Алег Вешчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
Радок 75:
 
'''Алег''', '''Ве́шчы Але́г''' ({{lang-sla|Ольгъ}}, ? — [[912]], паводле іншых звестак [[922]]) — [[князь наўгародскі]] (з [[879]]), [[вялікі князь кіеўскі]] ([[882]]—[[912]]).
 
Паходжанне Алега вызначаецца толькі прыкладна, летапіс называе яго родзічам Рурыка («от рода ему суща»), т.б., напэўна, аднаго з ім роду. Калі прынімаць агулам праўдападобную, на думку большасці даследчыкаў, версію тоеснасці старажытнарускага Рурыка дацкаму конунгу Рорыку (Хрорыку) з Ютландыі, то абодва былі з дынастыі дацкіх Ск’ёльдунгаў. Ускоснае пацверджанне гэтаму згадка конунга Хэльгі, валадарыўшага ў Ютландыі пры канцы IX ст. Магчыма, пацверджаннем можа быць згадка Алегава шчыта на браме Канстанцінопаля, бо ў народнай этымалогіі прозвішча Ск’ёльдунгаў магло выводзіцца ад слова «шчыт» («ск’ёльд»). Урэшце, само імя «Алег» сведчыць за дацкае паходжанне князя, скандынаўскае «Helgi», у паганскія часы значыла «святы»/«свяшчэнны» — не было распаўсюджаным, арэал яго ўжывання ахопліваў дацкі і ў меншай ступені нарвежскі рэгіён Старажытнай Скандынавіі. На Русі імя гучала ў зыходнай форме — менавіта як Хэльгі, што пацвярджае г.зв. Кембрыджскі дакумент (X ст.), дзе згадваецца рускі валадар Хэлгу, пра тоеснасць якога Алегу ёсць версіі. На славянскай глебе этымалогія імя Хэльгі была пераасэнсавана, што прычынілася з’яўленню эпітэта «вешчы» адносна князя Алега.
 
Пачаў кіраваць у [[горад Ноўгарад|Ноўгарадзе]] з прычыны малалецтва [[Ігар Рурыкавіч|Ігара]], сына памерлага [[Рурык]]а; праявіў сябе як мудры, спраўны і хітры валадар. Называецца першым збіральнікам зямель [[Русь|Русі]]. Нягледзячы на буйныя ваенныя поспехі, вялікім военачальнікам звычайна не называецца. Некаторыя аўтары лічаць летапісныя звесткі пра Алега (асабліва храналогію) ненадзейнымі.