Розніца паміж версіямі "Бераставіцкі раён"

др
 
== Гісторыя ==
Утвораны 15 студзеня 1940 года як [[Крынкаўскі раён]] у складзе [[Беластоцкая вобласць|Беластоцкай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — горад [[Крынкі]]. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: [[Алекшыцкі сельсавет|Алекшыцкі]], [[Вялікабераставіцкі сельсавет|Вялікабераставіцкі]], [[Галынкаўскі сельсавет (Бераставіцкі раён)|Галынкаўскі]], [[Глебавіцкі сельсавет|Глебавіцкі]], [[Гуранскі сельсавет|Гуранскі]], [[Данілкаўскі сельсавет|Данілкаўскі]], [[Ёдкавіцкі сельсавет|Ёдкавіцкі]], [[Крушынянскі сельсавет|Крушынянскі]], [[Крынкаўскі сельсавет|Крынкаўскі]], [[Макаравецкі сельсавет|Макаравецкі]], [[Малабераставіцкі сельсавет|Малабераставіцкі]], [[Хамантоўскі сельсавет|Хамантоўскі]], [[Эйсмантаўскі сельсавет|Эйсмантаўскі]]. У другую сусветную вайну ў чэрвені 1941 тэрыторыя раёна акупавана нямецка-фашыстскімі захопнікамі, якія знішчылі больш за 600 чалавек. У раёне дзейнічалі Крынкаўскі падпольны райкам ЛКСМБ і 550-ы партызанскі атрад. Бераставіцкі раён вызвалены савецкімі войскамі ў ліпені 1944 года падчас Беластоцкай аперацыі 1944. 20 верасня 1944 года раён перайменаваны ў Бераставіцкі і ўвайшоў у склад утворанай Гродзенскай вобласці, адначасова вёска Вялікая Бераставіца набыла статус гарадскога пасёлка. Цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак [[Вялікая Бераставіца]]. 16 жніўня 1945 года Гуранскі і Крушынянскі сельсаветы перададзены ў склад [[Польская Народная Рэспубліка|Польскай Народнай Рэспублікі]]. У 1945 годзе ўтвораны [[Сямёнаўскі сельсавет (Бераставіцкі раён)|Сямёнаўскі сельсавет]]. 8 ліпеня 1950 года Галыкаўскі сельсавет перайменаваны ў [[Кулёўскі сельсавет|Кулёўскі]], Хамантоўскі — у [[Цецяроўскі сельсавет|Цецяроўскі]]. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вялікабераставіцкі, Кулёўскі, Сямёнаўскі сельсаветы, утвораны [[Ёдзіцкі сельсавет]], Ёдкавіцкі сельсавет перайменаваны ў [[Жукевіцкі сельсавет (Бераставіцкі раён)|Жукевіцкі]]. 13 лютага 1960 года да раёна далучаны [[Грыцэвіцкі сельсавет (Бераставіцкі раён)|Грыцэвіцкі]] і [[Кватарскі сельсавет|Кватарскі]] сельсаветы [[Свіслацкі раён|Свіслацкага раёна]]. 2 снежня 1961 года Грыцэвіцкі сельсавет скасаваны. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена Свіслацкаму раёну. 30 ліпеня 1966 года раён утвораны зноў, уключаў 9 сельсаветаў: Алекшыцкі, Глебавіцкі, Данілкавіцкі, Ёдзіцкі, Кватарскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Цецяроўскі і Эйсмантаўскі. 11 лютага 1972 года скасаваны Ёдзіцкі сельсавет, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Бераставіцкаму пассавету. 12 лістапада 1973 года Глебавіцкі сельсавет перайменаваны ў [[Канюхоўскі сельсавет|Канюхоўскі]], Данілкаўскі сельсавет — у [[Пархімаўскі сельсавет|Пархімаўскі]]. 30 снежня 1975 года пасёлак Бераставіца набыў статус рабочага пасёлка, 28 сакавіка 1978 года перайменаваны ў Пагранічны. 17 сакавіка 1978 года скасаваны Цецяроўскі сельсавет. 19 студзеня 1996 года з часткі Бераставіцкага пассавета ўтвораны [[Бераставіцкі сельсавет]]. 25 верасня 2003 года скасаваны Кватарскі сельсавет. 9 жніўня 2007 года рабочы пасёлак Пагранічны аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак). 5 кастрычніка 2007 года Пагранічны пассавет рэарганізаваны ў [[Пагранічны сельсавет]]. 18 кастрычніка 2013 года скасаваны Макаравецкі і Пархімаўскі сельсаветы<ref>[http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D913r0060829&p1=1 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области]</ref>.
 
== Насельніцтва ==