| Імя пры нараджэнні = Герберт Джордж Уэлс<br/>''Herbert George Wells''
| Псеўданімы =
| Дата нараджэння = {{ДН|21|9|1866}}
| Месца нараджэння = {{Месца нараджэння|Бромлі|ў Лондане}}, [[Англія]]
| Дата смерці = {{ДС|13|8|1946}}
| Месца смерці = {{Месца смерці|Лондан}}, [[Англія]]
| Грамадзянства = {{UK}}
| Род дзейнасці = [[пісьменнік]], [[публіцыст]]
| Аўтограф =
| Кірунак =
}}
'''Герберт Джордж Уэлс''' ({{lang-en|Herbert George Wells}}; {{ДН|21|9|1866}} - — {{ДС|13|8|1946}}) - — брытанскі [[пісьменнік]] і публіцыст. Аўтар вядомых навукова-фантастычных раманаў "«Машына часу"», "«Чалавек-невідзімка"», "«Вайна светаў"» і інш. Прыхільнік фабіянства.
Скончыў Лонданскі ўніверсітэт (1888). Доктар біялагічных навук (1942).
Першы літаратурны твор — аповесць «Арганаўты хронасу» (1888; накід рамана «Машына часу», 1895). Аўтар сацыяльна-палітычных твораў, напісаных у навукова-фантастычным жанры: «Востраў доктара Мора» (1896), «Чалавек-невідзімка» (1897), «Вайна светаў» (1898), «Першыя людзі на Месяцы» (1901), «Ежа багоў» (1904), «У дні каметы» (1906) і інш.; сацыяльна-бытавых раманаў: «Колы фартуны» (1896), «Каханне і містэр Люішэм» (1900), «Кіпс» (1905), «Анна-Вероніка» (пра эмансіпацыю жанчыны), «Тона-Бенге» (абодва 1909), «Білбі» (1915) і інш.; .раманаў-трактатаў: «Сучасная утопія» (1905), «Новы Макіявелі» (1911) і інш. У рамане «Вызвалены свет» (1914) узнята праблема выкарыстання атамнай энергіі ў ваенны і мірны час, у кнізе артыкулаў «Вайна, якая скончыць з войнамі» (1914) і рамане «Містэр Брытлінг п'еп’е чашу да дна» (1916) адлюстраваны супярэчлівыя адносіны да І сусветнай вайны. Выступіў з антыфашысцкімі раманамі: «Напярэдадні» (1927), «Самадзяржаўе містэра Паргема» (1930), аповесцю «Гулец у кракет» (1936) і інш. Прапаганда рэлігіі ў аповесцях «Бог — нябачны кароль», «Душа епіскапа» (абедзве 1917) і інш. Аўтар навукова-папулярнай кнігі «Навука жыцця» (т. 1—3, 1930; з Дж. Хакслі), шматлікіх п'есп’ес, кінасцэнарыяў і інш. Уражанні ад паездак у Расію ў кнігах «Расія ў змроку» (1920), «Вопыт аўтабіяграфіі» (1934).
На беларускую мову яго асобныя раманы перакладалі Т. Тамашэвіч і інш. Многія яго творы экранізаваны.
{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Уэлс Г}}
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі]]
|