Андрэй (епіскап цвярскі): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Новая старонка: '{{вызнч|1=Андрэй}} (? — 14 лютага 1324, Багародзічны манастыр на р. Шошы), епіскап цверскі (1289-13...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Андрэй}} (? — [[14 лютага]] [[1324]], Багародзічны манастыр на р. Шошы), епіскап цверскі (1289-1316).
 
Сын літоўскага кн. [[Гердзень|Гердзеня]], верагодна, у 1266 разам з маці і братам быў захоплены ў палон пскоўскім кн. [[Даўмонт Пскоўскі|Даўмонтам]]. У 1289, з просьбы маладога цверскага кн. Міхаіла Яраславіча, Андрэй з ігумена ім жа заснаванага Багародзічнага манастыра на р. Шошы (або, магчыма, цверскага Отрача манастыра) быў пастаўлены мітр. Максімам на еп. цверскага. У 1300 разам з мітр. Максімам і еп. растоўскім Сімеонам удзельнічаў у Ноўгарадзе ў пастаўленні архіеп. наўгародскага Феактыста. Каля 1310 Андрэй, верагодна, як вылучэнец Міхаіла Яраславіча, тымчасова ўжо вял.кн. уладзімірскага, незадаволенага адхіленнем прапанаванай ім кандыдатуры ігум. Геронтыя на мітрапалічы сталец, абвінаваціў мітр. Пятра, які толькі пастаўлены вярнуўся з Канстанцінопаля на Русь, у сімоніі і блаславенні некананічных шлюбаў перад канстанцінопальскімі патр. Афанасіям I, а затым Ніфантам і на Саборы Рускай царквы ў Пераяслаўлі. Пасля апраўдання мітр. Пятра Андрэй, верагодна, быў абаронены вял.кн. і таму захаваў цверскую кафедру. Нягледзячы на падкрэсленае прымірэнне мітр. Пятра з Андрэям (у сакав. 1311 мітр. Пётр разам з Андрэям у Цверы паставіў еп. Харлампія на невядомую епархію, і Прохара на еп. растоўскага), адносіны паміж імі наўрадці наладзіліся. 28 сакав. 1316 Андрэй пакінуў кафедру, якая была вакантная на працягу года (пераемнік Андрэя Варсонофій быў пастаўлены толькі 13 лют. 1317). Выдаліўшыся ў Шошскі манастыр, Андрэй заставаўся палітычна ўплывовай асобай, менавіта пры яго пасярэдніцтве, паводле цверскіх звестак, восенню 1321 быў заключаны мірны дагавор паміж цверскім кн. Дзмітрыем Міхайлавічам і кн. маскоўскім і вял.кн. уладзімірскім Юрыем Данілавічам. Праўда, Сафійскі I летапіс<ref>ПСРЛ. М., 2000. Т. 5. Вып. 1. Стб. 396.</ref> і Маскоўскі летапісны звод<ref>ПСРЛ. М., 1949. Т. 25. С. 166.</ref> кан. [[15 ст.]] кажуць у гэтым выпадку не пра Андрэя, а пра Варсанофія, але гэта хутчэй пазнейшая неўдалая рэдактарская праўка. У Зборніку 1422 году<ref>РНБ. Q. I. 312. Л. 196 об.</ref> захавалася акружное пасланне, якое магчыма належыць аўтарству Андрэя. Цела Андрэя пасля яго смерці паводле наказа еп. Варсанофія з Багародзічнага манастыра было дастаўленае ў Цвер і пахаванае ў кафедральным Спаскім саборы.
 
{{зноскі}}