Канюхоўскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Канюхо́ўскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Бераставіцкі раён|Бераставіцкага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) [[Канюхі (Бераставіцкі раён)|Канюхі]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як '''Глебавіцкі сельсавет''' у складзе [[Крынкаўскі раён|Крынкаўскага раёна]] [[Беластоцкая вобласць|Беластоцкай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска [[Глебавічы]]. З 20 верасня верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў [[Свіслацкі раён|Свіслацкім раёне]]. 12 лістапада 1973 года сельсавет перайменаваны ў Канюхоўскі, цэнтр перанесены ў вёску Канюхі. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Макаравецкі сельсавет|Макаравецкага сельсавета]] (19 населеных пунктаў: аграгарадок [[Макараўцы (Бераставіцкі раён)|Макараўцы]], вёскі [[Астапкаўшчына]], [[Белакозы]], [[Вішнеўка (Бераставіцкі раён)|Вішнеўка]], [[Генюшы (Бераставіцкі раён)|Генюшы]], [[Ігнатавічы]], [[Кудрычы (Бераставіцкі раён)|Кудрычы]], [[Курчоўцы (Бераставіцкі раён)|Курчоўцы]], [[Лапенеўцы]], [[Лішкі]], [[Парэчча (Бераставіцкі раён)|Парэчча]], [[Пачобуты]], [[Пяцельчыцы]], [[Русакі (Бераставіцкі раён)|Русакі]], [[Рэпавічы]], [[Сямёнаўка (Бераставіцкі раён)|Сямёнаўка]], [[Трахімы]], хутары [[Дольны Уснар]] і [[Служкі (Бераставіцкі раён)|Служкі]])<ref>[http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D913r0060829&p1=1 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 724 чалавекі<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 72,7 % — беларусы, 19,1 % — палякі, 5,9 % — рускія<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.