Ван дэн Будэнмаер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: Новая перасылка
 
Выдаленая перасылка на Збігнеў Прайснер#Ван дэн Будэнмаер
Тэг: Выдаленае перанакіраванне
Радок 1:
'''Ван дэн Будэнмаер''' (''Van den Budenmayer''; {{ДН|20|5|1755}} — {{ДС|||1803}}) — выдуманы [[Нідэрланды|галандскі]] [[кампазітар]] канца [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]], альтэр-эга [[Збігнеў Прайснер|Збігнева Прайснера]].
#REDIRECT [[Збігнеў Прайснер#Ван дэн Будэнмаер]]
 
Асоба кампазітара Ван дэн Будэнмаера сустракаецца некалькі разоў у кінастужках польскага рэжысёра [[Кшыштаф Кеслёўскі|Кшыштафа Кеслёўскага]] і з’яўляецца [[рэмінісцэнцыя]]й Спадара Когіта — выдуманага персанажа з твораў Збігнева Херберта. Звяртаючыся да вытокаў гісторыі Будэнмаера, Прайснер прыгадвае: «Пачалося ўсё з чыстай выпадковасці. У „''[[Дэкалог, дзевяць|Дэкалогу IX]]''“ Кшыштаф хацеў выкарыстаць некалькі песень [[Густаў Малер|Малера]], якія ніколі не запісваліся ў [[Польшча|Польшчы]]. Запісаць іх каштавала б надзвычай дорага. І я сказаў: я напішу нешта іншае, непадобнае. Калі не атрымаецца, табе прыйдзецца набыць правы на Малера. Калі я напішу паршывую музыку, скажам, што гэта не я, а Ван дэн Будэнмаер. Калі ж напішу добрую — будзе мая»<ref name="Criterion" />. У выніку музыка Ван дэн Будэнмаера загучала ў чатырох фільмах Кеслёўскага: «''[[Дэкалог, дзевяць]]''» ([[1990 год у гісторыі кіно|1990]]), «''[[Падвойнае жыццё Веранікі]]''» ([[1991 год у гісторыі кіно|1991]]), «''[[Тры колеры: Сіні]]''» ([[1993 год у гісторыі кіно|1993]]) і «''[[Тры колеры: Чырвоны]]''» ([[1994 год у гісторыі кіно|1994]]).
 
Апроч самой музыкі, прыпісанай выдуманаму кампазітару, у кожным з гэтых фільмаў яго асоба ўзбагачалася ўсё новымі і новымі фактамі. Так, у фільме «''Падвойнае жыццё Веранікі''» сцвярджалася, што ён галандскі кампазітар XVIII стагоддзя, які аднак быў адкрыты зусім нядаўна. У адным з эпізодаў фільма можна ўбачыць даты нараджэння і смерці кампазітара, напісаныя крэйдай на школьнай дошцы: 1755—1803{{sfn|Contemporary Film Music|2017|с=64}}. «Дата нараджэння была такой жа, як і мая, толькі на дзвесце год раней» — адзначае Прайснер<ref name="Criterion" />. Пазней, у фільме «''Тры колеры: Чырвоны''» на стале ў галоўнага героя, судзі, можна пабачыць плытку з музыкай Ван дэн Будэнмаера. На вокладцы, паказанай буйным планам, выяўлены партрэт кампазітара. У гэтым жа фільме галоўная гераіня, Валянцін, слухае дыск з музыкай Ван дэн Будэнмаера — на імгненне на вокладцы дыска зноў бачны яго партрэт. Імя Ван дэн Будэнмаера фігуруе і ў фінальных цітрах фільмаў, і на дысках з саўндтрэкамі.
 
У пачатку [[1990-я|1990-ых]] гадоў Кеслёўскі пачаў атрымліваць лісты ад складальнікаў розных энцыклапедычных выданняў. Сярод іх быў ліст ад Універсітэцкай прэсы Оксфарда ({{lang-en|Oxford University Press}}): яны абнаўлялі энцыклапедыю класічнай музыкі, у сувязі з чым запрашвалі інфармацыю пра Ван дэн Будэнмаера, бо іх уласныя даследаванні ні да чаго не прывялі. Кеслёўскі адказаў, што Ван дэн Будэнмаер — выдуманы персанаж, якога яны прыдумалі разам з кампазітарам Збігневам Прайснерам. Складальнікі энцыклапедыі не паверылі. Бясплённае ліставанне доўжылася прыблізна паўгода, пасля чаго Кеслёўскі перастаў адказваць на лісты<ref name="Kieslowski's Many Colours" />.
 
Праводзячы мяжу паміж уласнай творчасцю і творчасцю свайго альтэр-эга, Прайснер адзначае, што «Ван дэн Будэнмаер выразна выяўляе сябе слухачам як праз музыку, так і праз выбар тэкстаў. Калі ён упершыню з’яўляецца ў 9-ай частцы „''Дэкалога''“, ён выкарыстоўвае кароткі ўрывак пра [[гарлачык]]і галандскага паэта [[Фрэдэрык ван Эдэн|Фрэдэрыка ван Эдэна]]. У „''[[Падвойнае жыццё Веранікі|Падвойным жыцці Веранікі]]''“ ён цытуе „''Чысцец''“ і „''Рай''“ з „''[[Боская камедыя|Боскай камедыі]]''“ [[Дантэ Аліг’еры|Дантэ]]»{{sfn|Contemporary Film Music|2017|с=61-62}}.
 
Пасля смерці Кшыштафа Кеслёўскага ([[1996]]) Прайснер больш не пісаў твораў ад імя Ван дэн Будэнмаера.
{{цытата|аўтар=[[Збігнеў Прайснер]]|Ван дэн Будэнмаер – маё альтэр-эга. Альбо, магчыма, я – яго. Нашы стылі падобныя, але, на шчасце, я яшчэ пішу музыку. Ван дэн Будэнмаер памёр з Кеслёўскім{{sfn|Contemporary Film Music|2017|с=61}}.}}
 
== Зноскі ==
{{Reflist|2|refs=
<ref name="Criterion">Інтэрв’ю з кампазітарам Збігневам Прайснерам. «Double Life of Veronique», Criterion Collection DVD, 2006. Выток: http://cinema-translations.blogspot.com.by/2011/06/zbigniew-preisner-working-with.html</ref>
<ref name="Kieslowski's Many Colours">{{cite web|url=http://zakka.dk/euroscreenwriters/interviews/krysztof_kieslowski_520.htm|title=Kieslowski's Many Colours|author=Patrick Abrahamson|date=June 2, 1995|website=|publisher=Oxford University Student newspaper|accessdate=2018-01-31|lang=en}}</ref>
}}
 
== Літаратура ==
* {{кніга|аўтар=Lindsay Coleman, Joakim Tillman.|назва=Contemporary Film Music: Investigating Cinema Narratives and Composition|выдавецтва=Palgrave Macmillan UK|год=2017|pages=|allpages=XVI, 272|isbn=978-1-137-57374-2|ref=Contemporary Film Music}}
 
[[Катэгорыя:Выдуманыя кампазітары]]
[[Катэгорыя:Кампазітары Нідэрландаў]]