Розніца паміж версіямі «Астафій Багданавіч Валовіч»

др
рэд.
др (рэд.)
{{вызнч|1=Астафі}}Астафій ({{вызн2|1=Яўстафій}}) {{вызнч|1=Багданавіч ВАЛОВІЧ}} (каля [[1520]]-[[1587]]) - дзяржаўны дзеяч [[ВКЛ]], падстароста брэсцкі, пісар ВКЛ, дзяржаўца медніцкі, маршалак дворны, староста магілёўскі, азярышчанскі, брэсцкі, кобрынскі, рэчыцкі. Падскарбі земскі, падканцлер, канцлер ВКЛ і кашталян трокскі, віленскі.
 
Жанаты з Фядорай Паўлаўнай сапяжанкайСапяжанкай. Некалькі разоў ездзіў паслом у [[Масква|Маскву]], у тым ліку ў [[1553]], калі [[Іван Грозны|Івана Грознага]] не назваў царом. Адзін з лідэраў апазіцыі [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]]. Разам з іншымі магнатамі - праціўнікамі аб'яднання ВКЛ з Каронаю - пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на [[Падляшша]] і [[Валынь]] адозвы з заклікам змагацца супраць уніі.
 
Разам з [[Ян Геранім Хадкевіч|Янам Геранімам Хадкевічам]] выступіў супраць кандыдатуры [[С. Баторый|Стэфана Баторыя]] на каралеўскі трон, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага [[Эрнст Габсбург|Эрнста]], але пасля абрання Баторыя перайшоў на яго бок.
 
Адзін з арганізатараў падрыхтоўкі [[Статуты ВКЛ|Статута ВКЛ (1566)]]. Паводле веравызнання кальвініст, у канцы жыцця прыхільна ставіўся да антытрынітатызму, падтрымліваў гуманістаў [[В. Цяпінскі|В. Цяпінскага]], [[Якуб з Калінаўкі|Якуба з Калінаўкі]] і [[С. Будны|С. Буднага]]. Апошні прысвяціў яму кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» ([[Нясвіж]], [[1562]]). У сваім тастаменце наказаў вызваліць усіх сваіх нявольных і залежных людзей і перадаць іх пад дзяржаўную юрысдыкцыю.
 
{{літ|1=''А. П. Грыцкевіч''. Астафі Валовіч // {{крыніцы/ЭГБ|2}}}}
{{літ|1=
{{літ|1=''[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А. П. Грыцкевіч''.]] Астафі Валовіч // {{крыніцы/ЭГБ|2}}}};
|Падокшын С.А. Астафій Валовіч — палітык і асветнік (до 475-годдзя з дня нараджэння) // Адукацыя і выхаванне. 1995. № 6. С. 102-104.
}}
 
== Гл. таксама ==
* [[Род Валовічаў]]