Розніца паміж версіямі "Крывічы"

515 байтаў дададзена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
(афармленне)
 
Даследчыкамі вывучаліся на тэрыторыі рассялення ''крывічаў-палачан'' гарадзішчы і паселішчы ў [[Віцебск]]у, [[Полацк]]у, Лукомлі. Але найбольш значны матэрыял па гісторыі насельніцтва выяўлены ў Віцебскай вобласці ў курганных могільніках. Дакладна ўстаноўлена, што для полацкіх крывічаў характэрна археалагічная культура доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі, у якой прысутнічае шмат элементаў матэрыяльнай культуры ўсходніх балтаў. ''Смаленскія крывічы'' вельмі блізкія да полацкіх па мове і культуры. Таму ў этнаграфічных адносінах яны часта разглядаюцца як полацка-смаленская група.
 
Аляксей Кібінь указвае, што адзіная «племяная» назва, якая адлюстравалася ў тапаніміцы Верхняга Панямоння, — «крывічы», хоць значэнне гэтай магло змяняцца на працягу часу<ref>''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 34-35.</ref>.
 
Крывічы — адна з асноўных крыніц утварэння [[Беларусы|беларускай]] народнасці, у склад якой увайшлі полацкай і смаленска-віцебскай галінамі<ref>Грынблат, С.134.</ref>; трывалы этнонім. Яшчэ ў 1859 г. падчас перапіса жыхароў [[Віленская губернія|Віленскай губ.]] 23 тыс. назваліся крывічамі (у параўнанні з 150 тыс., што назвалі сябе беларусамі).