Розніца паміж версіямі "Бераставіцкі раён"

др
 
== Гісторыя ==
Утвораны 15 студзеня 1940 года як [[Крынкаўскі раён]] у складзе [[Беластоцкая вобласць|Беластоцкай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — горад [[Крынкі]]. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: [[Алекшыцкі сельсавет|Алекшыцкі]], [[Вялікабераставіцкі сельсавет|Вялікабераставіцкі]], [[Галынкаўскі сельсавет (Бераставіцкі раён)|Галынкаўскі]], [[Глебавіцкі сельсавет|Глебавіцкі]], [[Гуранскі сельсавет|Гуранскі]], [[Данілкаўскі сельсавет|Данілкаўскі]], [[Ёдкавіцкі сельсавет|Ёдкавіцкі]], [[Крушынянскі сельсавет|Крушынянскі]], [[Крынкаўскі сельсавет|Крынкаўскі]], [[Макаравецкі сельсавет|Макараыецкі]], [[Малабераставіцкі сельсавет|Малабераставіцкі]], [[Хамантоўскі сельсавет|Хамантоўскі]], [[Эйсмантаўскі сельсавет|Эйсмантаўскі]]. У другую сусветную вайну ў чэрвені 1941 тэрыторыя раёна акупавана нямецка-фашыстскімі захопнікамі, якія знішчылі больш за 600 чалавек. У раёне дзейнічалі Крынкаўскі падпольны райкам ЛКСМБ і 550-ы партызанскі атрад. Бераставіцкі раён вызвалены савецкімі войскамі ў ліпені 1944 года падчас Беластоцкай аперацыі 1944. 20 верасня 1944 года раён перайменаваны ў Бераставіцкі і ўвайшоў у склад утворанай Гродзенскай вобласці, адначасова вёска Вялікая Бераставіца набыла статус гарадскога пасёлка. Цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак [[Вялікая Бераставіца]]. 16 жніўня 1945 года Гуранскі і Крушынянскі сельсаветы перададзены ў склад [[Польская Народная Рэспубліка|Польскай Народнай Рэспублікі]].
 
== Насельніцтва ==