Розніца паміж версіямі "Алег Вешчы"

2 559 байтаў дададзена ,  1 год таму
др
дап.
др (дап.)
др (дап.)
 
[[паход Алега, 907|Паход]] князя Алега на Канстанцінопаль у 907 годзе невядомы візантыйскім крыніцам, што спарадзіла ў гістарычнай навуцы сумненні ў верагоднасці гэтых падзей. Аднак наяўнасць аўтэнтычнага часу тэксту руска-візантыйскага дагавора 911 года, напэўна, здымае гэтыя сумненні. Само летапіснае апавяданне пра паход насычанана легендарнымі матывамі -- караблі на колах, шчыт на браме горада, няўдалая спроба атручэння князя грэкамі -- якія, аднак, могуць агулам пераканаўча тлумачыцца. Поспех пахода дазволіў заключыць гандлёвы дагавор са значнай выгадай для Русі. Тэкст дагавора быў напісаны грэчаскай мовай і перакладзены на старажытнарускую ў 2-й палове XI ст. ці нават на пачатку XII ст. У такім выглядзе ён уключаны ў Аповесці мінулых гадоў. Пры гэтым перакладчык паставіўся да сваёй працы уважліва, бо скандынаўскія імёны паслоў русаў пададзены непасрэдна са скандынаўскіх форм, а не праз гучанне на грэчаскай мове. Дагавор 911 года напэўна інтэнсіфікаваў гандлёвыя сувязі Русі з Візантыяй і ўскоўна прычыніўся пэўнаму распаўсюду хрысціянства. У наступным дагаворы, Ігара ад 944 года, ужо згадваецца "хрышчаная Русь".
 
Да часу валадарства князя Алега тычыцца і паход русаў на Каспійскае мора, згадваны ва ўсходніх арабамоўных крыніцах. Даследчыкі схільны лічыць серыю нападаў на прыкаспійскія землі адзінай ваеннай акцыяй, якое датуецца ад 910 да 912 года. Цэллю русаў быў гандлёвы горад Абаскун (Абесгун) на паўднёва-усходнім узбярэжжы Каспійскага мора, а таксама паўднёвакаспійскія вобласці Гіляна, Дзейлема і Мазандарана, тэрыторыя дзяржавы шырваншахаў, раён Баку. Агулам русам шчасціла, яны захапілі багатую здабычу. Аднак на зваротным шляху русы сутыкнуліся з мусульманскай гвардыяй хазарскага кагана, якая практычна знішчыла войска русаў, якія біліся на беразе Волгі каля сваіх караблёў. Праход русаў у Каспійскае мора спачатку забяспечваўся дамоўленасцю з каганам, які атрымліваў частку здабычы, і напэўна здзяйсняўся праз Чорнае мора, Керчаснскі праліў, Азоўскае мора, Дон і затым волакам у Волгу. Дагавор 911 года дазваляў русам князя Алега вольна плаваць Чорным морам, у выніку арабскія аўтары называлі мора "Рускім". Агулам каспійскі паход быў выгадны і візантыйскаму, і хазарскаму боку, таму магчыма яго сувязь з руска-візантыйскім дагаворам 911 года. Сам князь Алег у гэтай кампаніі не браў удзел, пра што сведчыць пасольства русаў у Канстацінопаль летам 911 года.
 
Датыроўка смерці Алега таксама няпэўная, верагодна, летапісец чуў толькі паданні пра смерць князя на "пятае лета/год" па паходзе на Канстанцінопаль. Паход у Аповесці мінулых гадоў адзначаны пад 907 годам, таму і смерць аднесена да восені 911 (або 912) года, т.б. неўзабаве па заключэнні візайтыйска-рускага дагавора. На чым заснавана датыроўка самаго пахода невядома, магчыма, летапісец меў сведчанні пра пачатак мірных перамоў Візантыі і Русі, якія аформілі папярэдняе пагадненне і пачалі працэдуру заключэння ўласна дагавора, але яна магла расцягнуцца на некалькі гадоў.
 
Атаясненне князя Алега з пэўным князем Хэлгу (з Кембрыджскага дакумента), дзейнасць якога прыпадае на пачатак 940-х гадоў, мае спекулятыўны характар.
<br />
 
{{зноскі}}