Панямонне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
Насельніцтва этнагенетычна склалася на славянскай аснове з удзелам асіміляваных літвінаў (старажытнай літвы і аўкштайтаў), [[ятвягі|ятвягаў]], прусаў, татараў. У сярэднія вякі рэгіён быў вядомы пад назвай Літва, побач з якой ўжывалася і назва Чорная Русь, што, на думку некаторых аўтараў (М. К. Любанскі, П. Д. Бранцаў, У. І. Пічэта). уяўляла сабой першапачаткова славянскі масіў на землях балцкіх плямён. У канцы 10 — 1-й палове 11 стагоддзя далучана да [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]]. У 12 — 1-й палове 13 стагоддзя знаходзілася ў сферы ўплыву [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага]] і [[Полацкае княства|Полацкага]] княстваў.
 
Паводле археолагаў Ф. Гурэвіч і [[Яраслаў Генрыхавіч Звяруга|Я. Звяругі]], славянскае насельніцтва паўднёвай часткіВерхняга Панямоння ў Х—ХІ стст. лічыцца сумессю розных этнічных груп — групамі [[дрыгавічы|дрыгавічоў]], [[валыняне|валынян]], [[мазаўшане|мазаўшан]], [[драўляне|драўлян]] і [[крывічы|крывічоў]]<ref>''Гуревич Ф. Д.'' Древности Белорусского Понеманья. — М., Л., 1962. — С. 97-111, 135—137; ''Зверуго Я. Г.'' Верхнее Понеманье в 1Х-ХII вв. — Минск, 1989. — С. 99-110; ''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 30.</ref>. На думку А. Кібіня, у тыя часы ў паўднёвай частцы Панямоння маглі існаваць устойлівыя групы, якія мелі ўласную ідэнтычнасць, але ён задаецца пытаннем, ці гэтымі групамі з'яўляліся пералічаныя «плямёны»<ref>Кибинь, А. С. От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 30.</ref>. А. Кібінь зрабіў аналіз<ref>Кибинь, А. С. От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 30-34.</ref> і ўказвае, што адзіная «племяная» назва, якая адлюстравалася ў тапаніміцы Верхняга Панямоння, — «крывічы», хоць значэнне гэтай назвы магло змяняцца на працягу часу<ref>Кибинь, А. С. От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 34-35.</ref>. Ён таксама адзначыў, што, хоць сляды перасяленцаў з Валыні, Палесся і Мазовіі, фіксуюцца ў Верхнім Панямонні ў X—XI стст. у рысах пахавальнага абраду, але ўказвае, згаджаючыся з аналізам К. Паўлавай, што ў адной і той жа мясцовасці курганы X—XI стст. маюць і «дрыгавіцкія», і «драўлянскія», і (у меншай ступені) крывіцкія рысы, таму пахавальныя рысы мелі змешанае паходжанне і ў дадзеным выпадку мадэль племяной міграцыі ў X—XI стст. у Верхняе Панямонне не працуе<ref>Кибинь, А. С. От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 35-36.</ref>. Паводле А. Кібіня, на захадзе Беларусі і ў XIII ст. культурная ідэнтычнасць большасці насельніцтва Верхняга Панямоння (тэрыторый вакол Гродна, Навагрудка, Слоніма і Ваўкавыска), мясцовай знаці, гарадскога і значнай часткі сельскага насельніцтва, нягледзячы на пэўны прыток перасяленцаў з Літвы і Прусіі, не мянялася і захавала арыентацыю на руска-візантыйскую культурную мадэль<ref>''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 210—211.</ref>.
 
У 13 стагоддзі рэгіён апынуўся ў цэнтры важных падзей, якія зрабілі непасрэдны ўплыў на ўтварэнне [[ВКЛ]]. Яго першай сталіцай быў Новагародак ([[Навагрудак]]), дзе ў [[1253]] годзе каранаваўся вялікі князь [[Міндоўг]].