Алег Вешчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 76:
'''Алег''', '''Але́г Ве́шчы''' ({{lang-sla|Ольгъ}}, ? — [[912]], паводле іншых звестак [[922]]) — [[князь наўгародскі]] (з [[879]]), [[вялікі князь кіеўскі]] ([[882]]—[[912]]). Родзіч і пераемнік князя [[Рурык]]а, валадар у перыяд дзяцінства рурыкавага сына князя [[Ігар Рурыкавіч|Ігара]].
 
Паходжанне Алега вызначаецца толькі прыкладна, летапіс называе яго родзічам Рурыка («от рода ему суща»), т.б., напэўна, аднаго з ім роду. Калі прынімаць агулам праўдападобную, на думку большасці даследчыкаў, версію тоеснасці старажытнарускага Рурыка дацкаму конунгу [[Рорык Ютландскі|Рорыку (Хрорыку)]] з [[Ютландыя|Ютландыі]], то абодва былі з дынастыі дацкіх [[Дынастыя Ск’ёльдунгаў|Ск’ёльдунгаў]]<ref>''Малингуди Я.'' Русско-византийские договоры в X в. в свете дипломатики // Византийский Временник. -- Т.57. -- М., 1997. -- С. 13458-15687;</ref>. Ускоснае пацверджанне гэтаму згадка конунга Хэльгі, валадарыўшага ў Ютландыі пры канцы IX ст.<ref>''Мельникова Е. А.'' ''Олгъ/Ольгъ/Олег<Helgi>Вещий'': К истории имени и прозвища первого русского князя // Ad fontem / У источника: Сборник статей в честь С. М. Каштанова. -- М., 2005. -- С. 108.</ref>. Магчыма, пацверджаннем ёсць і згадка «Алегава шчыта» на браме Канстанцінопаля<ref name=":0">''Мельникова Е. А.'' Сюжет смерти героя "от коня" в древнерусской и древнескандинавской традициях // От Древней Руси к новой России. Юбилейный сборник, посвящённый чл.-корр. РАН Я.Н.Щапову. -- М., 2005. -- С. 95-108;</ref>, бо ў народнай этымалогіі прозвішча Ск’ёльдунгаў маглі выводзіць ад слова «шчыт» («ск’ёльд»). Урэшце, само імя «Алег» сведчыць за дацкае паходжанне князя, скандынаўскае «Helgi», у паганскія часы значыла «святы»/«свяшчэнны» — не было распаўсюджаным, арэал ужывання ахопліваў дацкі і ў меншай ступені нарвежскі рэгіён Старажытнай Скандынавіі. На Русі імя гучала ў зыходнай форме — менавіта як Хэльгі, што пацвярджае г.зв. [[Кембрыджскі дакумент]] (X ст.), дзе згадваецца рускі валадар Хэлгу (падзеі прыпадаюць на пачатак 940-х). На славянскай глебе этымалогія імя Хэльгі была пераасэнсавана і прычынілася з’яўленню эпітэта «вешчы» адносна князя Алега<ref>''Николаев С.Л.'' К этимологии и сравнительно-исторической фонетике имен северогерманского (скандинавского) происхождения в "Повести временных лет" // Вопросы ономастики. -- Екатеринбург, 2017. -- Т.14. -- №2. -- С. 7-54.;</ref>.
 
Храналогія пачатку валадарства князя Алега няпэўная, бо агулам не ясна наколькі ўмоўная летапісная датыроўка смерці Рурыка — 879 год. Суадносіны ўлады князя Алега і малагадовага князя Ігара цяжка акрэсліваюцца. [[Наўгародскі першы летапіс]] (ён, на думку большасці даследчыкаў, адлюстроўвае папярэдні [[Аповесць мінулых часоў|Аповесці мінулых гадоў]] [[Пачатковы звод]]) называе Алега ваяводам князя Ігара. Аднак звесткі Наўгародскага першага летапісу агулам напэўныя, таму ваяводству Алега не давяраюць. Калі такая версія і была ў раннім старажытнарускім летапісанні, у чым выказваліся сумненні, то адпала пасля збору і вывучэння крыніц складальнікамі Аповесці мінулых гадоў. Тэкст руска-візантыйска дагавора 911 года, аўтэтычнасць якога пэўная, называе Алега «вялікім князем», такім чынам пацвярджае яго самастойнае ўладарства Руссю.<ref>''Пчелов Е. В.'' Князь Олег и его роль в формировании Древнерусского государства // Имена московской науки. Посвящается восьмидесятилетию А. И. Комиссаренко. — М., 2018. — С. 10;</ref>
 
Роля князя Ігара падчас валадарства князя Алега не ясная. У паходжанні Ігара ад Рурыка няма сумненняў. Нават умоўныя летапісныя датыроўкі яго жыцця (або нараджэння за незадаўга да смерці Рурыка) не выглядаюць непраўдападобнымі<ref>''Каштанов С. М.'' О способах удостоверения византийско-русских договоров X века // Вспомогательные исторические дисциплины в современном научном знаниии: Материалы XXIX Международной научной конференции. -- М., 2017. -- С. 18-22;</ref>. Магчыма Ігар быў адхілены ад улады Алегам, магчымы і іншыя іх уладна-маёмасныя адносіны. Ігар як самастойны валадар выступае толькі пасля смерці Алега, інфармацыя пра яго пацвярджаецца шэрагам незалежных сучасных падзеям крыніц — візантыйскіх і лацінамоўных заходнееўрапейскіх, дзе ён называецца «Інгар» і «Інгер».
 
Летапісныя звесткі пра Алега складаюцца з трох вялікіх эпізодаў. Першым яго дзеянням быў рух на поўдзень «шляхам з вараг у грэкі», захоп Кіева і падпарадкаванне вакольных славянскіх плямёнаў. Зыходным цэнтрам ўладанняў Алега, успадчанных ад Рурыка, быў Ладажска-Ільменскі рэгіён — раён [[Старая Ладага|Старой Ладагі]] і старажытнага Ноўгарада (г.зв. [[Рурыкава Гарадзішча]]). Пачатак гэтага руху летапіс адзначае пад 882 годам. Прычыны абмяркоўваліся ў гістарыяграфіі, у т.л. выказвалася думка, што Ігар імкнуўся вызваліцца ад дагаворных умоў княжання на поўначы, якіх мусіў трымацца як пераемнік Рурыка. Апроч магчымага імкнення да самаўладдзя, прычынай магло быць натуральнае жаданне завалодаць важнейшымі транскантынентальнымі шляхамі, як і пошук новых шляхоў, сярод якіх усё большую значнасць набіраў «шлях з вараг у грэкі». Алег авалодаў важнейшымі апорнымі пунктамі дняпроўскага участку шляха з вагар у грэкі — [[Смаленск]]ам і [[Любеч]]ам. Затым захапіў [[Кіеў]], паводле летапісу, забіўшы кіеўскіх валадароў [[Аскольд|Аскольда]] і [[Дзір|Дзіра]]. Захаваўшы кантроль і над поўначчу, Алег робіць цэнтрам сваіх уладанняў Кіеў, адкуль зручней кіраваць значнымі авалоданымі тэрыторыямі абапал Волхава-Дняпроўскага гандлёвага шляху — ад Старой Ладагі да сярэдняга Падняпроўя. Такім чынам, адкрывалася магчымасць далейшага руху на поўдзень, да Чорнага мора.
 
Летапіс апавядае пра падпарадкаванне Алегам вакольных славянскіх плямёнаў — [[Драўляне|драўлян]], [[Севяране|севяран]] і [[Радзімічы|радзімічаў]]. Адносіны з імі фарміруюцца на данніцкай аснове, названыя плямёны выступаюць «пактыётамі» русаў (паводле [[Канстанцін Барвянародны|Канстанціна Барвянароднага]]), змушанымі плаціць даніну князю. Формы даніны і яе памер вызначаліся ў кожным пэўным выпадку — гэта маглі быць шкуркі пушных звяроў, або вырабляныя скуры, або [[Дырхем|дырхемы]]. Некаторыя плямёны былі вынятыя з-пад кантролю [[Хазарскі каганат|Хазарскага каганату]] і сталі даннікамі русаў. Пра сутыкненні Алега з Хазарыяй крыніцы не паведамляюць, але ёсць ускосныя сведчанні пра магчымую гандлёвую блакаду, якую спрабаваў ажыццявіць каганат адносна Русі пры канцы IX ст.<ref>''Новосельцев А. П.'' Хазарское государство и его роль в истории Восточной Европы и Кавказа. -- М., 1990. -- С. 260-261.</ref>.
 
Напэўна, пры Алегу фарміруецца і сістэма [[Палюддзе|палюддзя]], добра вядомая ўжо ў сярэдзіне X ст. На землях плямёнаў узнікаюць дружынныя апорныя пункты, як напрыклад [[Шастовіца]] ў зямлі севяран, якія робяцца цэнтрамі ажыццяўляння княскай улады. Летапіс адзначае, што з часу замацавання Алега ў Кіеве падпарадкаваныя ім плямёны сталі называцца «руссю», т.б. імя княскай дружыны пераходзіць на падуладны народ і пераўтвараецца ў назву краіны. Напэўна, летапісная фармулёўка слушна адлюстроўвае гістарычны працэс, таму князя Алега ў пэўнай ступені можна назваць стваральнікам Русі ў дзяржаўна-палітычным сэнсе.