Валодша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др рэд., +кат.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 г., калі непаўналетнім пасаджаны на княжанне ў [[Горад Ізяслаўль|Ізяслаўлі]] са старэйшым братам Брачыславам. Паводле Васкрасенскага летапісу і В. М. Тацішчава, у 1159 г. пасля нападу Глебавічаў на Ізяслаўль Валодша адпраўлены ў Менск у палон, Брачыслаў закаваны ў жалеза. У 1160 г. у час паходу на Менск полацкі князь Рагвалод вызваліў братоў. У 1180 г. у паходзе на [[Друцк]] удзельнічаў Андрэй Валодшыч, магчыма сын Валодшы.
 
На думку некаторых гісторыкаў (М.М. Карамазін, М.П. Пагодзін, П.М. Строеў), Валодша сын полацкага князя [[Васілька Святаславіч|Васількі Святаславіча]]. Паводле [[М. І. Ермаловіч]]а, у «[[Хроніка Лівоніі|Хроніцы Лівоніі]]» [[Генрых Латвійскі|Генрыха Латвійскага]] Валодша ўпамінаецца пад імем полацкага князя [[Уладзімір Полацкі|Вальдэмара]], які дазволіў манаху Мейнарду прапаведаць хрысціянства і паслаў падарункі. Паводле «Хронікі Лівоніі» гэты князь памёр у 1216 г.
 
[[Катэгорыя:Князі ізяслаўльскія]]