Самсон Пярловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 80:
У часы нямецкай акупацыі быў прымусова вывезены на працу ў [[Германія|Германію]]. Яго везлі на Рыгу разам з іншымі юнакамі, але па дарозе ён і яшчэ некалькі хлопцаў скокнулі з вагона. Хутка яны былі схапленыя латышскай жандармерыяй, а пасля допытаў іх адправілі на [[Лібава|Лібаву]], і дзе Самсон са сваімі сябрамі апынуўся ў лагеры за калючым дротам. Адтуль сябры зноў уцяклі і некалькі тыдняў былі вольнымі, але хутка іх зноў арыштавалі і адправілі ўжо ў [[Вена|Вену]]. Быў вызвалены ў пачатку красавіка [[1945]] г, а 1 мая ён далучыўся да савецкай арміі.
 
Пасля вяртання ў Беларусь супрацоўнічаў з наваградскай раённай газетай. У [[1947]] г. далучыўся да антысавецкай беларускай падпольнай арганізацыі «[[Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)|Саюз вызвалення Беларусі]]» (СВБ), дзе таксама быў яго аднавясковец [[Адам Шабоцька]]. Быў упаўнаважаным СВБ у [[Навагрудскі раён|Навагрудскім раёне]]. Галоўнай цэллю арганізацыі было аддзяліць Беларусь ад СССР і ўтварыць незалежную дзяржаву. Арганізацыя базавалася на сістэме «троек», але належнай сістэмы канспірацыі не было. У выніку пасля знаёмства з [[Алесь Бажко|Алесем Бажко]], супрацоўнікам [[Баранавічы|баранавіцкай]] газеты, што назваўся сябрам іншай антысавецкай арганізацыі «Чайка», і які быў таемным агентам [[НКУС]], арганізацыя была выкрыта. Як згадваў Пярловіч: ''Ён [Бажко] распавёў, што ў Баранавічах таксама існуе падпольная арганізацыя «Чайка». А сам ён знаходзіцца ў вышэйшым звяне падпольнай структуры. Карацей, начальнік. Я яму верыў''.
 
Арыштаваны [[30 мая]] [[1947]] г. Утрымліваўся ў Баранавіцкай следчай турме «[[Крывое кола]]». Перад арыштам у Самсона Пярловіча знайшлі верш «Паднімецца крыўда», які ён напісаў у [[1947]] г. Другая страфа верша гучала так: