Алег Вешчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дап.
др дап.
Радок 74:
[[Выява:Oleg RC.png|thumb|Алег на [[Мініяцюра|мініяцюры]] [[Радзівілаўскі летапіс|Радзівілаўскага летапісу]], [[XV стагоддзе|XV]] [[Стагоддзе|ст.]]]]
 
'''Алег''', '''Ве́шчы Але́г''' ({{lang-sla|Ольгъ}}, ? — [[912]], паводле іншых звестак [[922]]) — [[князь наўгародскі]] (з [[879]]), [[вялікі князь кіеўскі]] ([[882]]—[[912]]). ПераемнікРодзіч і пераемнік князя [[Рурык|Рурыка]], валадар у перыяд дзяцінства рурыкавага сына князя [[Ігар Рурыкавіч|Ігара]].
 
Паходжанне Алега вызначаецца толькі прыкладна, летапіс называе яго родзічам Рурыка («от рода ему суща»), т.б., напэўна, аднаго з ім роду. Калі прынімаць агулам праўдападобную, на думку большасці даследчыкаў, версію тоеснасці старажытнарускага Рурыка дацкаму конунгу [[Рорык Ютландскі|Рорыку (Хрорыку) з Ютландыі]], то абодва былі з дынастыі дацкіх [[Дынастыя Ск’ёльдунгаў|Ск’ёльдунгаў]]. Ускоснае пацверджанне гэтаму згадка конунга Хэльгі, валадарыўшага ў Ютландыі пры канцы IX ст. Магчыма, пацверджаннем можаёсць быцьі згадка "Алегава шчыта" на браме Канстанцінопаля, бо ў народнай этымалогіі прозвішча Ск’ёльдунгаў магло выводзіцца ад слова «шчыт» («ск’ёльд»). Урэшце, само імя «Алег» сведчыць за дацкае паходжанне князя, скандынаўскае «Helgi», у паганскія часы значыла «святы»/«свяшчэнны» — не было распаўсюджаным, арэал яго ўжыванняужывання ахопліваў дацкі і ў меншай ступені нарвежскі рэгіён Старажытнай Скандынавіі. На Русі імя гучала ў зыходнай форме — менавіта як Хэльгі, што пацвярджае г.зв. Кембрыджскі дакумент (X ст.), дзе згадваецца рускі валадар Хэлгу, пра тоеснасць якога Алегу ёсць версіі. На славянскай глебе этымалогія імя Хэльгі была пераасэнсавана, што прычынілася з’яўленню эпітэта «вешчы» адносна князя Алега.
 
Храналогія пачатку валадарства Алега няпэўная, бо агулам не ясна наколькі ўмоўная летапісная датыроўка смерці Рурыка -- 879 год. Суадносіны ўлады Алега і Ігара цяжка акрэсліваюцца. Наўгародскі першы летапіс (ён, на думку большасці даследчыкаў, адлюстроўвае папярэдні Аповесці мінулых гадоў Пачатковы звод) называе Алега ваяводам Ігара. Аднак звесткі Наўгародскага першага летапісу агулам напэўныя, таму і "ваяводству" Алега не давяраюць. Калі такая версія і была ў раннім старажытнарускім летапісанні, у чым выказваліся сумненні, то яна адпала пасля збору і вывучэння крыніц складальнікамі Аповесці мінулых гадоў. Тэкст візантыйска-рускага дагавора 911 года, аўтэтычнасць якога пэўная, называе Алега "вялікім кнзязем", такім чынам пацвярджае самастойнае яго ўладарства Руссю.
Радок 84:
Летапісныя звесткі пра Алега складаюцца з трох вялікіх эпізодаў. Першым яго дзеянням быў рух на поўдзень "шляхам з вараг у грэкі", захоп Кіева і падпарадкаванне вакольных славянскіх плямёнаў.
 
Зыходным цэнтрам ўладанняў Алега, якія ён ўспадчыў ад Рурыка, быў Ладажска-Ільменскі рэгіён -- раён [[Старая Ладага|Старой Ладагі]] і старажытнага Ноўгарада (г.зв. [[Рурыкава Гарадзішча]]). Пачатак руху на поўдзень летапіс адзначае пад 882 годам. Прычыны гэтага руху абмяркоўваліся ў гістарыяграфіі, у т.л. выказвалася думка, што Ігар такім чынам імкнуўся вызваліцца ад дагаворных умоў княжання на поўначы, якіх мусіў трымацца як пераемнік Рурыка. Апроч магчымага імкнецца да самаўладдзя, прычынай магло быць натуральнае жаданне завалодаць важнейшымі транскантынентальнымі шляхамі, як і пошук новых шляхоў, сярод якіх усё большую значнасць пачынаў набіраць "шлях з вараг у грэкі". Алег авалодаў важнейшымі апорнымі пунктамі на дняпроўскім участку шляха з вагар у грэкі -- [[Смаленск|Смаленскам]] і [[Любеч|Любечам]]. Затым захапіў [[Кіеў]], паводле летапісу, забіўшы кіеўскіх валадароў Аскольда і Дзіра. Захаваўшы кантроль і над поўначчу, Алег робіць цэнтрам сваіх уладанняў Кіеў, адкуль зручней кіраваць значнымі авалоданымі тэрыторыямі абапал Волхава-Дняпроўскага гандлёвага шляху -- ад Старой Ладагі да сярэдняга Падняпроўя. Такім чынам, адкрывалася магчымасць далейшага руху на поўдзень, да Чорнага мора.
Пачаў кіраваць у [[горад Ноўгарад|Ноўгарадзе]] з прычыны малалецтва [[Ігар Рурыкавіч|Ігара]], сына памерлага [[Рурык]]а; праявіў сябе як мудры, спраўны і хітры валадар. Называецца першым збіральнікам зямель [[Русь|Русі]]. Нягледзячы на буйныя ваенныя поспехі, вялікім военачальнікам звычайна не называецца. Некаторыя аўтары лічаць летапісныя звесткі пра Алега (асабліва храналогію) ненадзейнымі.
 
Летапіс апавядае пра падпарадкаванне Алегам вакольных славянскіх плямёнаў -- драўлян, севяран і радзімічаў. Адносіны з імі фарміруюцца на данніцкай аснове, названыя плянёмы выступаюць "пактыётамі" русаў (паводле Канстанціна Барвянароднага), змушанымі плаціць даніну князю. Формы даніны і яе памер вызначаліся ў кожным пэўным выпадку -- гэта маглі быць шкуркі пушных звяроў, або вырабляныч скуры, або дырхемы. Некаторыя плямёны былі ўзятыя з пад кантролю Хазарыі і сталі даннікамі русаў. Пра сутыкненні Алега з Хазарскім каганатам крыніцы не паведамляюць, але ёсць ускосныя сведчанні пра магчымую гандлёвую блакаду, якую спрабаваў ажыццявіць каганат адносна Русі пры канцы IX ст.
У [[882]] здзейсніў [[паход Алега, 882|заваявальны паход]] з Ноўгарада на поўдзень, у час якога падпарадкаваў зямлю [[крывічы|крывічаў]] з горадам [[горад Смаленск|Смаленскам]], [[севяране|северскую зямлю]] з галоўным горадам [[Любечам]] і [[Кіеў]]. У [[907]] здзейсніў [[паход Алега, 907|паспяховы паход]] на [[Візантыя|Візантыю]]; заключыў мірны дагавор са значнымі набыткамі для Русі (традыцыйныя веды пра паход і дагавор часам аспрэчваюцца).
 
Напэўна, пры Алегу фарміруецца і сістэма палюддзя, добра вядомая ўжо ў сярэдзіне X ст. На землях плямёнаў узнікаюць дружынныя апорныя пункты, як напрыклад Шастовіца ў зямлі севяран, якія робяцца цэнтрамі ажыццяўляння княскай улады. Летапіс адзначае, што з часу замацавання Алега ў Кіеве падпарадкаваныя ім плямёны сталі называцца "руссю", т.б. імя княскай дружыны пераходзіць на падуладны народ і пераўтвараецца ў назву краіны. Напэўна, летапісная фармулёўка слушна адлюстроўвае гістарычны працэс, таму князя Алега ў пэўнай ступені можна назваць стваральнікам Русі ў дзяржаўна-палітычным сэнсе.
 
[[паход Алега, 907|Паход]] князя Алега на Канстанцінопаль у 907 годзе невядомы візантыйскім крыніцам, што спарадзіла ў гістарычнай навуцы сумненні ў верагоднасці гэтых падзей. Аднак наяўнасць аўтэнтычнага часу тэксту руска-візантыйскага дагавора 911 года, напэўна, здымае гэтыя сумненні. Само летапіснае апавяданне пра паход насычанана легендарнымі матывамі -- караблі на колах, шчыт на браме горада, няўдалая спроба атручэння князя грэкамі -- якія, аднак, могуць агулам пераканаўча тлумачыцца. Поспех пахода дазволіў заключыць гандлёвы дагавор са значнай выгадай для Русі. Тэкст дагавора быў напісаны грэчаскай мовай і перакладзены на старажытнарускую ў 2-й палове XI ст. ці нават на пачатку XII ст. У такім выглядзе ён уключаны ў Аповесці мінулых гадоў. Пры гэтым перакладчык паставіўся да сваёй працы уважліва, бо скандынаўскія імёны паслоў русаў пададзены непасрэдна са скандынаўскіх форм, а не праз гучанне на грэчаскай мове. Дагавор 911 года напэўна інтэнсіфікаваў гандлёвыя сувязі Русі з Візантыяй і ўскоўна прычыніўся пэўнаму распаўсюду хрысціянства. У наступным дагаворы, Ігара ад 944 года, ужо згадваецца "хрышчаная Русь".
 
Датыроўка смерці Алега таксама няпэўная, верагодна, летапісец чуў толькі паданні пра смерць князя на "пятае лета/год" па паходзе на Канстанцінопаль. Паход у Аповесці мінулых гадоў адзначаны пад 907 годам, таму і смерць аднесена да восені 911 (або 912) года, т.б. неўзабаве па заключэнні візайтыйска-рускага дагавора. На чым заснавана датыроўка самаго пахода невядома, магчыма, летапісец меў сведчанні пра пачатак мірных перамоў Візантыі і Русі, якія аформілі папярэдняе пагадненне і пачалі працэдуру заключэння ўласна дагавора, але яна магла расцягнуцца на некалькі гадоў.