Вайна ў Афганістане (2001—2021): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 422:
 
== Ваенныя злачынствы ==
Падчас узброенага канфлікту абедзве супрацьстаялыя бsкi былі абвінавачаныя ў жорсткім абыходжанні з ваеннапалоннымі, забойстве мірных жыхароў, рабаваннях, выкраданні людзей і іншых злачынствах.
 
У лістападзе 2001 года амерыканскія салдаты забілі каля 800 палонных талібаў блізу горада Мазары-Шарыф<ref>[http://hellishamerica.ru/afgan2.html СТР. 1: "ВОЕННОЕ ПРЕСТУПЛЕНИЕ США В АФГАНИСТАНЕ — СОТНИ ВОЕННОПЛЕННЫХ УБИТО В МАЗАРИ-ШАРИФЕ"...]</ref>.
 
У верасні 2004 года былі асуджаныя 20 амерыканскіх салдат, якія звярталіся да катаванняў зняволеных у турме Баграма.
 
У 2010 годзе ваеннаслужачыя арміі ЗША забілі 7 мірных грамадзян, у тым ліку 2 цяжарных жанчын. Пры гэтым сведкі распавялі, што амерыканскія салдаты выцягвалі кулі з целаў забітых, каб схаваць сляды злачынства. Спачатку прадстаўнікі [[Узброеныя сілы ЗША|Узброеных сіл ЗША]] заявілі, што ўсе гэтыя людзi былі забітыя за некалькі дзён да рэйду, аднак пазней Пентагон прызнаў, што гэта адбылося падчас правядзення чарговай аперацыі ISAF<ref>[https://russian.rt.com/world/article/333101-ssha-voennie-prestupleniya-afganistan Пытки как технология допроса: США обвиняются в военных преступлениях в Афганистане] — RT, 15 ноября 2016</ref>.
 
У 2017 годзе былі апублікаваныя дакументы, дзе ішла гаворка пра 10 выпадкаў, якія адбыліся паміж 2009-м і 2013 гадамі, калі аўстралійскія вайскоўцы забівалі мірных афганскіх жыхароў, у тым ліку дзяцей. З дакументаў вынікае, што вышэйшае начальства міністэрства абароны ўстрывожана маральнымі якасцямі аўстралійскага спецназа, паколькі тыя паводзілі крывавую, утоеную вайну супраць баевiкоў<ref>[https://pandoraopen.ru/2017-07-26/sekretnye-dokumenty-o-zverstvax-avstralijskix-voennyx-v-afganistane/ Секретные документы о “зверствах” австралийских военных в Афганистане] — ''Ящик Пандоры'', 26 июля 2017</ref>.
 
З боку тэрарыстаў-талібаў вядзецца пераследы ў адносінах да немусульман і прадстаўнікоў некаторых этнасаў (напрыклад, народа хазар<ref name="spytnik">[https://m.az.sputniknews.ru/life/20171009/412209326/afganec-bezhenec-zverstva-rezhima-taliban.html?mobile_return=no Афганский беженец в Баку рассказал озверствах режима "Талибан"] — Sputnik, 10 октября 2017</ref>. Баевікі сілком прымушалі пераходзіць у [[іслам]], адрошчваць бараду, насіць цюрбаны, выконваць законы [[шарыят]]у<ref name="spytnik"/>. Непадпарадкаванне каралася смерцю. Так, у ліпені 2012 года ў вёсцы Кімчак, размешчанай у правінцыі Парван, баевікі публічна забiлi двух жанчын, абвiнчаваных нібыта за «пералюб»<ref>Николай Сологубовский [http://maxpark.com/community/129/content/1407194 Зверство. Кто такие талибы?] — ''maxpark'', 9 июля 2012</ref>.
 
== Гл. таксама ==