Якуб Колас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 96:
У 1959—1965 гг. прысуджалася літаратурная прэмія імя Я. Коласа. З 1965 г. прысуджалася Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа за лепшыя празаічныя і літаратуразнаўчыя працы. Яго імя нададзена Мінскаму паліграфічнаму камбінату, [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытуту мовазнаўства НАН РБ]], [[Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа|Віцебскаму драматычнаму тэатру]], [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі|Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН РБ]] і іншым бібліятэкам. Імем Я. Коласа быў названы [[Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа|Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй]] з [[Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, Светлагорск|філіялам]] і [[Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа|Нясвіжскі дзяржаўны каледж]]. Імя Я. Коласа носяць школы, плошчы, вуліцы гарадоў і вёсак Беларусі.
 
Помнікі паэту пастаўленыя ў [[Мінск]]у (на плошчы, названай у яго гонар), у вёсцы [[Мікалаеўшчына]], [[Навагрудак|Навагрудку]], у вёсцы [[Вёска Плоскае, Талачынскі раён|Плоскае]]<ref name="bel12">{{Крыніцы/БелЭн|12к}} — С. 431.</ref> [[Талачынскі раён|Талачынскага раёна]]. У 2011 годзе ў [[Ганцавічы|Ганцавічах]] на алеі пісьменства быў адкрыты бронзавы помнік Якубу Коласу.<ref>[https://www.racyja.com/kultura/ad-u-da-lva-sapegi/Ад Ў – да Льва Сапегі]</ref> Бюст паэту ўсталяваны ў Нясвіжы. УПрысвечаныя Мінскупаэту працуепомнікі за мяжой устаноўлены у Ташкенце <ref>[[Дзяржаўныhttps://nn.by/?c=ar&i=215159 літаратурна-мемарыяльныУ музейТашкенце адкрылі бюст Якуба Коласа ФОТА]],</ref> ягоі філіялыў знаходзяццакітайскім ўгорадзе [[СтаўбцоўскіТяньцзінь]].<ref>[https://news.tut.by/culture/608368.html?crnd=92952 раён|СтаўбцоўскімВидеофакт. раёнеВ Китае открыли памятник Якубу Коласу]</ref> Прысвечаныя паэту марыяльныя дошкі за мяжой устаноўлены у [[Вільнюс]]е<ref>[https://www.svaboda.org/a/28842507.html уФотафакт. Акінчыцах,У Смольні,цэнтры МікалаеўшчынеВільні ўсталявалі мэмарыяльную дошку Якубу Коласу]</ref> і Альбуціу Ташкенце.<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=204754 У Ташкенце ўсталявалі барэльеф Якубу Коласу ФОТАФАКТ]</ref>
 
У Мінску працуе [[Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа]], яго філіялы знаходзяцца ў [[Стаўбцоўскі раён|Стаўбцоўскім раёне]]: у Акінчыцах, Смольні, Мікалаеўшчыне і Альбуці.
 
Сядзіба Акінчыцы, дзе з’явіўся на свет Якуб Колас, цяпер уваходзіць у рысу горада [[Стоўбцы]]. За 5 кіламетраў ад Стоўбцаў знаходзіцца сядзіба Альбуць, дзе будучы пісьменнік жыў з сям’ёй ад 1890 года і якую ён апісаў у паэме «Новая зямля» пад назвай «Парэчча». За некалькі кіламетраў, у Смольні, жылі маці, дзядзька, браты і сёстры літаратара. Менавіта тут у 1912 годзе ўпершыню сустрэліся Якуб Колас і [[Янка Купала]]. Хутар Ласток, дзе захаваўся аўтэнтычны дом, у якім з трох да васьмі гадоў жыў Якуб Колас, аддзяляе ад Смольні каля 8 кіламетраў. Тут захаваліся дом, хлеў, гумно — усе яны стаяць з тых часоў, калі тут жыла сям’я Міцкевічаў. Адзін з пакояў дома аддадзены пад музейныя экспанаты.<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=78860 Тут рос Якуб Колас — фотарэпартаж]</ref>