Алег Вешчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 78:
Паходжанне Алега вызначаецца толькі прыкладна, летапіс называе яго родзічам Рурыка («от рода ему суща»), т.б., напэўна, аднаго з ім роду. Калі прынімаць агулам праўдападобную, на думку большасці даследчыкаў, версію тоеснасці старажытнарускага Рурыка дацкаму конунгу [[Рорык Ютландскі|Рорыку (Хрорыку)]] з [[Ютландыя|Ютландыі]], то абодва былі з дынастыі дацкіх [[Дынастыя Ск’ёльдунгаў|Ск’ёльдунгаў]]<ref>''Малингуди Я.'' Русско-византийские договоры в X в. в свете дипломатики // Византийский Временник. -- Т.57. -- М., 1997. -- С. 134-156;</ref>. Ускоснае пацверджанне гэтаму згадка конунга Хэльгі, валадарыўшага ў Ютландыі пры канцы IX ст.<ref>''Мельникова Е. А.'' ''Олгъ/Ольгъ/Олег<Helgi>Вещий'': К истории имени и прозвища первого русского князя // Ad fontem / У источника: Сборник статей в честь С. М. Каштанова. -- М., 2005. -- С. 108.</ref>. Магчыма, пацверджаннем ёсць і згадка «Алегава шчыта» на браме Канстанцінопаля<ref name=":0">''Мельникова Е. А.'' Сюжет смерти героя "от коня" в древнерусской и древнескандинавской традициях // От Древней Руси к новой России. Юбилейный сборник, посвящённый чл.-корр. РАН Я.Н.Щапову. -- М., 2005. -- С. 95-108;</ref>, бо ў народнай этымалогіі прозвішча Ск’ёльдунгаў маглі выводзіць ад слова «шчыт» («ск’ёльд»). Урэшце, само імя «Алег» сведчыць за дацкае паходжанне князя, скандынаўскае «Helgi», у паганскія часы значыла «святы»/«свяшчэнны» — не было распаўсюджаным, арэал ужывання ахопліваў дацкі і ў меншай ступені нарвежскі рэгіён Старажытнай Скандынавіі. На Русі імя гучала ў зыходнай форме — менавіта як Хэльгі, што пацвярджае г.зв. [[Кембрыджскі дакумент]] (X ст.), дзе згадваецца рускі валадар Хэлгу (падзеі прыпадаюць на пачатак 940-х). На славянскай глебе этымалогія імя Хэльгі была пераасэнсавана і прычынілася з’яўленню эпітэта «вешчы» адносна князя Алега<ref>''Николаев С.Л.'' К этимологии и сравнительно-исторической фонетике имен северогерманского (скандинавского) происхождения в "Повести временных лет" // Вопросы ономастики. -- Екатеринбург, 2017. -- Т.14. -- №2. -- С. 7-54.</ref>.
 
Храналогія пачатку валадарства князя Алега няпэўная, бо агулам не ясна наколькі ўмоўная летапісная датыроўка смерці Рурыка — 879 год. Суадносіны ўлады князя Алега і малагадовага князя Ігара цяжка акрэсліваюцца. [[Наўгародскі першы летапіс]] (ён, на думку большасці даследчыкаў, адлюстроўвае папярэдні [[Аповесць мінулых часоў|Аповесці мінулых гадоў]] [[Пачатковы звод]]) называе Алега ваяводам князя Ігара. Аднак звесткі Наўгародскага першага летапісу агулам напэўныя, таму ваяводству Алега не давяраюць. Калі такая версія і была ў раннім старажытнарускім летапісанні, у чым выказваліся сумненні, то адпала пасля збору і вывучэння крыніц складальнікамі Аповесці мінулых гадоў. Тэкст руска-візантыйска дагавора 911 года, аўтэтычнасць якога пэўная, называе Алега «вялікім князем», такім чынам пацвярджае яго самастойнае ўладарства Руссю.<ref>''Пчелов Е. В.'' Князь Олег и его роль в формировании Древнерусского государства // Имена московской науки. Посвящается восьмидесятилетию А. И. Комиссаренко. — М., 2018. — С. 10.;</ref>
 
Роля князя Ігара падчас валадарства князя Алега не ясная. У паходжанні Ігара ад Рурыка няма сумненняў. Нават умоўныя летапісныя датыроўкі яго жыцця (або нараджэння за незадаўга да смерці Рурыка) не выглядаюць непраўдападобнымі<ref>''Каштанов С. М.'' О способах удостоверения византийско-русских договоров X века // Вспомогательные исторические дисциплины в современном научном знаниии: Материалы XXIX Международной научной конференции. -- М., 2017. -- С. 18-22;</ref>. Магчыма Ігар быў адхілены ад улады Алегам, магчымы і іншыя іх уладна-маёмасныя адносіны. Ігар як самастойны валадар выступае толькі пасля смерці Алега, інфармацыя пра яго пацвярджаецца шэрагам незалежных сучасных падзеям крыніц — візантыйскіх і лацінамоўных заходнееўрапейскіх, дзе ён называецца «Інгар» і «Інгер».