Розніца паміж версіямі "Руская праваслаўная царква"

др
вікіфікацыя
(афармленне)
др (вікіфікацыя)
| Сайт = [http://www.patriarchia.ru/ www.patriarchia.ru]
}}
'''Руская праваслаўная царква''', '''Маскоўскі Патрыярхат''' — [[аўтакефалія|аўтакефальная]] [[праваслаўе|праваслаўная]] царква, якая займае 5-е месца ў дыпціху праваслаўных цэркваў, найбольшая з існуючых праваслаўных цэркваў. З'яўляецца найбольшай рэлігійнай арганізацыяй у [[Расія|Расіі]], [[Беларусь|Беларусі]] і [[Украіна|Украіне]]. У склад Маскоўскага Патрыярхата ўваходзяць аўтаномныя [[Японская праваслаўная царква|Японская]], Кітайская, [[Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата|Украінская]], [[Латвійская праваслаўная царква |Латвійская]], [[Эстонская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата|Эстонская]] праваслаўныя цэрквы, [[Руская праваслаўная царква за мяжой]] і [[Праваслаўная царква Малдовы]].
 
Іншымі памеснымі (аўтакефальным) царквамі, што ўваходзяць у дыпціх, прызнаецца адзінай кананічнай праваслаўнай царквой на тэрыторыі былога [[СССР]] з выключэннем [[Грузія|Грузіі]], дзе кананічнай з'яўляецца [[Грузінская праваслаўная царква]], і [[Эстонія|Эстоніі]], дзе апрача РПЦ кананічнай з'яўляецца [[Эстонская апостальская праваслаўная царква|Эстонская апостальская праваслаўная царква Канстанцінопальскага Патрыярхата]].
 
Аўтакефалію ад Канстанцінопальскага Патрыярхата царква атрымала ў [[1448]] годзе, [[Патрыярх (царкоўны сан)|Патрыярхат]] устаноўлены ў [[1589]]. З [[1721]] па [[1917]] гады кіравалася [[Свяцейшы ўрадаўнічы сінод|Свяцейшым Сінодам]]. У [[1917]] годзе быў адноўлены патрыярхат.
 
На канец [[2006]] года, і да ўз'яднання з РПЦЗ, РПЦ мела 136 епархій; 1 экзархат[[экзарх]]ат ([[Беларуская Праваслаўная Царква|Беларускі]]); 171 архіерэяў, з іх 131 епархіяльных, 40 вікарных, без уліку 13, якія былі на адпачынку. Дзейнічаюць 713 манастыроў, у тым ліку ў Расіі: 208 мужчынскіх і 235 жаночых; на Украіне: 89 мужчынскіх і 84 жаночых; у іншых краінах [[СНД]] і Прыбалтыкі: 38 мужчынскіх і 54 жаночых; у рэшце замежных краін: 2 мужчынскіх і 3 жаночых. Стаўрапігіяльных манастыроў 25. Агульная колькасць прыходаў — 27 393 (колькасць хутка ўзрастае). Агульная колькасць духавенства — 29 450.
 
Духоўных навучальных устаноў 75, з іх 5 духоўных акадэмій, 34 духоўныя семінарыі, 36 духоўных вучылішчаў. Усяго на дзённай форме навучання каля 5400 чалавек. Таксама дзейнічаюць 2 праваслаўныя ўніверсітэты і 1 багаслоўскі інстытут.
Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы — [[Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі]] [[Кірыл, Патрыярх Маскоўскі|Кірыл]] (з 1 лютага 2009 года).
 
У снежні [[2017]] года стала вядома, што [[Служба бяспекі Украіны|СБУ]] зняла грыф «[[дзяржаўная таямніца|цалкам сакрэтна]]» з дакументаў [[Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі СССР|НКДБ]] аб стварэнні [[Руская праваслаўная царква|Маскоўскай Патрыярхіі]]. У іх, у прыватнасці сцвярджаецца, што ўсіх дэлегатаў т.зв. [[Памесны сабор|Памеснага Сабора]] РПЦ МП [[1945]] года быў завербаваны чэкістамі.
 
{{Quote box
}}
 
З рассакрэчаных дакументаў вынікае, што [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР|НКДБ СССР]] і яго падраздзяленні ў саюзных і аўтаномных рэспубліках, краях і абласцях займаліся падборам кандыдатаў для ўдзелу ў саборы з прадстаўнікоў духовництва[[духавенства]] і свецкіх. З гэтай мэтай трэба было намеціць «асоб, якія маюць рэлігійны аўтарытэт сярод духавенства і вернікаў і ў той жа час правераных на агентурнай або патрыятычнай працы».
 
== Гл. таксама ==
* [[Праваслаўе]]
* [[Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы]]
 
== Заўвагі ==