Porsche 911 GT3: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
==Рухавік==
Рухавік збіраецца ўручную. Працоўны аб'ём рухавіка - "усяго" 3,8 л. Тэхнічныя характарыстыкі: шасціцыліндравы рухавік, размешчаны нізка ў задняй частцы аўтамабіля. Для нізкага цэнтра цяжару і высокай сілы цягі на вядучай восі. Рухавік абсталяваны мадэрнізаванай сістэмай VarioCam для змены становішча впускных, а зараз і выпускных размерквалаў. Для яшчэ большай магутнасці і больш высокага крутоўнага моманту.
 
 
Вынік: 320 квт (435 л.с.) пры 7600 аб/мін. Максімальная частата кручэння 8500 аб/мін. Максімальны крутоўны момант складае 430 ньютонаў пры 6250 аб/мін. Уражлівыя паказчыкі. Асабліва, калі звярнуць увагу на час мінання круга колцавай гоначнай трасы.
 
 
Для дасягнення 100 км/ч новаму 911 GT3 патрабуецца ўсяго 4,1 с. Максімальная хуткасць: 312 км/ч. Удзельная вага: 3,2 кг на л.с. Літровая магутнасць: 115 л.с. на літр працоўнага аб'ёму. Рухавік выконвае нормы стандарту Эўра-5, гэта значыць уносіць свой фундуш у абарону навакольнага асяроддзя.
Радок 16 ⟶ 14:
==Аэрадынаміка==
Цэнтральны радыятар у абноўленай пярэдняй частцы аўтамабіля мае палепшаныя з пункта гледжання аэрадынамікі характарыстыкі прапускання паветра. Гэта можна заўважыць па новай форме адтуліны для праходу паветра перад вечкам багажнага адсека. У спалучэнні з гранню пярэдняга спойлера гэта стварае яшчэ вялікую адмоўную пад'ёмную сілу на пярэдняй восі. Тыпова для аўтаспорту: усё адтуліны паветразаборнікаў сістэмы астуджэння абсталёваны новымі рашоткамі з парашковым пакрыццём цёмна-шэрага колеру.
 
 
Дызайн прыбораў асвятлення ў новым 911 GT3 цалкам абнавіўся. Біксенонавыя фары ўваходзяць у серыйнае абсталяванне. Паказальнікі паваротаў, святлодыёдныя агні дзённага святла і габарытныя агні гарманічна інтэграваныя ў асобныя пярэднія ліхтары над вонкавымі паветразаборнікамі.
 
 
Выцягнутыя заднія ліхтары (таксама святлодыёдныя) заходзяць на крылы, утвараючы востры кут – яркая адметная прыкмета, як і новае нерухомае здвоенае антыкрыло. Яно забяспечвае адмоўную пад'ёмную сілу і высокую ўстойлівасць нават пры максімальных хуткасцях. Антыкрыло мае канструкцыю тыпу “сэндвіч”. Для эканоміі масы яно выраблена з лёгкага пластыка. Пры эксплуатацыі на гоначнай трасе кут нахілу верхняга контуру антыкрыла можна змяніць. Па баках антыкрыла ціснены надпіс: 3.8. Выразнае ўказанне на магутнасць.
Два паветразаборніка на заднім вечку з павелічэннем хуткасці руху нагнятаюць паветра ў рухавік і ў маторны адсек.
Тыповая прыкмета 911 GT3: размешчаная па цэнтры афарбаваная ў чорны колер здвоеная выхлапная труба спартовай сістэмы выпуску.
 
 
Вынік усіх паляпшэнняў: нізкі каэфіцыент сW, 0,32. Пры адмоўнай пад'ёмнай сіле. У аэрадынамічным балансе. Для добрага счаплення колаў з дарогай, лепшай устойлівасці ў паваротах, большай бяспекі руху.