Розніца паміж версіямі "Астафій Багданавіч Валовіч"

др
няма тлумачэння праўкі
др
Паходзіў са старажытнага баярскага роду. Атрымаў хатнюю адукацыю, магчыма, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў<ref>Саверчанка I.</ref>, ёсць звесткі, што А. Валовіч скончыў Падуанскі універсітэт. У 1540-я служыў сакратаром віленскага ваяводы [[Ян Юр'евіч Глябовіч|Я. Ю. Глябовіча]]. У 1540-я ажаніўся з Фядорай Паўлаўнай Сапяжанкай, з якой меў дачку Рэгіну. Пасада маршалка дворнага (1552) дала права ўвайсьці ў склад паноў-рады.
 
Некалькі разоў ездзіў пасольствах у [[Масква|Маскву]], у т.л. у [[1553]] разам з полацкім намеснікам С. С. Давойнам і крамянецкім старостам, пісарам [[Пётр Сямашка|П. Сямашкам]] для заключэння мірнага пагаднення, калі адмовіўся назваць [[Іван IV|Івана IV]] "царом усяе Русі" не назваў царом. Перамір'е было падпісанае 12.9.1553 тэрмінам да 25.3.1556 г., у ўзнагароду А. Валовіч атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста Магілёўскае староства.
 
У 1558 разам з ваяв. віленскім Мікалаем Радзівілам Чорным, А. Валовіч вёў перамовы з маскоўскім паслом Алфёравым, пра мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, саюз супраць Крымскага ханства і Турцыі. Пасля пачатку [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] быў у Маскве ў пасольстве Марціна Валадковіча. Калі у 1560 г. паўстала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жыгімонта Аўгуста, А. Валовіч адзін з тых, хто выказаўся "за", праўда абумовіўшы шлюб "вечным мірам" і захаваннем Інфлянтаў за ВКЛ.