Porsche 911 GT3: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
==Рухавік==
Рухавік збіраецца ўручную. Працоўны аб'ём рухавіка - "усяго" 3,68 л (на дзвесце "кубікаў" менш, чым у матора, што ставяць на Porsche 911 Carrera S). Porsche 911 GT3 - аўтамабіль з катэгорыі "homologation special". Гэтыя аўтамабілі выпускаюць у продаж толькі для таго, каб пацвердзіць: тыя машыны, што ўдзельнічаюць у гонках, зусім не ўнікальныя монстры, а суцэль серыйныя аўтамабілі.
 
Тэхнічныя характарыстыкі: шасціцыліндравы рухавік, размешчаны нізка ў задняй частцы аўтамабіля. Для нізкага цэнтра цяжару і высокай сілы цягі на вядучай восі. Рухавік абсталяваны мадэрнізаванай сістэмай VarioCam для змены становішча впускных, а зараз і выпускных размерквалаў. Для яшчэ большай магутнасці і больш высокага крутоўнага моманту.
Аднолькавы працоўны аб'ём — адна з нешматлікіх рэчаў, аб'яднаўчых маторы GT3 ды Porsche 911 Carrera. Блок, галоўкі, валы — усё іншае. Поршні, натуральна, таксама — лягчэйшыя. Ступень сціску даведзеная да 12, павялічаны дыяпазон рэгулявання фаз газаразмеркавання, змененыя сістэмы сілкавання і выхлапу, мадыфікаваная сістэма астуджэння… Як вынік 435 л.c.
Вынік: 320 квт (435 л.с.) пры 7600 аб/мін. Максімальная частата кручэння 8500 аб/мін. Максімальны крутоўны момант складае 430 ньютонаў пры 6250 аб/мін. Уражлівыя паказчыкі. Асабліва, калі звярнуць увагу на час мінання круга колцавай гоначнай трасы.
 
Для дасягнення 100 км/ч новаму 911 GT3 патрабуецца ўсяго 4,1 с. Максімальная хуткасць: 312 км/ч. Удзельная вага: 3,2 кг на л.с. Літровая магутнасць: 115 л.с. на літр працоўнага аб'ёму.
 
Рухавік выконвае нормы стандарту Эўра-5, гэта значыць уносіць свой фундуш у абарону навакольнага асяроддзя.