Алег Вешчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дап.
др дап.
Радок 74:
[[Выява:Oleg RC.png|thumb|Алег на [[Мініяцюра|мініяцюры]] [[Радзівілаўскі летапіс|Радзівілаўскага летапісу]], [[XV стагоддзе|XV]] [[Стагоддзе|ст.]]]]
 
'''Алег''', '''Ве́шчы Але́г Ве́шчы''' ({{lang-sla|Ольгъ}}, ? — [[912]], паводле іншых звестак [[922]]) — [[князь наўгародскі]] (з [[879]]), [[вялікі князь кіеўскі]] ([[882]]—[[912]]). Родзіч і пераемнік князя [[Рурык|Рурыка]], валадар у перыяд дзяцінства рурыкавага сына князя [[Ігар Рурыкавіч|Ігара]].
 
Паходжанне Алега вызначаецца толькі прыкладна, летапіс называе яго родзічам Рурыка («от рода ему суща»), т.б., напэўна, аднаго з ім роду. Калі прынімаць агулам праўдападобную, на думку большасці даследчыкаў, версію тоеснасці старажытнарускага Рурыка дацкаму конунгу [[Рорык Ютландскі|Рорыку (Хрорыку) з Ютландыі]], то абодва былі з дынастыі дацкіх [[Дынастыя Ск’ёльдунгаў|Ск’ёльдунгаў]]. Ускоснае пацверджанне гэтаму згадка конунга Хэльгі, валадарыўшага ў Ютландыі пры канцы IX ст. Магчыма, пацверджаннем ёсць і згадка "Алегава шчыта" на браме Канстанцінопаля, бо ў народнай этымалогіі прозвішча Ск’ёльдунгаў магло выводзіцца ад слова «шчыт» («ск’ёльд»). Урэшце, само імя «Алег» сведчыць за дацкае паходжанне князя, скандынаўскае «Helgi», у паганскія часы значыла «святы»/«свяшчэнны» — не было распаўсюджаным, арэал ужывання ахопліваў дацкі і ў меншай ступені нарвежскі рэгіён Старажытнай Скандынавіі. На Русі імя гучала ў зыходнай форме — менавіта як Хэльгі, што пацвярджае г.зв. Кембрыджскі дакумент (X ст.), дзе згадваецца рускі валадар Хэлгу, пра(падзеі тоеснасцьпрыпадаюць якогана Алегупачатак ёсць940-х версіігадоў). На славянскай глебе этымалогія імя Хэльгі была пераасэнсавана, штоі прычынілася з’яўленню эпітэта «вешчы» адносна князя Алега.
 
Храналогія пачатку валадарства Алега няпэўная, бо агулам не ясна наколькі ўмоўная летапісная датыроўка смерці Рурыка -- 879 год. Суадносіны ўлады Алега і Ігара цяжка акрэсліваюцца. Наўгародскі першы летапіс (ён, на думку большасці даследчыкаў, адлюстроўвае папярэдні Аповесці мінулых гадоў Пачатковы звод) называе Алега ваяводам Ігара. Аднак звесткі Наўгародскага першага летапісу агулам напэўныя, таму і "ваяводству" Алега не давяраюць. Калі такая версія і была ў раннім старажытнарускім летапісанні, у чым выказваліся сумненні, то яна адпала пасля збору і вывучэння крыніц складальнікамі Аповесці мінулых гадоў. Тэкст візантыйска-рускага дагавора 911 года, аўтэтычнасць якога пэўная, называе Алега "вялікім кнзязем", такім чынам пацвярджае самастойнае яго ўладарства Руссю.
Радок 94:
Да часу валадарства князя Алега тычыцца і паход русаў на Каспійскае мора, згадваны ва ўсходніх арабамоўных крыніцах. Даследчыкі схільны лічыць серыю нападаў на прыкаспійскія землі адзінай ваеннай акцыяй, якое датуецца ад 910 да 912 года. Цэллю русаў быў гандлёвы горад Абаскун (Абесгун) на паўднёва-усходнім узбярэжжы Каспійскага мора, а таксама паўднёвакаспійскія вобласці Гіляна, Дзейлема і Мазандарана, тэрыторыя дзяржавы шырваншахаў, раён Баку. Агулам русам шчасціла, яны захапілі багатую здабычу. Аднак на зваротным шляху русы сутыкнуліся з мусульманскай гвардыяй хазарскага кагана, якая практычна знішчыла войска русаў, якія біліся на беразе Волгі каля сваіх караблёў. Праход русаў у Каспійскае мора спачатку забяспечваўся дамоўленасцю з каганам, які атрымліваў частку здабычы, і напэўна здзяйсняўся праз Чорнае мора, Керчаснскі праліў, Азоўскае мора, Дон і затым волакам у Волгу. Дагавор 911 года дазваляў русам князя Алега вольна плаваць Чорным морам, у выніку арабскія аўтары называлі мора "Рускім". Агулам каспійскі паход быў выгадны і візантыйскаму, і хазарскаму боку, таму магчыма яго сувязь з руска-візантыйскім дагаворам 911 года. Сам князь Алег у гэтай кампаніі не браў удзел, пра што сведчыць пасольства русаў у Канстацінопаль летам 911 года.
 
ДатыроўкаАпошні смерцілетапісны эпізод пра князя Алега таксамазвязаны з акалічнасцямі яго смерці. Датыроўка гэтых падзей няпэўная, верагоднамагчыма, летапісец чуў толькі паданні пра смерць князя на "пятае лета/год" па паходзе на Канстанцінопаль. Паход у Аповесці мінулых гадоў адзначаны пад 907 годам, таму і смерць аднесена да восені 911 (або 912) года, т.б. неўзабаве па заключэнні візайтыйска-рускага дагавора. На чым заснавана датыроўка самаго пахода невядома, магчыма, летапісец меў сведчанні пра пачатак мірных перамоў Візантыі і Русі, якія аформілі папярэдняе пагадненне і пачалі працэдуру заключэння ўласна дагавора, але яна магла расцягнуцца на некалькі гадоў.
 
У летапісным паддані апавядаецца пра смерць князя ад укуса змяі, выпаўзлай з чэрапа яго даўно памерлага каня. Сюжэт мае простую аналогію у старажытнаскандынаўскай "Сазе пра Ода Стралу", створанай як лічыцца пры канцы XIII ст. Думаюць, што паданне пра смерць князя Алега ўзнікла ў скандынаўскім дружынным асяродку на Русі, адкуль пазней была перанесана ў Скандынавію і аказалася ў сагавай біяграфіі Ода -- рэальнай гістарычнай асобы пачатку X ст. На Русі ж дружыннае паданне пазней трапіла ў летапіс. Суадноснасць старажытнарускага і старажытнаскандынаўскага варыянтаў вымушае ўважліва паставіцца да розных варыянтаў месца смерці князя Алега, сустраканых у летапісах -- паводле адной з іх, князь Алег памёр "за морам", т.б. магчыма незадаўга да смерці вярнуўся ў Скандынавію. У кожны разе, паданне пра смерць выяўляе устойлівую прысутнасць вобраза князя Алега ў фальклорнай памяці.
 
Атаясненне князя Алега з пэўным князем Хэлгу (з Кембрыджскага дакумента), дзейнасць якога прыпадае на пачатак 940-х гадоў, мае спекулятыўны характар.