка» былі абраны А.Вечар, Ю.Гаўрук і У.Прыбыткоўскі.
15 лютага 1928 года адбылася Усебеларуская канферэнцыя, арганізаваная часовым кіраўніцтвам «Маладняка». Было абрана пастаяннае Цэнтральнае Бюро ў складзе 7 членаў, у тым ліку ад Горацкай студыіфіліі ў ЦБ увайшлi Ю. Гаўрук, А.Вечар і былы сябра студыіГорацкай філіі В. Каваль. Горацкая студыяфілія «Аршанскага Маладняка» працавала ўсяго некалькі гадоў (1926–1928 гг.), але яна стала добрай школай для будучых паэтаў і пісьменнікаў. А тыя, хто пісьменнікамі не сталі, на ўсё жыццё захавалi любоў да літаратуры і творчасці.
 
== Сябры філіі==